Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
На сьвятой зямлі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На сьвятой зямлі

Электронная книга - «На сьвятой зямлі». Краткое содержание книги:

Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя дзядзькі, не скарылася маладая князёўна. Голас Божы ў ёй выявіўся мацнейшым і непераадольным перад абліччам абы якіх спакусаў. І вось унучка славутага Полацкага князя-волата Ўсяслава становіцца манахіняй Еўфрасініяй, каб служыць Божай справе, будаваць манастыры, шырыць духовае слова, перапісваючы кнігі, малюючы абразы, вышываючы рызы, упрыгожваючы мастацкімі каштоўнасьцямі крыжы, выхоўваючы манашак у пашане і любові да Бога, дапамагаючы бедным.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 27
Перейти на страницу:

Паломнікі пад'ехалі да месца Хрышчэньня Збавіцеля. Гэта адно ў пяці кілёмэтрах ад Мёртвага мора, дзе бераг больш скацісты. Каменная лесьвіца вядзе да вады. Тут на Вадохрышча вада асьвячаецца штогоду. Але і цяпер пад навесам пачынаецца Божая Служба. Уладыка Мэфодзі сам моліцца на ваду, ўздымае высака сьвяты крыж і адбывае вадохрышча. Кажны паломнік падыходзіць пад Уладыкавае багаслаўленьне і атрымвае абдораньне ўжо пасьвечанай Іарданскай вадой. А пасьля распачынаецца купаньне ў сьвятой рацэ. Мужчыны зьлева пад навесам, а жанчыны наводдалі справа, адлучаныя дзялянкай гаю, пачынаюць пераапранацца і з асьцярогай спушчацца з адхону, каб папялёхаць хоць ногі ў сьвятой вадзе. А сьмялейшыя нават заплываюць на сярэдзіну, каб там пазмагацца з віратліва-хуткай плыньню. А тая гэтак і стараецца зьнесьці цела сваім хуткабежным цёкам. Патрэбна нямала спрыту і спрактыкаванасьці, каб ня даць сябе пераадолець. Трэба ўмець добра трымацца на паверхні вады, бо дно каменнае, поўнае выбоінаў і зыбкае гліны.

Усеваладу ўдалося моцнымі ўзмахамі рук адразу дапяць сярэдзіны ракі, але тут яго і злавіла хуткая плынь. Як ён ні стараўся падацца ўперад супраць цёку, апошні яго, аднак, больш адносіў назад. Нарэшце, змогшыся, ён пакінуў думку плыць ўверх. Быў рады што здолеў выбрацца на бераг, значна ніжэй па рацэ. Пасьля яшчэ быў заплыў на сярэдзіну, але даўгая кашуля блыталася паміж ног і не давала змогі вольна кіраваць рухамі. Патрымаўся крыху на паверхні вады, пакуль сябрук рабіў колькі здымкаў Усеваладавага спаборніцтва ды стомлены ледзь выкараскаўся на гліняны бераг. Тут ціхама доўга ўглядаўся ў жаўтавата-шэрую каламуць, сачыў за безьлічай малых рыбак, што падскоквалі з вады, ганяючыся за маленькімі мошкамі над паверхняй.

«І тут у гэтай імклівай каламуце не абыходзіцца бяз Божага стварэньня, - думаў Усевалад. - Вось жа прыстасавалася неяк гэтая рыбіца да абставінаў жыцьця ў віруючай і мала спажыўнай плыні. Жыве, пацяшаецца самім існаваньнем пад сонцам. А шкада, што багата яе штодня ськідаецца ў Мёртвае мора, дзе яна ў салёнай горкай вадзе адразу і памірае. Колькі яе, тае бедалакі, ад нязнаньня пазбаўляецца непаўторнага дару жыцьця. І ты, няшчасная, гінеш дарэмна, як гінуць у сьвеце мільёны людзей ад узаемнае варажнечы і ўсё з-за нязнаньня або недастатковага ўразуменьня вялікіх Божых законаў аб узаемнай любові і даравальнасьці. О, яшчэ трэба шмат папрацаваць носьбітам Хрыстовае праўды, каб зрабіць яе набыткам усяго чалавецтва. А толькі тады станецца на зямлі той мір і ласка, якія адно могуць прынесьці шчасьце ўсяму людзтву. Дык працуйма больш аддана, каб гэта сталася!»

З гэтымі думкамі Ўсевалад пайшоў пераапранацца. Збоку, недалёка ад Водахрышча, ініцыятыўны араб адчыніў крамку халодных водаў. Даўгая чарга выстраілася за ліманадам. Кажны стараўся хутчэй заліць сваю смагу, а ў бутэлечку набраць сьвятой Іарданскай вады. Араб заўважыў, што пакупнікі зьнікаюць з бутэлькамі. Загадаў плаціць аж даляр закладу. Але і гэта не спыніла руплівасьці паломнікаў да сьвячонае вады. Усевалад ахвотна заплаціў свой даляр, каб мець ува што набраць тае вадкасьці, пра цудоўную сілу якое ён чуў яшчэ з маленства ад сваіх бабак і дзядуляў. Тут манашкі-паломніцы таксама расказвалі пра цудадзейныя здольнасьці гэтае вады. Гаварылі таксама, што яна ніколі і ня псуецца, хоць трымай яе ўсё жыцьцё, а калі чалавек верыць у яе, дык лечыць ад усіх хваробаў.

Так, ці ня гэтак, Усевалад набраў яе бадай-што з самае сярэдзіны ракі, бо зачарпнуў яе, прыгнуўшыся з носа лодкі, што на ланцугу стаіць на месьце вадохрышча. Ён цешыўся з думкі, што давязе яе, як найдаражэйшую рэлігійную рэліквію аж у Амэрыку і пасьля па крысе будзе там адліваць сваім знаёмым, каб вызваляць іх ад дзе-якіх немачаў.

Тут жа зарабляў бэдуін з вярблюдам ўва ўсёй красе вайсковай формы. Ён даваў змогу двум малым хлапчукам-паломнікам узлазіць на вярблюда, сядзець на ім, трымаючыся рукамі за горб, каб бацькі тым часам фатаграфалі іх. Найшлося колькі і дарослых - аматараў увекавечыць сябе на фотакартцы ў якасьці экзатычных наезьнікаў. А адна, надта ж ужо даходлівая паломніца, дык пастаралася вырабіць сабе цэлую стузіну падобных здымкаў. Казала, што раздасьць знаёмым, каб ведалі, якая Жэня баявая жанчына. «Ну, што ж, кажны можа бавіцца пасвойму, абы каб блага не рабіў», - апраўдваў яе Ўсевалад.

Тымчасам прышоў час рухацца далей. На гэты раз усіх чакала Мёртвае мора. Яно ўжо здалёку варажыла нязнанымі чарамі. Машына запынілася каля прыморскае Гасьцьніцы. За даўгім павільёнам пад адчыненым небам на тэрасе кафэ разьмясьцілася шмат столікаў. Далей у бок мора ляжала рудое, без расьцінкі, укрытае каменчыкамі, поле, а за ім бліскацела і іскрылася пад сонцам далёкая водная гладзь.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)