Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 164
Перейти на страницу:

Кастусь засмяяўся. Звяждоўскі ўсміхнуўся яму ў адказ:

— Тады нехта невядомы мне кажа: "On ne tombe que du côté où l'on penche. Si nous tombons en Pologne, c’est donc du côté de mesures de police substituèes, á des idéeś de gouvernement"[74]. Словам, нават яны бачаць: без уступак не абыдзешся.

— Гуляюць намі, — сказаў велікавокі Ясюкевіч. — Ах, лухта ўсё. Сваю рэвалюцыю нам трэба, чырвоную, вось што. Зямля, воля, паўстанне ўсюдых, братэрства ўсім народам.

— Гм, — сказаў Ямант, — і маскалям? Чаму я павінен паміраць за маскаля?

— Кінь, Юзя, — з дакорам сказаў Алесь. — Гэта адны з самых добрых людзей на свеце. Урад у іх толькі дрэнны, вось што. Зменім усё будзе хораша.

— Я ведаю, — сказаў Кастусь. — Каб людзі жылі, працавалі і елі хлеб усё гэтае наша богам праклятае саслоўе на шыбеніцу. І вялікадзяржаўных бюракратаў да д'ябла.

— Не ведаю, — змрочна сказаў Грыма. — Калі адзін чалавек не вычарпае ўсёй глыбіні натуры другога, які б ён ні быў геніяльны, калі ён не здолее замяніць яго, то і адзін народ не можа замяніць сабою другога, няхай нават больш слабага… Нашто ж тады кожнай нацыі крычаць аб сваёй перавазе? Гэта ж тое самае, што патрабаваць, заклікаць сцерці з зямлі суседні народ… Я так не магу… Я… не магу быць таму сябрам ні такім людзям, як Валуеў, ні табе, Ямант. І я пайду на бітву, каб ніколі, ніколі такога не было. Каб усе браты, і кожны вольны як птушка.

Кастусь устаў:

— Што ж, паны новапрызначаныя камісары будучага паўстання і камандзіры атрадаў, час разыходзіцца?

— Час, — сказаў Біскуповіч.

— Тады — па адным.

…Каліноўскі і Загорскі ішлі берагам Мойкі.

— Віктара я разарваць гатоў, — сказаў Кастусь. — Ты ведаеш, як ён "лекаваўся" ў Італіі? Далучыўся да гарыбальдзійцаў. А вярнуўся яму горш і горш.

— Што ж, пэўна, яму якраз было патрэбна паветра свабоды. Можа, таму ён і задыхаўся. Нічога. Дачакаецца перамогі. А там вылечым… Ты не хацеў бы схадзіць да Шаўчэнкі?

— Сорамна неяк.

— А ўсё ж сходзім. Заўтра, якраз перад ад'ездам.

— Давай.

Мойка пад парывамі ветру рабацінілася і моршчылася ля таго берага, адкуль ён прылятаў, і была спакойная ля другога.

— Ну вось, — сказаў Кастусь, — кінулі жэрабя. Ты не пакрыўдзіўся, што кіраваць сіламі Магілёўшчыны будзе Людвік?

— Звяждоўскі варты чалавек, — проста сказаў Алесь. — І ён вайсковы. Ды яшчэ з таленавітых. Я рэвалюцыянер, Кастусь. Хай будзе так, як лепей для справы. І потым, камісар атрадаў ніжняга Прыдняпроўя таксама мне работы хопіць. І ў сваім куце.

— Я гэта таму, што цябе мала ведаюць у цэнтры, і ты застрахаваны ад правалу.

— Не верыш "белым"?

— Не, — прызнаўся Кастусь.

— І я не веру.

— І потым, ты ездзіш па справах — табе лягчэй арганізаваць людзей.

Яны ішлі. У прыцемку асабліва пяшчотныя і прыгожыя былі абліччы жанчын, асабліва гордыя — твары мужчын. Але яны не думалі цяпер аб жанчынах. Ім было не да таго.

— Едзь, — сказаў Кастусь. — Стрымлівай, не давай, каб перадчасна расплюхалі гнеў.

Маўчалі. І раптам Калінаўскі спытаў:

— Ты не чуў, што Ясюкевіч вершы піша?

— Не.

— Піша, але хавае. Як кожны другі. Як ты і я.

Усміхнуўся:

— Як пошасць сярод нашых гэтыя вершы.

— Што ж зробіш? Малады народ, ірвецца наперад.

— Як думаеш, які шлях нашага верша? Сілабіка польская або тоніка? Або гекзаметр, які можа быць і тым і іншым?

— Нешта асобнае.

Алесь задумаўся.

— Ты аб чым?

— Я вось думаю, якімі вачыма глядзелі егіпцяне на першыя крокі грэкаў? Таксама з пагардай. І грэкам, сапраўды, яшчэ пяцьсот год трэба было ісці, каб зарабіць права на Фідыя і Эсхіла.

Яны падняліся па сходах у Кастусёў пакой. Каліноўскі запаліў свечку.

Але яны не паспелі нават скінуць паліто. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар.

— Хлопцы! — крыкнуў ён. — Хлопцы, Шаўчэнка памёр!

— Ты што? — збялеў Кастусь. — Такі малады яшчэ?

— Памёр, хлопцы, памёр, — ашалела паўтарыў Віктар.

Твар ягоны быў белы. І раптам старэйшы Каліноўскі зайшоўся ў нясцерпным кашлі. Алесь кінуўся па ваду. Калі Віктара адпусціла і ён адняў хустку ад рота на хустцы была кроў. Хворы вінавата зірнуў на Алеся.

— Не дачакаўся, — разгублена сказаў Кастусь.

вернуться

74

"Падаюць толькі ў той бок, куды нахіляюцца. Калі мы ўпадзем у Польшчы, дык толькі ад паліцэйскіх мер, якімі замянілі ідэі ўрада" (франц.)

1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)