Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 164
Перейти на страницу:

Тое, што ўпала, упала ў гербавай зале. Валуеў падышоў да дзвярэй і спыніўся, уражаны. Праз паркет бегла расколіна, выбітыя дубовыя планкі разляцеліся далёка па падлозе.

— Што такое? спытаў Валуеў.

Афіцэр глядзеў з жахам. На падлозе ля ягоных ног, туга абцягнутых бліскучымі ботамі, ляжаў разбіты ўшчэнт мінскі герб.

Але дзяжурны глядзеў не на герб. Валуеў прасачыў, куды глядзяць ягоныя вочы, і адчуў, як і ў яго пабеглі па спіне мурашкі.

Мінскі герб ударыўся аб падлогу так моцна, што ўпала карона з другога герба, які вісеў насупраць, на сцяне, дзе не было вокнаў.

Упала карона з дзяржаўнага герба.

Афіцэр умольна склаў рукі:

— Калі ласка… Калі ласка, нікому не кажыце. Божа, што ж рабіць? Такое злавеснае здарэнне! Давядзецца распусціць чутку, што ўпала толькі карона з мінскага.

— І я вам так раю, — з усмешкай сказаў Валуеў.

Яны глядзелі не пашчапаны паркет.

— А сёння яшчэ i гадавiна з дня смерцi Пятра Вялiкага, — сказаў афiцэр. — Божа мой, божа!

XIV

— Так, — сказаў Кастусь. — Розныя плёткі ходзяць аб гэтым падзенні. Вось яно, хлопчыкі, якая справа. А паколькі вызваленне, як кажуць, на носе, то нам трэба быць на месцах. Усім, акрамя мяне.

Хлопцы, чалавек пятнаццаць, і сярод іх Алесь, Мсціслаў, Ямант, Звяждоўскі, сядзелі ў пакойчыку непрытульнай пецярбургскай кватэры. За вокнамі была цёплая зіма, ішоў дождж са снегам.

— Кажуць, вось-вось накіруюцца па Маскоўскім гасцінцы да сарака генералаў світы і флігель-ад'ютантаў, — спакойна сказаў Звяждоўскі. Для назірання за ходам сялянскай справы. Буткоў надзяліў кожнага афіцыйным чамаданам з афіцыйным ключом і за пячацямі. У чамаданах павязуць новыя сялянскія палажэнні і здадуць губернатарам.

Звяждоўскі выглядаў у бліскучым штабным мундзіры вельмі эфектна.

— Што мы павінны рабіць? — спытаў Мсціслаў.

— З усіх сіл стрымліваць сялянскія выступленні, калі яны будуць, — змрочна сказаў Кастусь. Не час для крыві. Дый потым, якая з іх карысць, з разрозненых? Вось калі ўжо зальюць мужыкам сала за шкуру, як пачуюць на сваёй спіне, што яно такое, царская воля, тады будзем біць у набат.

— І ўсё ж шкада, што не пачалі раней рыхтавацца, — сказаў Алесь. — Зручны момант. І ў Варшаве закалат.

— Змялі яны варшаўскі закалат, — сказаў Ямант, — падманулі… Ну што ж, паедзем. Кіну універсітэт. Спашлюся на хворыя вочы.

— І ўсё ж пацерпім, хлопцы, — сказаў Кастусь. — А то атрымаецца няшчасце, як у бедных хлопцаў з гуртка Віткоўскага. Разагналі, арыштавалі. А праз гэта правалілася арганізацыя Віленскай гімназіі. Першы правал. Пяць месяцаў мінула, а ўспомню сэрца баліць. Хоць там астаўся, Алесь?

— Мала. Далеўскі Цітус, Багушэвіч Францішак, яшчэ некалькі чалавек ды мой брат. У глыбокае падполле пайшлі хлопцы. Бачыў я старэйшага Цітусавага брата, Францішка. Бядуе страшэнна. Ёсць і ў іх нелегальная арганізацыя, узначальваюць яе ён ды Гейштар Якуб, то Францішак кажа: як асірацелі яны без маладых.

— Ану іх да д'ябла! — сказаў Мсціслаў. — Смаркулі панскія, белая костка.

— Правільна, нечакана сказаў Звяждоўскі.

— Но-но, — сказаў Мсціслаў, — сам ці даўно белы быў.

— Ты ж мяне перавыхаваў, — засмяяўся Людвік.

— Ды ўжо, — буркнуў нехлямяжы Грыма, — ты, Людвік, раскажы, што чуў у палацы.

— Што ж, — Звяждоўскі думаў. — Прыемнага мала. Пойдуць на некаторыя ўступкі палякам і замажуць ім рот. Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Ланской, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Уражанне: трохі спалоханыя людзі. Дый сапраўды, як не спалохацца. Не кажучы аб Польшчы, уся Літва і Беларусь служаць паніхіды па забітых. А ва ўладароў ніякага пачуцця маральнай сілы. Валуеў сказаў Карніцкаму, што тут адно войска не паможа. Далгарукаў кажа Валуеву: "On prend la chose trop légèrement chez nous”. Той яму: “Je tiens pour certain que la chose est trés grave". Князь толькі азірнуўся: “Chut! il n’en faut pas parler"[71]. А той: "Але чаму?"… Карніцкі прывёз ад намесніка ліст аб тым, што бараніць далей такі рэжым немагчыма і што трэба або зрабіць уступкі, або правіць царствам з дня ў дзень багнетамі і карцеччу.

— Цікава, — сказаў Кастусь.

— Але. Карніцкі кажа, што калі патрабаванні не будуць выкананы…

— Патрабаванні… — сказаў Біскуповіч. — Толькі агульная просьба звярнуць увагу на злашчасны стан Польшы.

— Не перапыняй, — буркнуў Грыма.

— …то ніхто не астанецца працаваць у Польшчы, бо струну нацягнулі да немагчымага, і яна парвалася. Gouverner c’est prévoir[72]. Потым Валуеў гаварыў з вялікай княгіняй. Яна запытала ў яго: "Que faut il faire en Pologne?" Ён кажа: "Changer de systéme, Madame”. Тая самая ўсміхаецца, паказвае на Ланскога: “Je le pense aussi; mais voici le ministre de l'intérieur qui est flamboyant et parle des mesures de sévérité”. Валуеў паціскае плячыма: “Mais on a été trente ans sévères, Madame, et où en est — on arrivé"[73].

вернуться

71

"У нас занадта лёгка глядзяць на гэтую справу". — "Я знаю напэўна, што становішча вельмі цяжкае". — "Т-с-с! Не трэба аб гэтым казаць" (франц.)

вернуться

72

Кіраваць — гэта прадбачыць (франц.)

вернуться

73

"Што трэба зрабіць у Польшчы?" — "Змяніць сістэму, васпані". — "Я таксама гэтак думаю, але вось міністр унутраных спраў вельмі палкі і кажа аб строгіх мерах". — "Але мы на працягу трыццаці год былі строгія, васпані, а да чаго мы прыйшлі?" (франц.)

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)