Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Канёк-гарбунок
Канёк-гарбунок - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Канёк-гарбунок

Электронная книга - «Канёк-гарбунок». Краткое содержание книги:

Канёк-гарбунок
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
Ёрш кіту паклон адважыў І паплыў спачатку важна, Ды характар не такі, Каб мець цэлыя бакі. З дворняй царскай быў счапіўся І з салакамі пабіўся, З іх шасці расквасіў нос І рашыў пайсці на дно. Там куфэрачак цудоўны Невялікі і чароўны Адкапаў. Мо сто пудоў Важыў дзіўны той улоў. Ёрш гукнуў на дапамогу Селядцоў. Сплылося многа. Але колькі не саплі, Грузу рады не далі. Колькі моцна не крычалі, Жываты пападрывалі, А куфэрак, як на смех, Хоць бы ўбок ці трохі ўверх. Што рабіць? І ёрш паклікаў Рыбін моцных і вялікіх - Асятроў. І тыя ўраз Той куфэрак на паказ Вырвалі з пяску імгненна. Ёрш ім кажа: «Каб сумленна Гэту справу давяршыць, Вас нікога не яршыць, Куфар да кіта нясіце. Па дарозе не згубіце! Я ж пайду адпачываць: Цяжка мне было капаць, Не занесці мне самому», - І падаўся спаць дадому. Але спаў ён ці не спаў, Можа, зноўку бой пачаў З карасём? Мне невядома. Асятры ж плывуць без стомы Да кіта - цара цароў... Я пакінуць іх гатоў, Каб сустрэцца зноў з Іванам.
Ён сядзіць ля акіяна. Дрэмле мора-акіян, Дрэмле на пяску Іван. Гарбунок прыплюшчыў вочы - Падрамаць і ён ахвочы. А дзе ж тая рыба-кіт? Мо забыў пра іх візіт? Сонца ўжо зусім не грэе... Абяцаў: як звечарэе, Той пярсцёнак прынясе. Захад тлее пакрысе - Ні пярсцёнка, ні кіта. Сум на сэрцы, чарната... «Каб ты лопнуў, пустамеля! Хутка прыйдзе ўжо нядзеля, Тухне захад, не гарыць... Колькі ж можна нам тут быць?!» - Толькі Ваня так падумаў, Акіян прачнуўся з шумам, Забурболіў малаком, Быццам пачынаўся шторм. Кіт з'явіўся і на бераг Шмякнуў медны той куфэрак, Аж уздрыгнула зямля. І сказаў вось так здаля: «За дабро тваё і ласку Я аддзячыў. Калі ласка, Вось пярсцёнак... Забірай! Калі што - сігнал падай. Кіт пра дружбу не забудзе. Што патрэбна Ваню будзе, Шапку вельмі не ламі, Проста мне паведамі, Не звяртайся ні да кога, Я прыйду на дапамогу». Тут прачнуўся гарбунок, Пацягнуўся.... Скок-паскок... «Ты, Кітовіч, малайчына! Дзякуй скажа Цар-дзяўчына. Развітаемся з тугой: Ты як родны стаў, як свой. І ад нас прымі падзяку! Мы таксама здаравякі, Толькі персцень не змаглі б З дапамогай нават рыб Мы здабыць... Іван, збірайся І ў дарогу выпраўляйся. Заўтра тэрмін. Заўтра цар Мець павінен гэты дар», - Скончыў так канёк прамову. «Каб тут грузу хоць палова! Тры разы я спрабаваў, А куфэрак не падняў. Падарвацца і памерці Можна. Хіба ў куфры чэрці? Як нам гэтакі цяжар Несці, нібы на пажар?» Тут канёк, як для забавы, Падчапіў нагою правай Той куфэрак і - кідзець! - Сам сабе на шыю медзь: «Не марудзь, Іван, паедзем! Царскі гнеў мы апярэдзім!» І пусціліся яны Ў шлях-дарогу ў час начны.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)