Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 182
Перейти на страницу:

Шыковіч-старэйшы спахапіўся, што няма машыны, хвілін праз дваццаць. У рэдакцыі ўзняўся вэрхал. Гэта ж нечуванае нахабства! Украсці машьшу ад дзвярэй рэдакцыі сярод белага дня, ды яшчэ пад самы Новы год!.. Жах! З абурэннем званілі ў міліцыю з некалькіх тэлефонаў — у абласное, у гарадское кіраўніцтва: якога д'ябла вы там робіце, калі зладзеі дзейнічаюць вось так?! Гонар міліцыі быў закрануты, і яна праявіла незвычайную аператыўнасць.

Па горадзе Славік ехаў павольна: усюды міліцыя, асабліва пры выездзе, правяраюць кожную машыну, якая вяртаецца ў горад, адбіраюць елкі. Ён праехаў кантрольны пункт, кіруючыся ўсіх правілаў, спакойны і ўпэўнены, з папяросай у зубах. Як добры знаёмы, адсалютаваў міліцыянеру. Але як толькі вырваўся за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўна скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120. Стары «Масквіч», здавалася, не датыкаўся сваімі аблыселымі шынамі слізкай дарогі.

Славік ехаў пасярод шашы, у лоб сустрэчным машынам. І спрактыкаваныя шафёры ў апошні міг кідалі свае ГАЗы і МАЗы ўбок, узнімаючы снежны пыл. Мацюкаліся, пагражалі ўслед вар'яту кулакамі.

Шалёная хуткасць канчаткова ап'яніла хлопца. І чым далей — тым горш. Падскаквала, дрынчала машына, кідаліся пад яе голыя вербы, і шумела ў галаве, мільгала і дваілася ў вачах.

У пасёлку хімічнага завода аўтаінспектар хацеў спыніць яго за перавышэнне хуткасці. Славік праляцеў міма. Але пільны вартавы дарожкага парадку ўсё-такі паспеў запомніць нумар. Таму вельмі хутка міліцэйскае кіраўніцтва, на радасць сабе, дакладна ведала, у якім кірунку гоняць украдзеную машыну. На дзвесце кіламетраў па магістралі былі падняты на ногі ўсе аддзяленні міліцыі.

Хто затрымае небяспечнага злодзея?

Кіламетраў за трыццаць ад горада Славік убачыў наперадзе на дарозе сярод пустога поля матацыкл. Двое ў чорных кажухах стаялі пасярод шашы. Ён зразумеў, што чакаюць яго. І тут жа ўявіў амаль дакладна, што адбылося там, у горадзе. Гэта надало яму панурую весялосць. Не аднаму яму пакутаваць. Няхай і самазадаволены «стары конь» паперажывае за сваю «рухомую ўласнасць». У апошні час ён занадта вясёлы.

— Іду на таран! — закрычаў ён і, наддаўшы газу, памчаў на міліцыянераў.

Натуральна, што яны не вытрымалі — адскочылі ўбок. Праз люстэрка Славік убачыў, як адзін выхапіў пісталет.

«Страляюць? Вось гэта здорава! Зусім як у кіно». Хутка ён убачыў, што міліцыянеры ўскочылі на матацыкл. Гоняцца. І хлопца апанавала новае пачуццё — азарт гоншчыка-ўцекача. Ён засвістаў, загалёкаў, як той каўбой на кані:

— Ану, злавіце!

Убачыўшы, што матацыкл адстае, ён знарок прытармазіў газам, даў ім пад'ехаць бліжэй. Зноў убачыў цераз люстэрка, як той, што сядзеў у калысцы, дастаў пісталет. Тады зноў ірвануў уперад так, што з-пад колаў паляцеў ледзяны пыл.

Міліцыянераў чакалі дома жонкі, дзеці і навагоднія сталы: яны адсталі, упэўненыя, што наперадзе ёсць другія.

Кіламетраў праз пятнаццаць — дваццаць уцекача чакала другая засада, больш хітрая і моцная.

Насустрач ішоў ГАЗ-69. Славік спачатку нічога не падумаў: ці мала было сустрэчных машын! Ды раптам метраў за дзвесце «газік» нібы занясло — ён стаў пасярод дарогі.

— А-а! — Славік завыў, як дзікун. — Вы так?! А мне як?! Мне як?!

Але волі хапіла не перакінуць нагі з педалі газу на педаль тормаза. Упяўся да болю ў баранку. Заплюшчыў вочы. Не вытрымалі нервы ў міліцыянера, які сядзеў за рулём: ірвануў машыну да кювета, і Славік праскочыў і гэтую засаду. Глянуў у люстэрка, убачыў, як «газік» вылазіць са снегу, паварочваецца, і амаль радасна галёкнуў:

— А што, укусілі?

Начальнік раённай міліцыі, чалавек добры і спакойны, заключыў:

— П'яны. Не гані, Пятро. Нікуды не дзенецца. А то яшчэ разаб'ецца, дурань. — Начальнік шкадаваў п'яных, нават зладзеяў. Але Пятра заела: нейкі шчанюк так напалохаў, увагнаў у сорам. І ён націснуў на газ.

Славік раптам адчуў, што «Масквіч» як бы знясіліўся. Не, стрэлка па-ранейшаму дрыжала направа ад 100. Але ўсё-такі нешта не так. А тут яшчэ ён выскачыў да рэчкі. Круты-круты спуск, а на тым беразе яшчэ вышэйшая гара. І Славіка раптам апанаваў страх. Здалося, што машына, набыўшы інерцыю, не здолее праскочыць вузкі мост, што ў яго не хопіць сілы ўтрымаць руль і ён зляціць у рэчку, праломіць лёд…

Не паспеў ён падумаць пра гэта, як нага сама рэфлекторна пераскочыла на тормаз. І ў той жа міг Славік адчуў, што машына, нібы раз'юшаны звер, выйшла з-пад яго ўлады. Ірванула ўлева. Ён крутнуў руль управа. Тады машына з шалёнай хуткасцю закруцілася на месцы, адарвалася ад зямлі і па спіралі ўзнялася ў паветра. Адзін віток, другі, трэці… Пры кожным вітку стрымгалоў ляцелі падстрыжанымі вяршалінамі ўніз старыя вербы.

1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)