Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 198
Перейти на страницу:

У шляхецкіх дамах чыталі зболыпага польскую літаратуру. Аматары прыгожага пісьменства выпісвалі з Пецярбурга і з Вільні штогоднікі «Незабудка» і «Рочнік літарацкі». У другім нумары «Рочніка» за 1844 год быў надрукаваны ўрывак з «Гісторыіўлегендзе» — раманажыццяпісу, прысвечанага святой Еўфрасінні. Ён належаў пяру Міхала Борха, уладальніка недалёкага ад Полацка маёнтка Прэлі Дынабургскага павета. Выбраны ў 1850-м маршалкам шляхты Віцебскай губерні, Борх займаўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, перакладаў на французскую Адама Міцкевіча, выдаў у Вільні папольску кнігу «Два словы пра Дзвіну».

Паўтары сотні падпісчыкаў меў у Прыдзвінні яшчэ адзін польскамоўны альманах сярэдзіны XIX стагоддзя «Рубон» (як мы памятаем, гэта старажытнае найменне Дзвіны), назваякога вызначала і кола аўтараў.

Першы нумар «Рубону» адкрываўся праграмным вершам «Дзвіна» фалькларыста і грамадскага дзеяча (а з 1880 года — віцебскага губернскага маршалка) Ігната Храпавідкага, што павінен быў будзіць беларусаў:

У цемры схованая рэчка спачывала, Цяпер глыбокія зноў замуціла хвалі: Стары Рубон прачнуўся і зірнуў удалеч, Азваўся, быццам бура громіста сказала:
«Мой дзень! Хто ж вас ад сну мярцвяцкага абудзіць?» Чакаю — шмат чакаць — лятуць гады, стагоддзі, Канец іспытам нашым так і не прыходзіць, Ах! як жа безнадзейнасць мучыць тут і нудзіць.
Ля Віліі і Нёмна чутны бардаў спевы, Над Віслаю паўсталі, расквітнелі сёлы, А тут пустэча — цішыні глухой рассевы, Як збеглі ад мяне гурты сыноў вясёлых. [24]

1843 годам датаваны напісаны Храпавіцкім у роднай вёсцы Каханавічы Дрысенскага павета нарыс «Погляд на паэзію беларускага народа», які таксама з’явіцца ў «Рубоне».

Старэйшы сучаснік аўтара «Дзвіны» Ян Аношка аддаваў перавагу іншаму метаду пашырэння ўласнай паэтычнай прадукцыі: замест публікацыі, чытаў яе ў прыдзвінскіх корчмах. Яго кнігу полацкія піяры выдадуць толькі пасля смерці паэта, у 1828-м, але немудрагелістыя шчырыя вершы Аношкі будуць згадвацца пры кухлях і чарках і ў часы «Рубону».

Адукаваная публіка добра ведала імёны Яна Чачота і Тамаша Зана, сяброў Адама Міцкевіча і таксама паэтаўраманты-каў што служыліў 1830 - 1840-я гады ў Лепелі.

У полацкіх дамах з’яўляліся першыя ластаўкі новай беларускай літаратуры: творы Яна Баршчэўскага, паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат», вершы Вінцука ДунінаМар-цінкевіча і Уіадзіслава Сыракомлі, адзін з якіх, «Добрыя весці», напісаны ў рэвалюцыйны для Еўропы 1848 год, гучаў так:

Заходзіць сонца пагодняга лета, Вее вецер з заходніх нябёс. Здароў будзь, вецер з далёкага света: Добрыя ж весці да нас ты прынёс! Там, на Захадзе, праліваюць кроў, Б’юцца для славы, свабоды і чэсці І робяць вольных людзей з мужыкоў. Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа  За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песню «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль [25]. Зямля ты наша, зямля ты святая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць. Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!

Пісьменнік Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, родам з Дзісенскага павета, прыгадваў што ў 1868 годзе згуртавалася коламаладых шляхцічаў, якія, «даўшы кожны па сто рублёў та й болей», зафундавалі ў Пецярбургу «Крывіцкі Вязок». Суполка, паводде задумы яе заснавальнікаў мелася распрацоўваць беларускую мову ў якасці літаратурнай, выдаваць на ёй кніжкі, адчыняць беларускія школы, спрыяць развіццю беларускай навукі. «Сталі падгатаўляць мы беларускую слоўніцу, сабіраць песні чорналюда, капіць матэрыялы па гісторыі нашага руства. Я пісаць меў з Полацку…» Але ўлады хутка разгледзеліся, куды дзьме вецер: «Вязок» прыкрылі, а яго сродкі пусцілі на ўмацаванне ў «СевероЗападном крае» праваслаўя.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя ў маёнтку Ухвішча Лепельскага павета (пяпео гэта Полапкі оаён) слѵжыѵ аканомам беларускі паэт Фелікс Тапчэўскі, што пісаў пад псеўданімам Хвэлька з Рукшэнід. У змагарным 1863-м ён са зброяй у руках з’явіўся на зборны пункт паўстанцкага аддзела Отана Грабнідкага ў Бікульнічах, якія былі зусім блізка ад роднага паэтавага фальварка Будзішча. Уладам не ўдалося давесці ўдзелу Тапчэўскага ў барацьбе і яго вызвалілі зпад арышту, пакінуўшы пад наглядам. Голас ліры Хвэлькі з Рукшэнід быў надзвычай блізкі да паэтыкі аўтара «Тарасана Парнасе», што дало некаторым літаратуразнаўцам падставы назваць Тапчэўскага стваральнікам гэтага шэдэўра, хоць апошнія даследаванні і не пацвярджаюць такой версіі. На месцы колйпняга родавага гнязда Тапчэўскіх сёння вы пабачыце адно некалькі старых ліпаў А вось паэтава магіла з помнікам захавалася ў вёсцы Ілыбачка на Ушаччыне дасёння.

вернуться

24

Пераклад с польскай мовы Віктара Шніпа.

вернуться

25

Тут — царскі салдат.

1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)