Стомленасць Парыжам
- Автор: Дранько-Майсюк Леанід
- Год: 1995
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0287-4
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Стомленасць Парыжам». Краткое содержание книги:
Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.
Перейти на страницу:
Бачыць такое магчыма
Хіба што ў райскім агні,
Дзе не старэюць жанчыны
I не канчаюцца дні...
Ты і ў калядную сцюжу
Шчодрая на цеплыню,
Кідаеш майскую ружу
Мне і марознаму дню.
Ты — ад нямоты збавенне,
Мой пурпуровы ўзвіў.
Знай — і тваё нараджэнне
Снег віфлеемскі спавіў.
27 снежня 1994
Перейти на страницу: