Каласы
- Автор: Цвірка Кастусь
- Год: 1975
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Каласы». Краткое содержание книги:
Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
Перейти на страницу:
А пераход — перш чым ступіць,
Паўдня ў якім зацішшы
Ён, трасучыся, прастаіць:
Хаця б чаго не выйшла!
Да жонкі прыйдзе: легчы б як
Хацеў ён пры каленях.
А што як вырасце сям'я
Ад гэтага хацення?
О не! Хоць жонку i люблю,
Ды дзеці ж — вэрхал лішні.
Лепш дзе пад плотам перасплю:
Хаця б чаго не выйшла!
Для драмгуртка аднойчы Стах
Стварыў знянацку драму.
Ды што як будзе яна — жах! —
Нe даспадобы Саму?
Мо перагнуў? Ці не дагнуў?
I, каб не думаць лішне,
Аддаў ён свой жа твор агню:
Хаця б чаго не выйшла!
Пра той яго ідэйны гарт
Дайшла да клуба чутка.
— Ну, што ж,— сказаў загадчык,— варт!
I меў ён крэсла хутка.
Стаў сам камандаваць гуртком,
Ды, пост свой уявіўшы,
Закалаціўся ўсім нутром:
Хаця б чаго не выйшла!
Прыносяць п'есу — будзь здароў!
Не твор, даводзяць,— глыба!
Зладзеяў, лежняў, махляроў,
Як трэба, б'е па хібу.
Ну, ну, а што, калі й па мне
Той глыбай найвялікшай?
Адразу візу тут? О не!
Хаця б чаго не выйшла!
Ім візу даць? А што, як тхор
Які зарыт тут? Візу!
Ён месяц з лупай гэты твор
Разглядваў — зверху, знізу.
I вось здалося: твор запах,
I праўда, псінай згніўшай.
0, пахаваў яго тут Стах:
Хаця б чаго не выйшла!
Ды тут сказалі Стаху: брат,
Дзе ж ежа для тэатра?
Гарыць аматарскі тэатр!
Куды ж такое варта!
Збялеў наш Стах: i як тут быць?
Мо ён на свеце лішні?
Вяроўку ўзяць? Ці далей жыць?
Хаця б чаго не выйшла!
Перейти на страницу: