Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 254
Перейти на страницу:

Калі трохі святлела ў свядомасці ён адчуваў сябе сярод лесавога пошуму, тады не адразу, з натугай, прыпамінаў, што побач сядзіць Сушчэня. Пасля перастаў адчуваць, дзе ён і хто з ім; усё болей вакол шырэла адзінота, і вось ён застаўся адзін.

А пасля неяк неўпрыцям не засталося нікога…

Войцік лёгка ішоў па лесе, часта азіраючыся па баках, звыкла і чуйна слухаючы несціханы лесавы шум. Спярша ён трохі прайшоў прасекай, затым, падумаўшы, збочыў улева — чамусьці здалося, што тыя Бабічы павінны быць недзе злева. На плячы ў яго вісеў бураўскі карабін, у кішэнях паддзёўкі боўталася шэсць абоймаў патронаў. Сваю даўгую вінтоўку ён абачліва схаваў пад ламаччам недалёка ад прасекі — будзе вяртацца, забярэ, не пакідаць жа спраўную вінтоўку ў лесе. Аддаць яе Сушчэню ён не мог: было б недарэчы і бязглузда ўзбройваць здрадніка. Бураў, калі што, абыдзецца наганам, хаця і наган яму ўжо наўрад ці спатрэбіцца. Хіба каб застрэліць сябе ці Сушчэню? Гэты Сушчэня мала што нёс Бурава, памагаў перавязваць, але хто ведае, што ў яго ў галаве, куды ён урэшце скіруе. Яшчэ возьме ды адвалачэ таго ў паліцыю. За якую для сябе выгаду. Бураў кажа: не чапай Сушчэню. Але Бураву лацвей так казаць, мабыць, яму няма ўжо чаго баяцца, адной нагой ён ужо там… Як Войцік зірнуў на світанні пад ягоную кашулю, сцяміў адразу, што Бураву доўга не жыць. Тады за ўсё, што б ні здарылася, прыйдзецца адказваць Войціку.

Таму ён не спяшаўся, не пёр на злом галавы — мабыць, Бураву ўжо не паможаш, а самому проста налезці на кулю. Хоць гэта і лес, але, мабыць, блізка ёсць вёска, а ў вёсках, вядома, немцы, паліцыя, здраднікі — у вёсках заўжды небяспека. Ды і ў лесе таксама не лішне часцей азірацца, не глядзі, што адзін і навакол ціха. Небяспека, яна ідзе нячутна, на мяккіх лапках, а абрынаецца раптам і неспадзеўкі. Як на той баравінцы. Хто б мог падумаць, што наводдаль ад вёскі ды яшчэ паначы на іх так хутка наскочыць паліцыя. Канешне, каб не так нечакана, дык, мусіць бы, Войцік паспеў даць сігнал Бураву, хоць бы крыкнуць, ці што. Але ў абставінах той мітрэнгі было не да крыку. Добра, што сам выскачыў, кінуўшы каня. Без каня, канешне, цяпер намуляешся, пёхам па такой макрэдзі ды яшчэ з параненым далёка не дойдзеш.

Але дзе ж тыя Бабічы?

Хвойнік, усё-ткі, як быў — стары і рэдкі, — раптам засінеўся наперадзе нейкай прасветлінай. Неўзабаве Войцік памалу выйшаў на ўзлесак і ўбачыў перад сабой вялізны палявы прасцяг з дарогай, над якой роўна тырчэлі тэлеграфныя слупы з дзвюма ніткамі провада. Разрэзаўшы прасцяг, дарога зноў хавалася ў лесе, але вёскі там не было відаць. «Можа, яна дзе далей, за лесам?» — падумаў Войцік. Ісці туды цераз поле ён, аднак, не наважыўся, пайшоў краем лесу, беручы трохі ўбок. Гэта, канешне, будзе не абы-які крук, можа, на гадзіну шляху, але што зробіш? Добра яшчэ, што няма дажджу, хоць дужа падобна на тое, што неўзабаве пойдзе і дождж — неба спрэс было завалочана хмарамі, з узлеску дзьмуў напірысты сцюдзёны вецер, і Войцік трывожна азірнуўся, падумаўшы, каб хоць не заблудзіць у гэтай крутні па лесе.

Усё так ідучы недалёка ад узлеску, ён неўзабаве заўважыў, што дол стаў ніжэць, збягаць у нізінку, пад нагамі мякка ўгінаўся тоўсты пласт зялёнага моху, сям-там парослы купкамі маладых хвоек. Увогуле хвойнік тут стаў драбнець, падлеску не было зусім, і нішто не замінала бачыць далёка. Праўда, і яго маглі згледзець здалёк. Трохі страхавіта, аднак ён ішоў, дужа не адрываючыся ад узлеску, як згледзеў у нізінцы зараснік хмызняку, лазняк і алешнік з рэдкімі хамлакамі восеньскага лісця ў голлі. Войцік здагадаўся, што там недзе рэчка. Гэта яго засмуціла — пералезці цераз раку па гэткай макрэдзі, мусіць, будзе няпроста. Так яно і аказалася, калі ён сышоў ніжэй: у балоцістых берагах стаяла вада, рэчка, мабыць, была яшчэ далей, але, разліўшыся, затапіла куп’ё, алешнік — як было цераз яе перабрацца?

Падумаўшы і паазіраўшыся, Войцік павярнуў берагам улева да ўзлеску і там, яшчэ агледзеўшы пусты прасцяг восеньскага поля, памалу выйшаў з прыбярэжнага кустоўя. І раптам стаў. Здалёку па дарозе цераз поле марудна, валюхаючыся па калдобінах паўзло з паўтузіна крытых брызентам машын.

Войцік спярша знерухомеў, уцяў галаву ў плечы, пасля сеў на воглы прырэчны ўзмежак, і задам, дужа ўгнуўшыся, падаўся назад, у лес. Там, усё ўгінаючыся, азірнуўся: машыны падышлі бліжэй — вялізныя, зеленаватыя, у плямах, буды, — праз вецер быў чутны глухі вуркат іхніх рухавікоў. Але Войцік не стаў узірацца, ён хутка пашыбаваў над прырэчнай балацявінай у глыб лесу. Мусіць, у тыя Бабічы цяпер ужо не далезці, падумаў ён, там раней за яго будуць немцы. Але што там спатрэбілася немцам? Можа, паедуць далей, толькі куды? Бабічы пад пушчай, казаў Сушчэня, значыць, дарога адтуль ідзе ў пушчу. Але ў пушчы партызаны, іхні атрад імя Суворава, — тады ці не карнікі гэта? Але калі карнікі, дык як жа яму цяпер лезці ў іхнія лапы?

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)