Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт шкла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт шкла

Электронная книга - «Партрэт шкла». Краткое содержание книги:

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 61
Перейти на страницу:

«Вершы аб Вільні» Уладзіміра Жылкі значна адрозніваюцца ад твораў гарадской тэмы Багдановіча, i не толькі тым, што вершы двух таленавітых паэтаў заўсёды адрозніваюцца паміж сабой. У дадзеным выпадку відавочна адрозніваецца сам падыход творцаў да выяўлення «віленскіх матываў», адрозніваюцца мэты i задачы, якія яны перад сабой ставілі (што адлюстравана i ў назвах).

У. Жылка пісаў не пра «места» ўвогуле, а канкрэтна пра Вільню, узгадваючы i празрыстую раку Віллю, i гатычны касцёл святой Ганны, царкву ў візантыйскім стылі ля вады, трохкрыжовую гару, Бернардзінскі сад. Чароўныя прынады горада знайшлі сабе месца i ў яго вершах:

Вялікай вуліцы экзотыка, Тэатры, кіно, шпіталі, I маліцвенна ўзносіць готыка Да неба тонкія шпілі...

Але не урбаністычныя прыкметы горада цікавяць паэта, a гістарычны лес Вільні, «крывіцкай Мэккі», тое цэнтральнае месца, якое займаў гэты горад у станаўленні дзяржаўнасці i культуры беларусаў. Менавіта таму У. Жылка звяртаецца да гэтай тэмы ў час, «калі сябры нас гудзяць згубаю» i «ворагі прарочаць скон». У жыцці беларусаў Вільні належыць не проста асабліва вялікае, а нейкае магічнае, на думку паэта — фатальна прадвызначанае месца душы ўсіх беларускіх земляў. Адсюль ужо невыпадковым бачыцца ўвядзенне ў верш «О, Вільня, крывіцкая Мэкка!..» матываў Карана: мінарэты, Кааба, Мадыны, месяц Рамадана, Мэкка, прарок, адсюль наканавана-прароча, шматзначиа чытаюцца радкі:

Плыве па вулках пыха панская, Распуста, блуднасць i мана; I ярасць жорсткая, паганская Бліскае ў вочах літвіна. (...)
А там, па-над мурамі даўнімі, Дзе места ўсенькае відно, Руіна думамі дзяржаўнымі Гадае там: чыё яно?..

Наступныя трыццаць гадоў не прынеслі беларускай паэзіі ў распрацоўцы тэмы горада ніякага плёну, азначаная Багдановічам i Жылкам традыцыя перарываецца, як i некаторыя іншыя традыцыі пачатку стагоддзя i 20-х гадоў.

Што датычыць гарадскіх матываў у сучаснай паэзіі, то найбольш поўнае ўвасабленне яны атрымалі пакуль што ў творчасці Анатоля Вярцінскага (у 60-я гады, на хвалях асучаснівання паэзіі, тэхпізацыі i эстрадызацыі яе) i Міхася Стрельцова (у 70-я). Зноў жа, гэта зусім не азначае, што іншыя беларускія паэты пра горад не пісалі: пісалі, але ў ix творчасці пэўная колькасць вершаў пра горад не акрэслілася ва ўнутраную тэндэнцыю, ix таленты развіліся ў іншых кірунках.

У паэзіі Міхася Стральцова урбаністычныя матывы праявіліся з асаблівай сілай i глыбінёй, набылі найбольш арыгінальнае i адметнае структурнае ўвасабленне, хаця i не запоўнілі сабой усю паэтычную творчасць пісьменніка. Вершы М. Стральцова «У горадзе пасля дажджу...», «Трамвай, як сараканожка...». «Халадзільнік», «Стамляецца нават метал...», «Вяртанне з работы», «Балада вуліцы», «Думаў яшчэ нядаўна...», «Вунь i яно, успамінаў лісцё...», «Маўчанне», «Асацыяцыя» i некаторыя іншыя вызначаюць пакуль той узровень, якога дасягнула беларуская паэзія ў асэнсаванні тэмы горада, a ў пэўных адносіыах акрэсліваюць наступны шлях для паэтаў, якія прыйшлі ў нашу літаратуру ў першай палове 80-х.

Я — вуліца, я — рака. Праз водарасці рэклам плыву ў затокі плошчаў, у рукавы завулкаў — праз астравы кварталаў i мікрараёнаў мацерыкі. У маіх затоках нерасцяцца машыны, слізка мігцяць бакамі тралейбусы, аўтобусы, трамваі, туга напханыя даволі абрыдлымі мне стварэннямі, адно на адно падобнымі, бы ў мікрараёне дамы.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)