Стомленасць Парыжам
- Автор: Дранько-Майсюк Леанід
- Год: 1995
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0287-4
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Стомленасць Парыжам». Краткое содержание книги:
Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.
Перейти на страницу:
Цябе цікавіць не жыцця нахіл,
Што з ворывам чарнобыльскім нароўні,
Цябе цікавіць аравійскі пыл,
Што сыплецца ў афінскія жароўні.
Ты спісваеш блакноты да лістка
Уздыхамі наіўных джульецінак,
I лічбаў тэлефонная луска
На ўсіх тваіх кашулях і прасцінах...
У пацалунку ззяюць ланцужкі,
Пярсцёнкі, завушніцы не згасаюць,
I хлюпаюць кулонныя бажкі
Будыйскімі блакітнымі насамі.
I ранішнія ходзяць скавышы,
I ранняй старасці спяваюць струны,
I ты баішся юнае душы,
I плачу юнага, і грозьбаў юных.
Які б ні быў бясконцы гэты свет,
Але мяжа яго на даляглядзе,
I разуменне, што і ты — паэт! —
Не глыбінёю, а паверхняй надзіць...
Не бацькавым умельствам ты жывы,
Не матчынай цярплівасцю багаты,
А горкім смакам кніжнае травы
I пустатою рыфмаванай ваты.
Не чуючы разумнае: «Пакінь,
Бо драцвінаю па ядвабу шыеш!» —
Ты гвалтам гоніш родную Гарынь
То пад Брусель, то пад Афіны тыя ж.
Як чаратовы подых над вадой,
Дзе мае сэнс любая чарацінка,
Пракочваенца па крыві тваей
Адзіны шэпт, адзіны сум: дзяўчынка...
Пачатак чэрвеня 1991
Перейти на страницу: