Стомленасць Парыжам
- Автор: Дранько-Майсюк Леанід
- Год: 1995
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0287-4
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Стомленасць Парыжам». Краткое содержание книги:
Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.
Перейти на страницу:
Паэты любыя, вы ўсё маглі,
Агнём ласкавым налівалі шклянкі,
Якія прыгажуні ў вас былі
I вечары, яснейшыя за ранкі!
Але ці быў у вас хоць міг адзін,
Ахоплены павойным неспакоем,
Калі жанчына, лепшая з жанчын,
Вам уяўлялася гарынь-ракою;
Калі яна свой ашчаджала час
I хваляй паўставала немагчымай;
Калі яна расказвала пра вас
Не музыкай, не словам — а вачыма.
6 кастрычніка 1991
Перейти на страницу: