Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Лісце каштанаў». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць самага знакавага і сімвалічнага беларускага празаіка, Уладзіміра Караткевіча. Дадзены твор — гэта гісторыя жыцця падлеткаў падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Гісторыя кахання, нянавісці і змагання за сябе і за сваіх таварышаў. Аповесць рэкамендуецца да чытання падлеткам, асабліва тым з іх, хто расчараваўся ў сяброўстве, справядлівасці і высокіх чалавечых ідэалах.
Разгар лета 1944 года. У вызвалены, разбураны Кіеў прыязджае 14-гадовы беларускі хлапчук Васілька са сваім дзядзькам і іншымі родзічамі. Хлопец перажыў многія цяжкасці і небяспекі вайны, але гэтым летам ён прадстаўлены сам сабе, і ў яго з'яўляецца непаўторная раней ці пазней свабода! У панішчаным, галодным горадзе амаль няма дзяцей і падлеткаў. Аднак у хуткім часе ён знаёміцца з кампаніяй аднагодкаў з яго раёну: Раланд, «атаман гвардыі», Багдан, Яўген і вёрткая, назойлівая Нонка, непажаданы, але нязменны хвост мужчынскай кампаніі.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 34
Перейти на страницу:

Усё круцілася ў вачах. Як у тумане, як на гіганцкай каруселі, мільгалі твары, ногі, кулакі. Вішчала, кусалася і брыкала нагамі Нонка, якую два ворагі цягнулі ў палон, але не маглі адцягнуць і на пяць крокаў ад месца бойкі. Раланд схапіўся з Гнатам і двума ягонымі целаахоўнікамі. Тыя саплі, хрыпелі і лаяліся, імкнучыся дарвацца. А гэты маўчаў, бярог дыханне і толькі з'едліва ўсміхаўся праз распухлыя вусны.

Мы пачалі задкаваць, а пасля пабеглі з узгорка. 3 дзікім крыкам, цюгаканнем, лямантам і згэлкам павалілі за намі праследавацелі. 3 першабытным рыкам ляцела за намі лава, ламілася праз густы бур'ян. А мы беглі і там, дзе трэба, скакалі. I я ўбачыў, як Жэнька ўпаў, а Гнат, прабягаючы, пхнуў яго наском чаравіка ў рэбры, а Кульба адкаціўся.

I мы таксама адкаціліся. Да самай падэшвы ўзгорка. А пасля павярнуліся. Дзіўнае рабілася вышэй па схіле. Хто ляжаў, хто торгаўся, хто спрабаваў паўзці ўгору, а нешта трымала яго.

Дурні! Кінуліся гнаць, ляцелі, як на злом галавы, дарваліся, лічылі, што авалодалі становішчам, бязмозглыя. I ніхто нават не падумаў, што мы завабілі іх, як неразумных шчанюкоў, што мы яшчэ папярэдняй ноччу прыцягнулі з Батанічнага саду (там такой раскошы была куча, сапраўды куча, якую сабралі адусюль і не паспелі вывезці) некалькі доўгіх кавалкаў супрацьпяхотнай спіралі з калючага дроту, пасеклі яе на камянях, каб не была такой высокай, і замаскавалі ў бур'яне, і скакалі над ёю. А паклалі мы яе не роўнымі палосамі, а нібы хвалямі, і вось яны, ворагі, торгаліся ў дроце, як мухі ў павуцінні.

- Назад, хлопцы! - крыкнуў Дзмітрэнка.

Я таргануў за шнурок і кінуў выбухпакет проста пад ногі аднаму «заблытанаму». Успышка агню, і досыць гучны ўдар. Вораг таргануўся, упаў і закрыў галаву рукамі. А пасля па ўсім схіле забухала і зараўло, і пачалі ўсплёсквацца ўспышкі агню.

Тыя, хто не заблытаўся, пабеглі, канчаткова дэмаралізаваныя тым, што адбывалася вакол. Але тут пагналіся ўжо за імі мы. Досыць з нас было смешачак, досыць іхняй подлай жорсткасці. Віно, як кажуць, стукнула нам у галаву. Мы даганялі, і валілі, і таўклі; звераняты, выгадаваныя суслам вайны.

Зараз мне сорамна ўспомніць пра гэта. I адначасова нічым я так не ганаруся. Знявечаныя, без пары дарослыя, мы ўсё ж не білі ляжачага ботам у бок і не гулялі ў расстрэл. Так, мы не гулялі ў расстрэл.

Я ўбачыў, як Жэнька, дагэтуль зусім непрыкметны ў пустазеллі, устаў насустрач тым, хто ўцякаў, і кінуў успышку агню і пярун пад ногі таму, хто бег першы. Гнат кульнуўся і ўпаў. Іншыя замітусіліся. Я кінуўся на ляжачага, насеў на яго і, грэшны, у першы і апошні раз сунуў некалькі разоў яму ў грудзі.

...Расправа была толькі над адным. Тут жа на полі пабоішча. Гнату грунтоўна ўсыпалі крапівой, і палонныя павінны былі глядзець на гэта.

Дзмітрэнка лічыў.

- Гэта табе, бандзюга, за «нашы злачынствы». Гэта за планы з бочкай і крапівой - пакаштуй сам. Гэта за забарону хадзіць вуліцамі. За «фашысцкую морду». За вашу «справядлівую справу». За «ніжнедворскую гадзіну». Гэта за тое, што ляжачага ў рэбры біў.

- Ды я назнарок упаў. Каб ім пасля шлях адрэзаць. I адкаціўся, так што ён мяне не дужа і зачапіў.

- Ну, а каб ты не такі спрытны быў, то зачапіў бы дужа? Ты змоўч, Яўген. Дайце яму яшчэ і за Жэнькаў спрыт.

Падначаленыя глядзелі на ганьбу атамана з нейкім нават зларадным задавальненнем, з іранічнымі ўсмешачкамі. Відаць, і ім ён абрыднуў, як гнілая рыба, ды толькі да гэтай хвіліны яны яго пабойваліся. Ёсць такія гадаўцы, што (хай сабе і на маленькім лапічку, на вуліцы, на двары, у квартале) кулаком, нацкоўваннем хлопцаў адзін на аднаго, плёткамі, подласцю ўстанаўліваюць самы невыносны і тупы тэрор, ператвараюць жыццё равеснікаў у пекла.

- А гэта табе за гульню ў расстрэл. А вось гэта - за тое, што слабенькіх, што дзяўчат між лапатак доўбняй б'еш. Ну, мабыць, пакуль што досыць, - і звярнуўся да разгромленай арміі: - То што, мала вам гэтага? Дабавіць яшчэ ці будзеце разумныя? Вось на атамана зірніце. I калі хочаце, каб вамі і далей камандаваў і ў паняверцы трымаў чалавек з дранай задніцай - давайце. Толькі тады пра гэта ўсе навакольныя вуліцы даведаюцца. Аж да Крашчаціка.

I, памаўчаўшы, сказаў:

- Ідзіце. Бай-бай. I каб ведалі: гэта проста рэпетыцыя. Каб помнілі. А забудзеце - тут ужо куды горай вам будзе.

Яны пайшлі. Гнат ішоў паперадзе ўсіх. Амаль бег.

VIII

Цяпер мы маглі хадзіць паўсюль нават паасобку. Хлопцы з варожых вуліц - хай сабе ты ішоў бы і адзін, а іх было тры - пры сустрэчы рабілі выгляд, што не пазнаюць цябе, і праходзілі, ненатуральна жвава абмяркоўваючы нешта. I гэта было чароўна: ісці, куды хочаш, і нічога не асцерагацца, і ведаць, што ні за рогам, ні ў пад'ездзе, нідзе не чакае цябе ніякая засада. Лета свабоды ўрэшце сапраўды стала летам свабоды. Поўнай.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)