Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Канёк-гарбунок
Канёк-гарбунок - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Канёк-гарбунок

Электронная книга - «Канёк-гарбунок». Краткое содержание книги:

Канёк-гарбунок
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 18
Перейти на страницу:
Гарбунок падбег імгненна. «Ты зрабіў усё адменна! А цяпер хутчэй, дружок, Пасадзі яе ў мяшок. Толькі завяжы старанна, - Кажа конік да Івана, - І на шыю мне прыладзь...» - «Пачакай, дай распужаць Мне Жар-птушак гэтых п'яных, Ад іх рыкаў несціханых Галава ажно трашчыць. Гэй, канчайце сваю сварку! Зачыняю гаспадарку!» І ўсё бегаў і ганяў, Рукавіцамі шпурляў. І нарэшце падняліся, Кругам вогненным звіліся, Пацягнуліся ў той бок, Дзе была гара аблок. Памахаў ім рукавіцай, Напаіў канька з крыніцы. Што ж, адклад ідзе не ў лад, Ехаць трэба ўжо назад.
У сталіцу прыскакалі - І ў палац, хоць не чакалі. «Што - Жар-птушка ваша дзе?» - Тонам грозным цар вядзе. Сам за спальнікам цікуе - Як на ўсё ён рэагуе? Можа, спальнік гэты хлус? Ці патрэбен з ім хаўрус? З хвалявання і дакукі Спальнік згрыз сабе ўсе рукі. Ванька ж кажа: «Птушка тут... Толькі вось які статут: Вокны хай зачыняць служкі, Раптам не ўпільнуем птушкі?» І Ванюша свой мяшок Да стальніцы павалок. Слугі ўраз папрыбягалі Вокны ўсе пазачынялі. Мех на стол Іван падняў І аборку развязаў. Быў агульны выкрык: «Ах!» Быў ва ўсіх адзіны страх. Вочы ўсе пазатулялі, Ад стала паадступалі. Цар крычыць на ўвесь базар: «Ой, ратуйце! Ой, пажар! Вёдры ўсе хутчэй хапайце! І тушыце! Залівайце!» «Што ты, цар? Які пажар? Гэта свеціць птушка Жар! - Ледзь не ўпаў Іван ад смеху. - Бачыш, добрую пацеху, Бацька цар, табе здабыў...» - «Я заўжды цябе любіў, - Адказаў так цар Івану. - Службу справіў беззаганна. Чым жа аддарыць такім? Будзеш царскім страмянным[4]». Як пачуў такое спальнік, Што ў канюшні быў начальнік, Мармытнуў сабе пад нос: «Ну, пастой, малакасос! Пакуль казку будуць баяць, Шмат разоў змагу абхаяць. Зноў цябе я падвяду, Дурань Ванька, пад бяду!»
Мо праз дзён якія дваццаць Зборні пачалі збірацца, Кухары і ўвесь прыдвор, Малайцы як на падбор. Са збана мядочак смокчуць І як жарабцы рагочуць. Вельмі ж цешыў Еруслан, Хоць у сказках скрозь падман. «Эх, - адзін слуга сказаў, - Я сягоннячы дастаў У суседа цуд, не кніжку, Думаў, пачытаю крышку. А як сеў, дык і не ўстаць, І вачэй не адарваць. От цікава дык цікава!» - «Што нам гэткая заява? Ты вазьмі, брат, удружы, Хоць адну ды раскажы». - «Пяць у кніжцы гэтай казак, Дык якую ж мне расказваць? Адна казка пра бабра, А другая пра цара, А для трэцяга заходу - Пра баярыню з усходу. А ў чацвёртай - князь Бабыл. Казка пятая... Забыў! От жа памяць, от жа памяць... І не ўспомніць, і не ўцяміць. Круціцца на языку, Як сарока на суку». - «Пэўна, тамака дзяўчына, Пра яе і сказ-быліна?» - «Праўду кажаш!.. Дзеўка там, Праз яе ўвесь тарарам. Прыгажуня Цар-дзяўчына, І яна ўсяму прычына. Дык якую збаяць вам?» - «Пра цароў не трэба нам!» - «Пра дзявок паслухаць люба, Хоць яны для нас і згуба». - «Трэба ж неяк бавіць час!» І слуга пачаў расказ, Для раскачкі з насалодай Смактануў спаважна мёду.
вернуться

4

Страмянны - слуга, які даглядае верхавога каня гаспадара.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)