Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 147
Перейти на страницу:

Удзячнасць мая яму была такая вялікая, шкадаванне такое нясцерпнае (сапраўды, што была мая горыч перад ягонай?), што я зразумеў: трэба пераводзіць размову на іншую тэму. Але гэтая іншая тэма аж аніяк не прыходзіла да галавы. Таму я ўзяў дый расказаў сёе-тое са страхаў Пташынскага.

— Ну, гэта не загадка, — сказаў Хілінскі. — Крыху — звычайныя барыгі, бз…ы, якім з законам звязвацца ані не выпадае. А больш — хвароба. Гэта ад сэрца.

— І я так думаю.

У гэты момант зазваніў тэлефон. Хілінскі выйшаў у малую спальню, прычыніў за сабою дзверы, але чуваць, мабыць, было кепска, і ён вымушаны быў гаварыць галасней, чым звычайна, і я сёе-тое чуў.

— І сувязь з гэтым? А, чорт бы іх з гэтымі дэвізамі!

«Назнарок не кажа „валюта“. Кажа „дэвізы“. Думае, што слова не ведаю. Белымі ніткамі шыеш, Адам Пятровіч».

— Заразы. І зброю?.. Чуваць кепска!.. Ясна. У гадзіну трыццаць? Добра. Буду.

Выйшаў зноў да мяне:

— Сапрычасціўся ты, хлопец, да таямніцы. А я вось непедагагічна сябе павёў. На поўную вымову.

— Я, Адам Пятровіч, не з лапатуноў. Вы мяне не першы год ведаеце. І справы вашы мяне не датычацца. У вас свае, у мяне свае.

— Пакрыўдзіўся?

— Пакрыўдзіўся. А мне бы й век пражыць, нічога пра іх не ведаючы. Ні пра што я ў вас не пытаў. Нецікава, прабачце.

— А дарэмна. Усё можа быць. А наконт «хоць бы й век», то заракаўся нехта, — ён проста патрос мяне за плечы. — Ну, досыць надзімацца, ну… Ну скажы нешта.

— Раз ужо я выпадкова штосьці пачуў, то вернемся да Мар'яна. Нешта і ў ягонай справе трывожнае. Вось жа іконы, валюта — я не пытаю, якое там здарылася яшчэ, што вам трэба ехаць. Але чаму таго ж не можа быць тут? І ўрэшце, прадчуванням таксама трэба верыць. Не матэрыял гэта ні для «Абеляў у адстаўцы», ні для міліцыі, ні для суда, але часам трэба верыць, калі сэрца гаворыць, калі сціскае, моцна баліць.

Ён уважліва глядзеў на мяне.

— Можа, і трэба. Вер і глядзі.

Устаў.

— Трэба было б не кідаць цябе да раніцы ў тваім стане. Але сам чуў. Выпіць што-небудзь маеш?

— Віно ёсць.

— А мацнейшае?

— Мгм.

— На вось. Ты ж не з тых, што блукаць потым пойдзеш? Ну вось і выпі здорава. Сёння дазваляю. Каб спаў у мяне. Ну, хадзем.

Хілінскі ведаў, што рабіць.

…Ніколі ў жыцці, ні дагэтуль, ні пасля, я не выпіваў столькі. Дарваўся хлопчык. Спаўна скарыстаўся з суседавай парады. І заснуў як забіты. Распрануты, як заўсёды, але чамусьці пры гальштуку на голую шыю. Ці, можа, усё ж хацеў «блукаць»? Шукаць Зою? Напэўна.

У наступныя пяць дзён я выкупляў грэх свайго «пьянственного глумлениа». Працаваў, не даючы сабе ані хвіліны перадышкі.

Нельга было паверыць у тое, што толькі сама каштоўнасць старой кнігі магла выклікаць такую аблогу хаты Пташынскага, усе гэтыя званкі, блуканні пад вокнамі і ўсё такое. Я амаль упэўнены быў, што разгадка недзе ў самім тэксце: нейкая прыпіска на палях балоні, надпіс, умела схаваны ў вязі арнаменту, яшчэ нешта. І вось я шукаў. Усляпую, бо не ведаў, дзе і што шукаць.

Шмат разоў за жыццё я чытаў Евангелле, адну з лепшых (калі не самую лепшую) з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё існаванне. Прыемна мне было чытаць яе і зараз, думаць над паасобнымі мясцінамі, уяўляць. І ўсё ж не так прыемна, як раней. Таму што хаця я й чытаў ледзь не па складах — шукаў я ўсё ж іншае. Так для чалавека, які раптам заўважыў першы грыб, адразу перастае існаваць зялёная, спявучая прыгажосць раскошнага летняга лесу.

Так я і ішоў, уторкнуўшыся носам у зямлю. Без усялякай карысці, акрамя маральнай. Дый тая была другога гатунку, таму што я сачыў, а не думаў.

Часам з'яўляліся думкі, што хаваць нешта ў такім тэксце блюзнерства, а ўжо для сярэдневяковага чалавека (калі толькі хаваў ён) — не проста блюзнерства, а блюзнерства, якое мяжуе з ерассю, са згубай цела і бессмяротнай душы. І, калі гэта так, таямніца павінна быць страшэнна важлівай або… або чалавек той не павінен быў верыць ані ў бога, ані ў чорта, ані ў тагачасны закон.

Я прачытаў усе чатыры Евангеллі, і дзеянні апосталаў, і пасланні іхнія, пачынаючы ад паслання Іякава і канчаючы пасланнем да яўрэяў. Заставаўся толькі апакаліпсіс Іаана Багаслова ды недарэчна прышмараваны да яго «Статут», таксама з «пасланнямі», толькі ўжо свецкіх уладароў.

Нічога!

Хаця б цень нейкага следу, нейкай здагадкі!

Урэшце я пачаў думаць, што з гэтым тэкстам мы памыліліся. І самае горшае, да той самай думкі схіляўся і Мар'ян. За гэтыя дні ён пару разоў заходзіў да мяне, і мы, да болю ў вачах, тупа ўзіраліся ў тэксты, варочалі пад чарапамі гіпотэзы, і ўсё гэта толькі для таго, каб тут жа зарэзаць іх. Адзінае, у чым мы «пасунуліся» наперад, быў сапраўдны акт пра знікненне жонкі Альшанскага, надрукаваны ў «Актах, выдадзеных археаграфічнай камісіяй…».

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)