Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154
Перейти на страницу:

— На апошнім шляху вам паможа Вірскі. На Сцюдзёнагуцкім — Ваневіч, на Караблішчанскім шляху — толькі мінімум перасцярогі. Ён будзе ляжаць цалкам у нашай зоне… Але вам і без таго будзе цяжка.

— Ведаю, — сказаў Яноўскі. — Памром, а не адступім.

І густа заліўся чырванню. Пашкадаваў, што кінуў апошнія словы.

— Пан Вітахмовіч, вы трымаеце ўчастак Чачэрск — Карма — Гайшын — Прапойск. Ён зручны вышынямі, але нязручны лясамі.

— Спалім, — спакойна сказаў Вітахмовіч. — Папярэднім летам, у засуш, пусцім пал.

Паны глядзелі на мапу і пачыналі разумець Раўбічавы меркаванні.

Раўбіч называў і называў участкі і прозвішчы, і ўрэшце пятля замкнулася. Акрэслены чырвоным алоўкам, шырэйшы зверху і вузейшы знізу, ляжаў на мапе кавалак зямлі: няроўны крамянёвы нож, накіраваны вастрыём на поўдзень.

Усе моўчкі глядзелі на з'езджаны, па сто раз бачаны, але цяпер такі незвычайны кавалак зямлі. У сініх стужках рэк, у зялёных плямах пушчаў, у кропках вёсак і гарадоў. Родны край.

Цяжкая, ахопленая жалезным бранзалетам, Раўбічава рука лягла на Сухадол і наваколле.

— Тут — цэнтр. Тут пачатак. Пан Мнішак — гэта сувязь і ўзаемаадносіны між атрадамі, — Раўбіч усміхнуўся. — Галава кур'ераў, дымавой сувязі і агнявых віцаў… Па Дняпры ўжо створаны ядры будучых атрадаў, групы Турскага, Севярына Юдэніча, Вітахмовіча-Драгавінскага і Ракутовіча.

Людзі маўчалі, засцяроджана пускаючы дым.

— Мы прыдбаем стрэльбы самі. Скажам, малёўскія склады зброі нам не па зубах. Астаюцца два арсеналы, узяўшы якія мы ўзброім сябе і абяззброім ворага. На самай поўначы і на поўдні. Горкі і Сухадол. На Сухадол нападу я і загоны Турскага і Вітахмовіча-Драгавінскага. Івіцкі-Лаўр разам з Севярынам Юдэнічам наваляцца на Горкі.

— А магілёўскія палкі? — спытаў разважлівы Эсьмон.

— Не думаю, каб яны рызыкнулі кінуць горад. Пажар успыхне ў розных месцах. Адначасова з нападам на арсеналы нашы людзі зробяць падманны выпад у бок Магілёва…

— Каго вы хочаце высунуць на гэта? — прабасіў Сіпайла.

— Хто павінен дзейнічаць з захаду ад вас, Раткевіч? — спытаў Яраш.

— Браты стрыечныя, Грынкевічы. Усяслаў і Тумаш.

— Як мысліце іх?

— Цi не занадта якабiнцы. Спяць i бачаць разню.

— Нічога. Рэзаццца на Дняпры давядзецца найбольш… Вось яны і будуць рабіць той выпад. Колькі ў іх зараз людзей?

— Згадзілася падтрымаць нешта каля пяцісот чалавек.

— Будзе больш. Раён прыдатны. Доўгі Мох, балоты ля Трылесіны. На поўдні іхняй зоны Свержанскія лясы. Ім і палохаць дзядзьку губернатара. На Горкі ён, маючы іх у тыле, не пойдзе. А рушыць на поўдзень — яны сустрэнуць яго першыя і не дадуць падаць дапамогу Сухадолу. А потым — усе на Магілёў.

Раўбіч уздыхнуў.

— Ну вось. У дэталях потым. Памятайце толькі: на той тэрыторыі, што мы збіраемся падняць, жыве нешта каля дзевяцісот тысяч чававек. Ніводзін з гэтых людзей не павінен зазнаць крыўды. Калі мешчанін пачне зводзіць рахункі з ваенным, раскольнік — з католікам, а паляк — з пратэстантам, — скончыцца ўсё гэта загібеллю. Таму я прапаную радзё сёння ж дамовіцца аб тым, каб ні ў якім разе не дапусціць несправядлівасці. Усе людзі, колькі іх ні ёсць, дзеці Адама. Я патрабую ў рады аднаго: строгага пакарання за ўсобіцы. Мы не павінны наследаваць імперыі. Мне здаецца, гэта зямля павінна стаць зямлёй справядлівасці для ўсіх. Вось што я хацеў сказаць.

Людзі маўчалі. Прыдняпроўе ляжала перад імі на стале, а над ім плыў густы дым…

…Алесь сам не разумеў, як яны маглі заблудзіцца. Але ноч ужо даўно спусцілася на пушчу, а яны ўсё яшчэ кружлялі патаемнымі сцежкамі сярод вялікіх, здавалася, да самага неба, дрэў.

Па зорах зведаць дарогу было нельга. Неба густа аблажыла чорнымі хмарамі. Так густа і глуха, што ў пушчы стала цёпла, як пад коўдрай.

Сіняя маланка палахнула зусім нізка над дрэвамі. Збіралася навальніца. Урга і Касюнька мякка ступалі па гліцы. Майка сядзела на мышастай кабылцы стомленая, амаль безуважная. Ёй хацелася спаць.

— Заблудзіліся, — сказаў Алесь.

— Канчаткова?

— Да раніцы.

— Дзе прыстроімся?

— Пусцім коней на волю. У пушчу яны не пойдуць. Будуць выбірацца на нейкія галявіны.

Ён паспрабаваў, спешыўшыся, мацаць стаўбуры дрэў. Паўночны бок знаходзіў, але што гэта магло даць, калі нельга было ўбачыць пальцаў рукі. Праедзеш крокаў дзесяць і зноў пачнеш кружляць. Дый каня ў пушчы «проста на поўнач» ці «проста на поўдзень» не пагоніш. Гэта табе не поле. Нетры вакол.

Таму, выбраўшыся на першую-лепшую сцежку, ён даў Ургу волю.

Маланкі рвалі неба ўсё часцей, але ў іхнім святле вочы бачылі адно і тое ж: чарна-сінія ствалы дрэў, блакітны тор сцежкі, цяжкія шаты над галавой.

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)