Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 264
Перейти на страницу:

— Але не да носа, — сказала прынцэса Лізавета, чый нос меў дрэнную звычку чырванець у самы непатрэбны момант.

У адрозненні ад сясцёр, яна была не ў найлепшым настроі і скоса пазірала на маці, каля якой сядзеў месье д’Эпінэ — былы таварыш Гастона Арлеанскага, што ўцёк у Галандыю пасля таго, як зацягнуў у ложак палюбоўніцу мансеньёра Луізон, ратуючыся ад помсты раўнівага прынца. Парушаючы ўсе правілы этыкету, месье неахайна разваліўся ў крэсле каля багемскай каралевы, якая з тых часоў, як галантны француз пасяліўся ў яе доме, здавалася, памаладзела гадоў на дзесяць. Не заўважаючы абурэння дачкі, каралева неадрыўна глядзела на маладога каханка са шчаслівым бляскам у вачах.

— Які сорам, — прамармытала прынцэса брату — прынцу Морыцу, які таксама не трываў мацерынага залётніка. — 3 прынцам Радзівілам прыбудзе Тарэнт, і пра скандальныя паводзіны багемскай каралевы хутка будзе пляткарыць уся Францыя. Як быццам нам мала таго, што пра гэта ўжо разносіць чуткі двор нашага дзядзькі, англійскага караля!

— Дык дзядзьку Карла цяпер больш хвалююць непаразуменні з падданымі, чым прыгоды сястры, — сказаў прынц Эдвард. — Я наогул дзіўлюся, як ён можа спаць спакойна пасля таго, як загадаў пакараць смерцю лорда Вентворта, каб задаволіць парламент…

— Не трэба пра гэта гаварыць за сталом, — абарвала яго Лізавета Сцюарт, якая пачула апошнія словы, але, павярнуўшыся да д’Эпінэ, таксама не ўтрымалася. — Вядома, каралю Англіі не варта было схіляцца перад натоўпам…

Прынцэса Лізавета з прыкрасцю адсунула талерку.

— Можа, дзядзька Карл і павёў сябе не так, як варта было б каралю, — з’едліва заўважыла яна. — Але вы, мадам, паводзіце сябе не як каралева, калі дазваляеце сабе ганіць брата пры старонняй асобе.

Ганарліва ўстаўшы з-за стала, прынцэса пабегла наверх, крыкнуўшы служанцы, каб несла чырвоную сукенку і бялілы, выраўняць колер твару.

х х х

Пад вечар пачалі прыбываць госці. Багуслаў Радзівіл зайшоў у гасцёўню разам з Тарэнтам і браўншвейг-люнебургскім прынцам Георгам-Вільгельмам. Той прыкульгваў на левую нагу, куды трапіла варожая куля. Следам прыбылі менш значныя кавалеры — барон Шомберг і граф фон Дона. Усе рыцары толькі што вярнуліся з ваеннага лагера прынца Аранскага, дзе здзейснілі нямала ваенных подзвігаў. Гэта, вядома ж, надавала ім вагі ў вачах маладых прынцэс, якія збегліся сустракаць гасцей. Ганаровы абавязак сустракаць гасцей належаў гаспадыні дома, а яна вырашыла падзяліць яго з месье д’Эпінэ, што трымаўся каля яе, як прывязаны. Паводзіны маці абурылі прынцэсу Лізавету. Яна стаяла побач, злосна нахмурыўшыся, але ўсё ж усміхнулася, убачыўшы Багуслава. Радзівіл падаўся ёй як ніколі прыгожым. Высокі юнак яшчэ больш падрос і пасталеў ад іх апошняй сустрэчы. Сталёвыя мышцы добра трэніраванага бездакорнага цела ігралі пад светла-шэрым камзолам з тонкага атласу, да якога пасаваў модны кучаравы парык. Пад ім князь, як і астатнія кавалеры, хаваў коратка стрыжаныя на час кампаніі валасы.

— Дасканалы мужчына, — зайздросна ўздыхнула прынцэса Луіза, калі той з усмешкай пакланіўся ім абедзвюм, але звыкла працягнуў руку старэйшай сястры.

З ёй пагадзілася і каралева Багеміі.

— Які ж вы прыгажун, прынц! — са шчырым жаночым захапленнем усклікнула яна. — Вачэй не адвесці!

— Асцярожней, мадам, бо я буду раўнаваць, — манерна пасміхнуўся д’Эпінэ, самаздаволена дэманструючы сваё далікатнае становішча ў гэтым доме.

Прынцэса спахмурнела. Каралева пачырванела і пачала вітацца з люнебургскім прынцам, які адразу папрасіў прабачэння, што з-за параненай нагі не зможа танцаваць.

— О, месье д’Эпінэ! Бачу, вы ўжо не крадзеце плашчоў на Новым мосце? — весела пацікавіўся Багуслаў у француза.

— Ён ужо не мае патрэбы займацца зладзейскім рамяством, таму што можа спакойна сядзець на шыі ў маёй маці, — за яго адказала Лізавета.

Фаварыт не разгубіўся.

— Вы несправядлівая да мяне, прынцэса, — гучна сказаў ён і, звярнуўшыся да Тарэнта, з якім сябраваў яшчэ ў Францыі, ціха дадаў: — Зрэшты, я шчыра адпрацоўваю ў яе ложку кожны атрыманы гульдэн.

Тарэнт зарагатаў. Нос у прынцэсы Лізаветы пачырванеў так, што гэта было відаць нават праз тоўсты слой бялілаў, якімі яна шчодра намазала твар. Радзівіл, якому таксама не спадабалася такая бесцырымонная шчырасць, паціснуў плячыма і адвёў абражаную дзяўчыну далей ад ворага. Ён, спрабуючы адцягнуць яе ўвагу, запытаўся пра прынца Руперта, які пасля аўстрыйскага палону адправіўся ў Англію. Дзяўчына ахвотна падхапіла размову, да якой далучыліся двое яе братоў, сястра Генрыета Марыя і прынц Тарэнт. Багуслаў здзіўлена заўважыў, як вырасла і папрыгажэла прынцэса Генрыета, якую ён памятаў яшчэ дзіцём. Прынцэсе споўнілася пятнаццаць, і яна павінна была стаць сапраўднай прыгажуняй. Гэтую прывабнасць заўважыў і Тарэнт. Ён любой цаной хацеў стаць кавалерам прынцэсы, таму на першы ж камплімент, які дазволіў сабе Радзівіл, гучна сказаў:

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)