Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 198
Перейти на страницу:

«І мінусаў два. Праўда, доўгіх, як злітыя пункціры. Па­першае, што за манера не ўказваць аўтарства пад эпіграфамі?»

«Таму што кожны адукаваны чалавек ведае іх са школьнай праграмы, павінен ведаць, прынамсі; а той, хто не ведае — дык навошта такі чытач?»

«Другое — як ты справішся з факталогіяй? Як будзеш апісваць побыт, характары… маўчы! Ведаю, што скажаш, што табе сніцца ўся гэтая лухта, а ты толькі механічна яе занатоўваеш... Дык вось, можаш не старацца, у мяне такія нумары не праходзяць. Адно табе напаследак параю — не збіся на творы іншых пісьменнікаў на гэткія ж тэмы, бо, сам таго не хочучы, пачнеш паразітаваць на іх, у лепшым выпадку парадыраваць... І яшчэ пытанне: пад каго ты ўвогуле пішаш?»

«Як гэта?»

«Я да якога пісьменніка цябе ні прымяраю, усё ты вылузваешся, наравішся, не ўкладваешся…»

«А­а, дык у цябе такія крытэрыі? Самыя прымітыўныя — параўнання? Каб абавязкова было пад кагосьці? А ты не дапускаеш, што я — новы? Я — прыйшоў!» — гарачыўся Трухан.

«Чужое... Так з цябе гэтыя цытаты і пруць, так і сыплюцца… Ты ж начытаны, праўда?»

«Паляжаў бы ты з маё па бальніцах, яшчэ б не так начытаўся…»

«…Трухан, устаньце! Трэці раз да вас звяртаюся! Чым вы там займаецеся?!»

Трухан устаў з­за парты, лыпаючы шырока расплюшчанымі і адсутнымі, як у лунатыка, вачыма. Ніякага Ведрыча не было ў паміне. А была аўдыторыя — вялікі, напалавіну запоўнены студэнтамі і студэнткамі дзвюх груп клас, з будкай кафедры каля дзвярэй, з шэрай школьнай дошкаю на сцяне. З першага раду, павярнуўшыся, глядзела сюды, на «камчатку», Нэлі — пазірала на Трухана акурат такімі ж вачыма, як і яго гераіня Наста на свайго кантужанага дзевера.

А перад Труханам — па іроніі ці па заканамернасці лёсу стаяла выкладчыца беларускай літаратуры, таго самага прадмета, якім ён усю амаль лекцыю сам з сабою забаўляўся і які на іспытах ледзь выцягваў на дохлую «троечку»; зрэшты, выдатнікам яго цяжка было назваць і па ўсіх іншых дысцыплінах.

Вольга Сяргееўна ведала гэта. Яна стаяла цяпер перад Труханам і паляпвала па далоні ўказваю, спецыяльнай такой шарыкавай ручкай, што выцягваецца на манер антэны.

«Дазвольце пацікавіцца: што ў вас ў сшытку? Што вы так старанна запісвалі? Вы ж галавы не адрывалі ад яго цэлую лекцыю!»

Трухан загарнуў сшытак. Потым на вачах выкладчыцы паклаў яго ў сумку. І ўсё гэта моўчкі. А і праўда, — падумаў ён, — чым я тут займаюся, на што час марную, калі мне, можа, жыць два панядзелкі засталося…

Ні слова не кажучы, ён устаў. Узяў сумку, выбраўся на праход і як ні ў чым не бывала, як так і трэба, пайшоў сабе да дзвярэй.

«Трухан, вы што? — пачулася ззаду разгубленае. — вярніцеся! Я…»

Стукнулі дзверы і ўсё сціхла.

А які быў снег на вуліцы! Якое сонца! Якое марознае паветра! І як не хацелася ісці па гэтым чыстым скрыпучым белым сняжку да шэрага, змрочнага, скразнякамі прадзьмутага інтэрната­інкубатара, у камеру­клетку, да вечнай адзіноты...

Карацей, Ведрыч — не ўяўны, не ў сшытку прыдуманы, а сапраўдны, аб’явіўся толькі дні праз тры, вечарам. Дастаў з кішэні кажуха хурміну, з другой — другую, моўчкі паклаў на стол; такія вялікія, цёмна­аранжавыя, з пражылкамі спеласці заморскія плады сярод зімы. Трухан, чамусьці падумаўшы, што зараз пачнецца між імі дыялог кшталту таго, змадэляванага ім на лекцыі, спытаў:

«Ну як? Многа заўваг?»

«Пра што ты? — здзівіўся Ведрыч. — А­а, пра сваю пісаніну? Ведаеш, я не чытаў. Нават папкі разгарнуць не паспеў. Зараз раскажу. Вяртаюся тады ўночы ад цябе, тут шах — у прахадным двары трое, засланяюць дарогу. Адзін за сумку, помніш, у мяне была такая афіцэрская («ахвіцэрская», вымаўляў Ведрыч). Ах, ты, думаю! Размахнуўся, я­а­ак умазаў гэтай сумкай па галаве! Ён з капытоў, сумка адарвалася, тыя ўцякаць, я за імі!.. Не здагнаў. Вяртаюся — ні таго, ні сумкі. А там грошы, дакументы, вершы… Папка твая. Асабліва літфондаўскага білета шкада. Прыгожы такі».

«А вершаў?» — смеючыся, спытаў Трухан.

«Вершаў таксама, я ж іх не запамінаю».

Шкада было, канечне, і Трухану папкі. Але ў адрозненне ад Ведрыча ён помніў кожнае сваё слова напамяць, нават у якім месцы ў рукапісе яно стаяла. Ды і навошта яму тэкст? Нікому больш ён яго паказваць не збіраўся. Толькі падумаў, што вось яшчэ і такая — практычная — карысць можа быць ад роднай літаратуры: гэта ж яго папка і Ведрычавы вершы фізічна, у прамым сэнсе памаглі адбіцца ад нейкіх прыдуркаў!

5

«…З усіх законаў Прыроды, магчыма, самы найлепшы —

выжыванне слабага»

1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)