Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 46
Перейти на страницу:

Сьвета

Бацька:

навуковец, канд. навук, не гуманітарый;

Шафёр

Маці:

хатняя гаспадыня, па адук. урач;

Вых. дзіц. саду.

Брат:

(Ён ужо ведаў – старэйшы ў Чэхіі). Вучыцца. Тэхнар. Але – адзін;

Няма;

Сястра:

Няма.

Дзьве сястры... (Тут запра­цавала ў яго фантазія напоўніцу.) Старэйшая за яе і малодшая. Старэйшая замужам. Няўдала. Малодшая – школьніца. 8-клас;

Сябры:

Толькі дзяўчаты. Хлопцы былі, але не сябры, не сур’ёзна;

Аднакласьнікі. Быў хлопец. Цяпер у войску. Але без надзеі, што вернецца і возьме...

Натура:

Засяроджаная ў сабе. непасьлядоўная. Можа нечым сур’ёзна захапіцца.

Плаксівая, мяккая, Настойлівая. Упартая.

Ён спыніўся: дужа розныя ў яго дзяўчаты выхо­дзяць, проста антыподы. Прычым адная, відочна, са знакам плюс, другая – мінус... І таму наступную графу зрабіў агульнаю, хоць, можа, і зарана:

Чым падобныя:

Любяць марыць. Акуратныя.

І ўсё? Далей зноў пайшло рознае:

Што любяць?

Есьці:

смаж. бульбу;

бульбу ў любым выглядзе

Піць:

пепсі;

ліманад, квас

А сьпіртное?

Хіба што чырвонае віно;

шампанскае

Чытаць:

паэзію, жаночую прозу;

ня любіць

Якія мужчыны падабаюцца:

Высокія, прыгажунчыкі, “душа” кампаніі;

любыя, абы каб любіў ці рабіў выгляд, што любіць: сьцерпіцца, важна не застацца адной...

Не стрымаўся і пасьміхнуўся – ён відавочна сім­­­патызаваў Марыйцы, але намаляваў яе “ідэал” та­кім, пад які сам аніяк не падыходзіў. Бо сам быў звычайным. Простым: ні прыгожым, ні брыдкім, ні высокім, ні нізкім, не душой кампаніі, але і не губляўся пры патрэбе... Сярэднячок – можа быць... Але – ён так і ня скончыў ні адну ВНУ, у якія паступаў, ён так і ня мае прыстойнай адукацыі, і не прыстойнай нават, – ніякой. А, мяркуючы па тым, як пачаў расьпісваць якасьці дзяўчат – мае нейкія патрабаваньні да іх. Ды – які з яго муж, бацька? У Сьветы ён мог бы сядзець на шыі, яна б да пары да часу, пакуль не пайшлі дзеці, цярпела б яго, а з Марыйкай гэты нумар ня пройдзе... Бацькі не дапусьцяць. На першай жа сустрэчы спы­таюць: і як ты зьбіраешся жыць далей – на заробак вахцёра? Гэта праца для пенсіянераў, а табе ж сям’ю гадаваць... І ўсё. Пралёт. Злазьце, прыехалі: вашая станцыя, выходзьце. Цікава, а ці вучыцца Марыйка? І Сьвета, вядома...

Вучоба:

філфак, бел. аддзяленьне, 2 (закрэсьліў) 3 курс;

не, ужо скончыла тэхнікум, паступаць далей ня думае;

Захапленьні:

літаратура

гатаваць

Намеры адносна яго:

ніякіх;

а чаму б і не...

Далейшыя адносіны:

усё можа ў любы момант абарвацца...

адчапіцца ад яе будзе цяжка, тым болей – агульнае мейсца працы...

Такім чынам, нічога пра дзяўчат ён ня ведаў, а з прыдуманага ім вынікала адназначна хіба адное: прыярытэт для сябе ён вызначыў – Марыйка. Пры­намсі, дабіцца яе, а тым болей пакінуць пры сабе, будзе цяжка, значна цяжэй. Між тым, як Сьвету ён ужо лічыў сваёй, даступнай.

Значыць, мужчына-паляўнічы (як добра ён пра ся­бе думае...) выбірае Марыйку... Та-а-ак... Сёньня варта пастарацца ўтрымаць яе, зацікавіць нечым, не пасварыцца... Чым яе ўтрымаць? Адзіны пакуль агульны інтарэс – літаратура. Калі ён не памыляецца. Тут – прасьцей... Але – утрымаць мала. Трэба яшчэ і сёе-тое выведаць... Даведацца між іншым, і не для гэтай паперкі. Ён склаў сьпісаны аркушык і акуратна разарваў яго, потым яшчэ і яшчэ раз – каб ні ў кога не зьявілася ахвоты складваць кавалачкі.

Зірнуў на гадзіньнік. Да сустрэчы са Сьветай за­сталося 40 хвілінаў. Калі зараз выйсьці, то можна і не спазьніцца. Ён апрануўся насьпех, не выбіраючы, у тое, што насіў звычайна, і пайшоў.

З “Дзёньніка” Аляксандра К.

“Горад, родны горад нейк прашоў міма мяне, хоць я і пражыў у ім ўсё жыцьцё. Не было тут у мяне сяброў – нават у двары, а тым болей – сябровак. Неяк не цікавілі яны мяне. Можа, таму, што з-за частых пераездаў бацькоў – а мы памянялі чатыры кватэры ў розных раёнах – мне давялося вучыцца ў чатырох розных школах, а значыць, прыходзіць навічком ва ўжо зьбіты клас.

Мая сарамлівасьць (і заіканьне) не спрыялі хут­каму зьяўленьню сяброў, а як толькі я звыкаўся і мяне пачыналі прымаць у свае кампаніі аднакласьні­кі такога, які я ёсьць, мы зноў пера­язджалі...

Па вяртаньні з вёскі, праўда, я шукаў працягу тых кантактаў, што былі ў мяне з Наташаю. Аднак зацягнуць дамоў аднакласьніцаў было цяж­­кавата. Дый неяк саромеўся я. Але калі мне бы­ло гадоў дзевяць патрапіў я да суседскай дзяўчынкі Алесі, якой было гадоў трынаццаць. Здаецца, ма­ма мая пайшла ў тэатр і папрасіла яе паглядзець за мною.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)