Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 198
Перейти на страницу:

Усё ж гэта быў не зусім той брыдотны стан, як некалькі гадзін назад, у фае будынка на Фрунзе, 5, — калі сэрца абрываецца, і слабасць, і мрояцца чорт ведама якія галюцынацыі. Цяпер крышку іншае было, больш лёгкае. Трухан ужо ведаў, што галоўнае тут не паддацца, сціснуць зубы і выстаяць… Сціснуў. Выстаяў. І не толькі не даў прыступу паўтарыцца, а ад злосці на сябе, на тое, што ён такі нягеглы, яшчэ добра каўтнуў, і яшчэ.

«Хопіць, — забраў у яго пляшку клапатлівы Ведрыч. — Жывы? Ці хуткую выклікаць?»

«Дай лепш цыгарэту».

У Ведрыча хапіла розуму не даць; сам ён закурыў.

«А цяпер, калі мы адныя, — сказаў строга, важна, як следчы на допыце, — праўду, Трухан, і толькі праўду! Я хачу ведаць, хто ты. Што з табою такое. Чаму ты ўвесь час прыдурваешся? Я ж цябе наскрозь бачу. Ты зусім не той, за каго сябе выдаеш».

«Так», — пацвердзіў Трухан. Ноздрамі ён прагна лавіў чужы дым.

«Вось бачыш. Я гэта адразу зразумеў. Дык слухаю. Хто ты на самой справе?»

І Трухан, п’яны ад віна, ад непрывычнага субяседніка, а больш ад гонару, што вось выпіў — і нічога не здарылася з ім, упершыню ў жыцці прызнаўся чужому чалавеку, што піша.

«У цябе гэта на ілбе адпячатана, — анічуць не здзівіўшыся, сказаў Ведрыч. — Прозу, канечне?»

«Канечне… калі можна назваць… прынамсі, не рыфмамі».

«Забіваў бы гэтых празаікаў! — сказаў Ведрыч, плюнуў на падлогу і расцёр чаравікам. — Верыш ім, раскрываешся — а яны, аказваецца, чарговую ролю рэпеціруюць. У вобраз ужываюцца! Выцягваюць чалавека на шчырасць, каб скарыстаць гэта потым у сваіх хрэновенькіх творах!»

«Ды я яшчэ там, на балконе, хацеў прызнацца… Проста — у чым было прызнавацца? Я сам не ведаю, што пішу. Ці гэта фантазіі, ці гэта сны, ці рэалізм… Абы­што, карацей!»

Відаць, шчыра ў яго атрымалася, бо Ведрыч змякчыўся.

«Веру. Так і павінна быць. Кожны пісьменнік, калі ён людскі пісьменнік, павінен ламаць, ці хоць бы старацца ламаць жанравыя ўмоўнасці... Сны? Ну, хай сабе сны. Усё нашае жыццё адзін доўгі сон, а тым больш творчасць, гэта — падвойны сон, сон у сне… Але, — спахапіўся ён, — цябе ж яшчэ праэкзаменаваць трэба. Калі ты такі разумны, як сам сябе выстаўляеш…»

«Ды з чаго ты ўзяў?!»

«…Калі ты такі афігенны празаік, дык ахарактарызуй нашу сёняшнюю кампанію. Нэлі, мяне, Церашкова… Ці хоць бы мяне аднога — як літаратурны тып. Што я такое ў чужых вачах? Толькі адразу, не думаючы, з чыстага ліста».

«Цябе?»

Трухан задумаўся на міг. Віно — чарнільца ўзбуджала яго з кожнай хвілінай, яно, роднае, надыктоўвала яму зараз хуткія да шалёнасці думкі і падганяла да дзеяння. Ён злавіў сябе на тым, што сапраўды пачынае разумець усё навокал: і Ведрыча, і Нэлі з Церашковым, і гэтую кухню, і пляшку ў сваёй руцэ; не толькі разумець, але бачыць паміж усім гэтым нейкую трывалую сувязь.

«Па­мойму, — сказаў ён, абыходзячы вакол Ведрыча, як вакол статуі, і абглядваючы яго, — па­мойму, ты сваяк, ці прамы нашчадак усім гэтым Пёцефі, Каліноўскім, д’Арк, Касцюшкам, па­мойму — ты з тых шалапутных, непаседлівых, вечна няўрымслівых галоў, якія ёсць у кожным народзе, якія, калі ўгадаюць нарадзіцца ў патрэбны час, гэта значыць, калі бываюць запатрабаваныя сваім народам — тады робяцца нацыянальнымі героямі: вызваляюць Радзіму ад захопнікаў, кідаюцца грудзьмі на амбразуры, узрываюць сябе разам з ворагам гранатамі, ідуць у партызаны, заводзяць ворагаў у балоты…»

«Дарэчы, — перабіў Ведрыч, які слухаў з задавальненнем, нават жмурыўся, як наеты кот, — ведаеш оперу «Іван Сусанін»? Куды ты завёў нас, пракляты падманшчык? — Ідзіце вы на…, я сам заблудзіўся!»

«…Пра якіх потым складаюць песні, легенды і балады. Калі ж не пашчасціла з эпохай, не падгадалі з нараджэннем і час ім выпадае застойна­задушны, як у нас цяпер — так уся гэтая звыш­энергія расходуецца на абы­што, у лепшым выпадку на словы, як ты сёння на іншай кухні абсалютна правільна заўважыў. Тады такія, як ты, не ведаюць, куды сябе прыткнуць. Яны незапатрабаваныя, нязручныя, з кагорты ўсіх гэтых — Пячорыных­Анегіных­Абдзіраловічаў… пры адной вельмі істотнай розніцы! У тых, класічна­лішніх, было хоць нешта, за што яны чапляліся: жанчына, каханне да яе; у вас — такіх, як ты — няма нават гэтага, вы далей пайшлі, вас і каханне не ратуе, ужо і яно здаецца чымсьці банальным, састарэлым, дужа малой драбязою, не вартай таго, каб траціць на яе энергію і душу; як таму асілку замест шматпудовай штангі падымаць саломінку…»

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)