Дарога ў сто год
- Автор: Цвірка Кастусь
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:
Калі ён пагаварыў, Ніна пазнаёміла нас i пачала развітвацца:
— Прабачце, мне няма калі — чакае земснарад.
Сказала так, быццам земснарад — імя добрага хлопца, які чакае яе недзе там, ля ракі, i ніяк не можа дачакацца.
Аркадзь Карніенка робіць тут з 1962 года. Спечатку быў прарабам, а тры гады назад яго прызпачылі галоўным інжынерам. Асноўная задача Старобінскага БМУ, расказаў ён,— асушка палескіх балот. На сённяшні дзень асушылі тры асноўныя масівы — Крывіцкі, Дзвінскі (калгас «Партызанскі край») i Ракітню. Усяго — больш за 300 тысяч га. Цяпер прыступілі да асушкі агромпістага Вялікалескага масіву i нізоўя ракі Морач. Там пакуль што захаваліся яшчэ непраходныя балоты. На ix месцы будуць пабудаваны два буйныя саўгасы, якія дадуць краіне тоны хлеба i мяса...
Тут я выказаў Аркадзю сваю трывогу: а што будзе з прыродай, з кліматам? Ці не здарыцца так, што на багатае вадою Палессе мы наклічам калі-небудзь засуху?
Аркадзь заспакоіў мяне, што гэтага не здарыцца:
— Праўда — у «10-годдзі БССР» на тарфяніках пракідаюцца белыя залысіны. Але гэта — ад няправільных севазваротаў. Трэба, каб тарфянікі на 40 працэнтаў былі заняты травамі — яны замацоўваюць глебу. Другая прычына — тое, што Мар'інскія балоты асушваліся прымітыўным спосабам — адкрытай сістэмай. Цяпер мы так не робім — будзем асушваць балоты толькі закрытым дрэнажом. Так, каб можна было, па меры неабходнасці, рэгуляваць узровень вады. Канешне, гэта будзе абыходзіцца даражэй, тэмпы будуць меншыя. Але — лепш менш, ды лепш.
Я папрасіў яго растлумачыць больш падрабязна пра гэтую новую сістэму асушкі балот.
— Вы філолаг? — папытаў ён.— Тады, канешпе, вам не ўсё панятна,— i ён узяў аловак.
Я слухаў Аркадзя, i мне было сорамна, што не ведаю такіх простых рэчаў. «Філоны мы, а не філолагі,— гаварыў я сабе.— У век тэхнікі — не ведаем тэхнікі. Летаем па версе, як матылі».
Потым мы глядзелі, як рабочыя ўстанаўлівалі арматуру. Хлапец гадоў семнаццаці, прымерваючыся вокам з адлегласці, паказваў ім далоняй рукі, наколькі патрэбна гэтую арматуру пасунуць. Рабіў ён гэта яшчэ няўпэўнена, увесь час азіраўся на галоўнага інжынера.
— Гэта наш новы майстар участка,— растлумачваў мне Аркадзь.— Толькі што скончыў Мазырскі тэхнікум. Міша добры хлопец — стараецца, з яго будзе толк...
Знізу, з будучага шлюза, поўз сюды, пад нашы ногі, тоўсты шланг, падобны на пажарную кішку. Дзядзька з папяросай у зубах час ад часу браў яго рукамі i накіроўваў праз насыпаны грудок зямлі, на якім мы стаялі, у бок рачной плыні — выпускаў ваду.
— Значыць, рака ўжо ўзята ў кішку? — пажартаваў я, падышоўшы да дзядзькі.
— Выходзіць, так,— адказаў ён з усмешкай.— Яно — не зліваць, дык затопіць усю пляцоўку. Так што, некаму трэба i гэтую работу рабіць. Паставілі мяне. Вось i стаю, гляджу сваё дзела. Адным словам, загадчык кішкі!
Тут жа, за два крокі ад шлюза, былі Яскавічы. Найду пахаджу па вёсцы, а потым, к вечару, вярнуся сюды, каб зноў разам з меліяратарамі паехаць у Доўгае, дзе ў мяне забяспечаны начлег.
Сяло аказалася вялікае, стройнае, з шырокай вуліцай. Дамы даволі прыстойныя, з верандамі i шырокімі вокнамі. Над шыфернымі дахамі — тэлевізійныя антэны. Так, сённяшнія Яскавічы нічым не напамінаюць тыя Яскавічы, якія больш чым стагоддзе назад бачыў Уладзіслаў Сыракомля. Вось як пра ix пісаў паэт: