Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дарога ў сто год - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дарога ў сто год

Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 44
Перейти на страницу:

I як тут было не ўспомніць Панчанку:

Буду хату шукаць — а знайду руіны, Буду маці гукаць—адгукнецца магіла На пагосце старым пад вярбою пахілай.

Свае пачуцці, выкліканыя ўбачаным i пачутым, я таксама паспрабаваў выказаць у вершы, які так i назваў — «Хадыка».

Дубы ды сосны. Хвошч ды вязель. Жывіцы выстаялай хмель. Я думаў: стране даўгавязы Над звонкай студняй журавель.
Я думаў: сонечную казку Пакажуць ліштвы, а ў акне Адчыніць вейкі — калі ласка! — Блакіт нябесны ў сэрца мне.
Я думаў: ля прысад рабінавых, На вуліцы, дзе мурава, Акружыць стайкай вераб'інай Мяне вясковая дзятва.
Дарэмна: у вянку яловым — Вуглі ды некалькі цаглін. Дыміць на печышчах вясковых Расліна горкая — палын.
Той чорны дзень—як цень далёкі. Ды ўсё запомніў гэты кут. Пa сёння — ледзь ступі— сарокі Спалохана стракочуць тут.

Над палянкай, выглянуўшы з-за вяршалін дрэў, стаяла сонца. Яно не мінае ні адзін куточак на зямлі — яго хапае ўсім. Толькі, аказваецца, ёсць людзі, якім яго мала...

Шумелі паціху бярозы, недзе рыпела дрэва, тручыся аб другое дрэва. Цішыня. Хораша, мусіць, было тут людзям, у гэтай зялёнай глушы, сярод дрэў i птушак, сярод лясных красак i пчол. I я разумею асочніка Хадыку, які змог пражыць тут свае трыццаць год. А што гэта было якраз тое месца, я не сумняваўся. Вельмі ж падобная была гэтая пушча на тую, у якой апынуўся няшчасны прыгонны селянін:

Дамоў не трапіш, людзі не пачуюць, I пошчаку ў адказ не прычакаеш. Усё жыццё, папэўна, тут звякую, Ніхто не знойдзе, нават з ганчакамі... Ніхто не абзавецца i не крыкне, Хіба гадзюка ў мокрых травах сыкне Або на вадапоі, ля крыніцы, Раўне мядзведзь i прамільгне лісіца. I зноўку ціха... Толькі лёгкі вецер Шуміць таемна у спрадвечным вецці. А як жа шмат на баравых палянах Пахучых зёлак i раслін мядзвяных...

Толькі ж дзе той дуб, у якім магло быць Хадыкава дупло? Дуба на палянцы няма. Толькі калі я зноў вярнуўся ў калгас «40 год БССР» i расказаў там пра паездку ў Хадыку, сакратар нартарганізацыі запытаў у мяне: «А пня ад дуба там не бачылі?» I расказаў, што ён, калі ездзіў туды пасля вайны, звярнуў увагу на той пень, бо быў надта вялікі i з дуплом.

Усе сляды легенды!

Пахадзіўшы па паляне, мы паехалі шукаць вёскі Абедземлю i Сухую Мілю: а раптам знойдзецца сама легенда?

Дарога i тут была з лужынамі (i адкуль яны сярод лета?), з тоўстымі жыламі карэння. Праехалі па ёй кіламетры чатыры, а лесу ўсё не відаць канца. На дарозе ўбачылі чалавека — ішоў, коцячы побач веласіпед. Гэта быў брыгадзір з калгаса «Усход» Іван Аляксандравіч Яфімчык. Ён расказаў, што вёскі, да якіх мы едзем, таксама былі разам з людзьмі спалены фашыстамі. Значыць, пра мясцовыя легенды няма ў каго i пытаць...

Мы вярнуліся назад і, апошні раз абвёўшы вачыма затравелую паляну, развіталіся ca старадаўнім урочышчам Хадыка, дзе калісьці — так, ужо зноў калісьці — жылі людзі i паданні, дзе цяпер ізноў гамоніць з небам той самы вячысты бор — нямы сведка жахлівых чалавечых учынкаў.

«СМУТНЫ КРАЮ ПАЛЕССЕ»

Чым пахнуць палескія дарогі. Сустрэча з Церашковай. Лепш менш, ды лепш. Загадчык кішкі. За пяць капеек — сто галоў. Салацік па-доўгаўску. Пра што расказала афіша. БМУ, калгас i Глеб Успенскі. Зямлі пагрэбны паэты.

Па зялёнай зямлі, без дарог i сцежак, проста па каласах жыта, па галоўках лугавых красак, па голлі дрэў, прайшоў — з грымотамі — кароткачасовы, як сказалі б па радыё, дождж. I зараз — шырока i хораша — пахне свежай глебай, лісцем алешніку i — ад дарожнага гравію, з якога ідзе пара,— лазняй.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)