Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 182
Перейти на страницу:

Тамара Аляксандраўна ўсяго чакала ад гэтага чалавека — абразлівых слоў, пагрозы, нават штуршка… Але такога ўчынку не чакала. Разгубілася. На нейкі міг белай статуяй застыла на стале.

Яраш паспеў адысці да дзвярэй і ўзяць капялюш. Нарэшце яна саскочыла на падлогу, гопнула, аж забрынчалі шыбы. Засмяялася:

— А ты робішся жартаўніком. Прагрэс!

Твар яе гарэў. Але ўсё адно яна пайшла следам за ім. У калідоры ён пачуў ззаду стук яе абцасаў і ўзлаваўся. Разбэшчаная баба! Як можна такому чалавеку даручыць кіраваць бальніцай? Ён не выйшаў адразу на двор, а знарок пайшоў у тэрапеўтычнае аддзяленне. У доўгім паўцёмным калідоры на ложках ляжалі хворыя. У той бальніцы, дзе Яраш загадваў аддзяленнем, такой з'явы даўно ўжо не было: хворыя ў калідорах не ляжалі, усё навокал ззяла чысцінёй. Таму выгляд гэтай бальніцы яго заўсёды раздражняў, аб непарадках тут пісаў ён у сваёй запісцы выканкому гарсавета. Але ў злосці, у гневе ён быў такі ж нястрыманы, як Гаецкая ў страсці. Не зважаючы на хворых, на персанал, ён загрымеў на ўвесь корпус:

— Калі тут нарэшце будзе падобна на бальніцу? Што гэта такое?

Тамара Аляксандраўна дагнала яго, сціснула локаць:

— Антон!

— Клініка! Памыйная яма, а не клініка! — не сціхаў ён.

Тады і яна загаварыла ўголас, хітра адводзячы ўдар:

— Нам не даюць столькі грошай, колькі вам, прафесар. Пахадайнічайце за нас. Вы старшыня камісіі гарсавета.

— На халадзільнік у цябе знайшліся грошы!

Але калідор скончыўся, і яны выйшлі на двор. Пад яркім сонцам, дзе навокал усё ззяла і зелянела, гнеў Яраша растаў. Ён глянуў на сваю спакусніцу і ўбачыў, што яна, зажмурыўшыся ад сонца, усміхаецца па-ранейшаму ласкава, закахана.

«Чортава баба! З яе што з гуся вада. Чым жа цябе дапячы?»

І раптам успомніў… Сказаў спакойна, з усмешкай, быццам між іншым, мірна ідучы побач з ёй па асфальтавай дарожцы:

— У рэдакцыю прыйшло пісьмо… Мне Шыковіч расказаў. Распісваюць добрыя людзі, як ты выкарыстоўваеш санітарную машыну. На Ўкраіну — па вішні, з раніцы — на рынак, увечары — у лес. А лекары неадкладнай ходзяць пехатой. Я кажу яму: калі пра Гаецкую, то можна пісаць без праверкі. Усё правільна, ручаюся галавой. Цяпер я падкіну яму факт з халадзільнікам… Сенсацыйны фельетон будзе!

Яна спынілася. Ён па інерцыі зрабіў крокі два і павярнуўся. Яна застыла ў дзіўна нязграбнай позе, нахіліўшыся набок, бо трапіла адной нагой у канаўку для сцёку вады. Твар яе, што хвіліну назад палаў, пабялеў, ноздры непрыгожа раздуліся.

Яраш адчуў, што ў ім загучала вясёлая лёгкая музыка. Нарэшце ён знайшоў, чым дапячы ёй. Яна адказала пагрозліва, холадна — ніколі яшчэ не гаварыла з ім такім тонам:

— З'явіцца фельетон, я табе да смерці не дарую. — І, не развітаўшыся, павярнулася і пайшла назад.

Ярашу раптам захацелася гарэзліва, па-хлапечы свіснуць ёй услед.

Майзіс, маленькі, кучаравы, у вялікіх чорных акулярах, сустрэўшы яго на ганку аддзялення, сказаў:

— У вас сёння, калега, добры настрой.

— А хіба вы бачылі калі-небудзь мяне ў дрэнным настроі?

— Не. Але часам чалавек бывае залішне задумлівы. Ён уважлівы ў працы, але не бачыць хараства вакол сябе.

Яраш засмяяўся:

— Майзіс, ведаеце што? Прыязджайце да мяне на дачу. Я пакажу вам такое хараство, якого вы, гараджанін, зроду не бачылі.

Але, пракансультаваўшы колькі хворых, Яраш зноў адчуў сябе стомленым. З ім рэдка гэта здаралася.

— Відаць, зноў будзе навальніца. Хочацца спаць, — сказаў ён Майзісу, пазяхнуўшы, калі яны пераходзілі з палаты ў палату. — Апошні?

— У мяне апошні. Ды вельмі прасіла хворая з тэрапіі, каб вы паглядзелі яе. Асабіста вас просіць, Антон Кузьміч. Па-мойму, цікавы выпадак. Мітральны стэноз. Згодна аперыравацца.

Яраш паглядзеў на гадзіннік, уздыхнуў:

— Ах, Майзіс, Майзіс, карыстаецеся вы маёй слабасцю.

— Што зробіш, Антон Кузьміч. Такая наша прафесія.

— Але, брат, прафесія наша цяжкая. Нічога не скажаш.

Прыгадаўшы аддзяленне, куды яму належала ісці, і галоўнага лекара, Яраш зноў адчуў злосць. Беспарадак, бруд не толькі ў бальніцах, але і ў другіх месцах, яго, звычайна спакойнага, прыводзілі ў лютасць. Можа, праз гэта пра яго хадзілі легенды. Расказвалі, напрыклад, што ён пабіў лекара сельскай бальніцы, якую правяраў, аддаў пад суд хірурга, які аперыраваў п'яны, што ён у часе сваіх аперацый мацюкаецца на асістэнтаў і сясцёр. Усё гэта, безумоўна, выдумкі. Лекара ён завёз у райком, хірургу толькі пагразіў судом, а мацюкнуўся адзіны раз на асістэнта, які зрабіў памылку. Гэтыя выдумкі таксама злавалі Яраша; ён бадай пакутаваў, калі бачыў, што маладыя лекары баяцца яго і праяўляюць залішнюю пачцівасць, быццам ён сапраўды сівагаловы прафесар, сусветнае свяціла.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)