Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 241
Перейти на страницу:

— Ах, так?

— Так!

Капітан на паўхвіліны застыў, знямеўшы тварам і штось напружана вырашаючы, а Клімчанка, стоячы побач, чакаў. Сапраўды, ён гатовы быў атакаваць вышыню і з адным узводам, страху ад таго не адчуваў і хоць надзеяй на поспех таксама сябе не цешыў, але цяпер больш за ўсё астатняе не хацеў у чымсьці ўступіць капітану.

Арлавец тым часам, цяжка ступаючы валёнкамі, узлез на адхон і сеў на сваё ранейшае месца каля тэлефаніста.

— Ну, дзе агонь? — успомніў ён пра непадпаленую цыгарку ў пальцах.

Сувязіст зноў пачаў стукаць крэсівам.

— Вось што! — сказаў ротны падумаўшы. — Я такога не дапушчу. Балбатунам я жалезам языкі папрыпякаю. Іш, разгільдзяй той распусціў роту!

Гэта быў намёк на ранейшага камандзіра роты, старшага лейтэнанта Драніцына, параненага тыдзень назад. У палку аб ім гаварылі рознае, але Клімчанка на гэты конт меў сваю думку і цяпер сказаў:

— Каб усе ротныя такія былі, як Драніцын, дык ужо на вышыні паабедалі б.

— Што? Абараняеш? Канечне! Два боты — пара.

Клімчанка прамаўчаў.

— Ладна, — мякчэй ужо сказаў Арлавец. — На тым кропка. Каб мне ні-ні… Зразумела? А цяпер давай сюды.

Зубкоў, чагосьці не разумеючы ў перамене настрою камандзіра роты, марудна ўстаў, абціраючы з полаў пясок, а Клімчанка, насупіўшыся, стаяў унізе. Капітан тады, мяняючы тон, знарок грубавата прыкрыкнуў:

— Ну, што надзьмуліся? Давай бліжай!

Зубкоў, прыгнуўшыся, хуценька шмыгнуў да капітана, і Клімчанка, трохі памарудзіўшы, таксама палез угору.

Па голым схіле рова дзьмуў сіверкі марозны вецер, разгарачанае нядаўняй беганінай цела пачало астываць, лейтэнант тужэй падцягнуў дзягу і неахвотна пасунуўся да камандзіра роты. Твар узводнага быў па-ранейшаму змрочны.

Капітан тым часам прыкурыў, глынуў дым. Коратка бліснуўшы на лейтэнанта выпрабавальным, але ўжо нязлым позіркам, ён выцяг з-за пазухі карту.

— Так. Усё. Слухай задачу. Атакуем зноў…

2

Праз пятнаццаць хвілін атакавалі.

Без аніводнага стрэлу, моўчкі, усе разам высыпалі з рова і кінуліся на вышыню.

Немцы спачатку маўчалі, — можа, не заўважылі іх, а можа, чакалі, і з хвіліну ў ветраным сакавіцкім прасторы чуцён быў толькі бязладны дыхавічны тупат паўсотні пар ног. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле, таму адразу рванулі дружна, аднак шлях іх пралягаў угору, бегчы было багата і такога імпэту хапіла ненадоўга. Правы фланг першага ўзвода неўзабаве загнуўся і пачаў адставаць; гэта было дрэнна, але лейтэнант Клімчанка не наважыўся парушыць цішыні, каб закрычаць на малодшага сяржанта Галаногу, які там камандаваў. Сцяўшы ў кулаку пісталет з раменьчыкам, прычэпленым да дзягі, ён бег з усімі як мага хутчэй туды, угору, дзе, нарыхтаваўшы кулямёты, чакалі, каб разам ударыць, немцы. Злева ад яго і далей пад лес, крыху марудней, адстаючы, трухаў з ардынарцам Арлавец. Час ад часу ён паварочваўся да першага ўзвода і на хаду трос кулаком — хутчэй! Клімчанка, аднак, не дужа зважаў на гэта; цяпер у ланцугу ён нейкім чынам стаў незалежны ад ротнага, сам ведаў, што трэба хутчэй, толькі салдацкія сілы не дужа падпарадкоўваліся і яму. Лейтэнант бег, адчуваючы, як датлявае ў ім рэшта ранейшае злосці, што прарвалася там, у рове. Ён пачаў ужо звыкацца з думкай, што капітан «арап» і «гарлапан», што ён не пашкадуе бацьку, каб выслужыцца — выпнуцца перад начальствам. Але ўсё ж ён мусіў слухацца ротнага і нават больш: пасля ягоных абраз быў поўны рашучасці ўварвацца ў траншэю ў што б там ні стала. Таму ён і бег так. Гэта быў разлічаны на адну толькі нечаканасць рывок, ад яго імпэту залежала, ці палягуць яны тут, на голым умерзлым схіле, ці, калі пашанцуе, возьмуць вышыню.

«Шась-шась… Шась-шась», — мялі струхлелы ржэўнік неданошаныя зімою валёнкі, гамашы з зялёнымі, шызымі, чорнымі абмоткамі, тупалі каляныя англійскія чаравікі, стаптаныя кірзачы. Паблізу ў некага на рамяні ці ў рэчмяшку мерна і нудна лязгаў пусты кацялок. «Не мог прыладзіць, разгільдзяй!» — злосна азірнуўся Клімчанка. Людзі беглі абапал яго; расшыраныя вочы боязна мітусіліся па вышыні; хакалі асіплыя ад стомы і прастуды грудзі; матляліся почапкі аўтаматаў. Вецер курэў у ржэўніку пасмамі пылу, угары ў непагодным небе плылі і кудлычыліся шэрыя хмары. Ветраныя парывы раздзімалі запэцканыя зямлёю полы паўшубка ўзводнага, дзьмулі праз дзірку ў бок, сцябалі па разгарачаным твары матузамі ад шапкі, але Клімчанка не прыкмячаў таго — бег. Адна толькі думка кіравала цяпер ім — хутчэй. Хутчэй, пакуль не ўдарылі немцы, пакуль ціха, прабегчы б хоць лішні дзесятак метраў да гэтай вышыні, куды, ведаў ён, шлях вось-вось абарвецца шквалам агню.

1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)