Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 46
Перейти на страницу:

“І ў мяне, пэўна, з гісторыі пачалося. Дакладней, з гістарычнай літаратуры, з Караткевіча, з гонару раптоўнага за свой горды народ – калі казаць высо­кімі словамі... Мову я сам вучыў. Практыкаваўся, калі ў вёсцы ў дзядулі быў. Сяброў беларускамоўных у мяне не было – і цяпер няма. Брата ці сястры так­сама няма. Адзін. Толькі маці. А бацьку я ўво­гуле ня ведаю, ня бачыў ніколі. Маці спачатку ка­зала – лётчык. Потым перастала. Думаў, што зэк нейкі: лётчык-налётчык... Аказалася – толькі год таму маці прызналася, калі мае вершы ў “Крыніцы” надрукавалі, – што паэт. Беларускі паэт, які рана памёр. У яго была сям’я, калі ён з маці пазнаёміўся. Закахаўся. Думаў разьвесьціся ды не пасьпеў. Загінуў у аўтакатастрофе яшчэ да майго нараджэньня...”

“А якое ў яго прозьвішча? Як і тваё?”

“Не, вядома, у мяне матчынае прозьвішча, а яго­нае... Якая розьніца... Я чытаў ягоныя вершы. Як па тым часе – дужа файныя. А калі б яшчэ пажыў трохі... Яму не было і трыццаці... Яму і сёньня няма трыц­цаці. Хутка я яго даганю... Ён шмат пасьпеў зра­біць, а я...”

Машы спадабаліся ягоныя апошнія словы, спа­да­баўся расповед:

“Усё ж, скажы – як ягонае прозьвішча”,

“Потым. Будзе час. Прынясу кнігу і разам пачы­таем вершы”.

Ён адчуў, што нешта зьмянілася ў іх адносінах. Нібыта цяпло пайшло ад Марыйкі, заміж холаду... На разьвітаньне ў той вечар яна нават пацалавала яго. Сама. Прыўхінулася грудзьмі і чмокнула ў шча­ку...

Ён ішоў дамоў і думаў: навошта я хлусіў ёй? Няўжо пэўная мэта вартая любой маны? Дзяўчына – паверыла яму, прыняла за “свайго”, за “родную душу”. Ёй, відаць, яшчэ больш адзінока, чымсьці яму. Так, ён прыдумаў: проста, каб падыграць ёй – і бацьку-паэта, і сваё захапленьне “мовай”. Быў у яго перыяд, калі ён шмат пісаў па-беларуску, але тое прайшло. Цяпер жа ён і самую мову і тых, хто на ёй размаўляе, – хутчэй, маўкліва ненавідзеў. Ну ня тое, каб ненавідзеў, але неяк пагардліва ставіўся, маўляў, чаго ім трэба, вы­пендрываюцца тут… Прынамсі, думаў так да спат­каньняў з Марыйкай. З чаго гэта пачалося? Ды з нічога. Што паўплывала? Ды нішто. “А сапраўды, за што неўзьлюбіў?” – падумаў раптам ён. Чаму з нейкага часу ў яго выклікае алергію ўсё бе­ларускае, чаму падаецца яно больш прымітыўным за рус­кае? Адкуль гэта пайшло? Ніколі не задумваўся... Не лю­­біў – і ўсё, ненавідзеў – і ўсё. Бо ўсе вакол яго не лю­бі­лі і ненавідзелі “мову”. Плыла гэтая па­гарда штодзень з радыё, з тэлебачаньня... “За што? Чаму?” – а таму, што не задумваліся над гэтым, бо той, хто сам задаў сабе такія пытаньні, зьмяняўся і рабіўся іншым, бо як можна не любіць родную маці, якая б яна ні была... Але ён не задумваўся. Дагэтуль. Бо так было прасьцей жыць. Сапраўды, пра­сьцей. Аднойчы ён паспрабаваў у краме па-бе­­ларуску папрасіць прадавачку падаць хлеб. Як яна вызьверылася на яго! Божа мой... Як на нік­чэмнасьць, як на поскудзь нейкую. І ён моўчкі адыйшоў. А пасьля гэтага аднойчы назіраў падобную сітуацыю ў кавярні. Хлопец з бел-чырвона-белым значкам папрасіў “філіжанку кавы”. “Чьто-чьто? – пагардліва перапытала афіцыянтка. “Філіжаначку кавы”, – спакойна паўтарыў хлопец. “Как это? Вы поляк?”— перапытала дзяўчына. “Я беларус. І не прыкідвайцеся, калі ласка, што вы не разумееце”, – яшчэ спакойней, годна паўтарыў хлопец. “Это кофе чьто лі?...” – нібыта сама сабе сказала дзяўчына і прынесла тое, што трэба...

Ён ня ўмеў быць такім упэўненым і настойлівым. Ён губляўся. Ён ня мог быць такім, як той хлопец. Ён мог быць такім “як усе”. І ён раптам падумаў для сябе: сёньня цяжка быць беларусам у Беларусі... Ды і навошта. Навошта самому сабе ствараць дадатковыя цяжкасьці?.. І зьмірыўся.

Цяпер ён зноў прагнаў гэтыя думкі, як толькі яны захацелі прымусіць яго паспрабаваць нешта зьмяніць... Вярнуўся да Марыйкі. Чаму ён цацкаецца з гэтай дзяўчынаю? Чаму заігрывае з ёю? Ды таму, што зразумеў – прызнаўся ён сабе, ідучы усё шпарчэй і шпарчэй: яна і ёсьць тое, што ён шукаў... Са Сьветаю трэба заканчваць: не адказваць на званкі. Хай жыве сваім жыцьцём, і, дасьць Бог, знойдзе сабе добрага хлопца... А з Марыйкаю... З Марыйкаю... Менавіта з ёю, а не са Сьветаю, хоць са Сьветаю было б прасьцей, але хочацца з Марыйкаю... З Марыйкаю, нарэшце прызнаўся ён сабе ў тым, што не давяраў нават “Дзёньніку” (тым болей – “Дзёньніку”!), як толькі можна будзе, як толькі прыйдзе час, яны паедуць на лецішча, ці проста ў лес... Лепш у лес, каб было менш праблемаў. Менш, чымсьці ў горадзе. Не давяраў ён гораду, гарадской кваэры... Вось лес – гэта іншая справа... І ён зробіць там тое, што задумаў даўно, што карціць яму даўно, дзеля чаго, урэшце, і распачаў ён гэтыя знаёмствы. Так, зробіць з Марыйкаю, хоць са Сьветаю было б лягчэй. Але яму хочацца з Марыйкаю. І ён зробіць тое з ёю...

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)