Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 198
Перейти на страницу:

Уліў у сябе спірт, заперхаўся, скалануўся, заняло дыханне… Але выдужыў. Руку Нэлі, якая падавала запіць шклянку з вадою, адвёў рашуча. Захрумстаў цыбулінай. Трухан спадцішка назіраў за ім. Закусіўшы цыбулінай, Ведрыч узяўся за яечню: толькі жаўток падчапіў, а бялок абрэзаў старанна відэльцам і ссунуў на край талеркі.

«Не люблю, — патлумачыў, заўважыўшы здзіўлены позірк Церашкова. — Асабліва сырыя».

Церашкоў і не піў, і еў мала — сядзеў задумлівы, на сябе не падобны, ці то такім чынам настройваючыся на хуткую і наўрад ці прыемную размову з Нэлі, ці ад таго, што рэўнасць у ім варушылася, бо не яму, а Ведрычу ўвага, а можа таму, што вось так, на вачах, збліжаюцца Ведрыч з Труханам, першы раз адзін аднаго ў жыцці бачачы, а гэта ж ён, Церашкоў, іх звёў…

«Дык што, словы нічога не значыць? — раптам вярнуўся ён да Ведрычавага тоста. — А твае вершы? Тады і твае вершы таксама?»

«Церашкоў, што ты з мяне дурня робіш. Ты выдатна ведаеш, што я маю на ўвазе. Ідзе каласальная дэвальвацыя слоў, прычым знакавых, самых дарагіх… Якія ад частага і тупога паўтарэння выціраюцца да анучы, а мы ўсё эксплуатуем іх, усё выціраем аб іх ногі, а ў выніку губляем нават тых нямногіх чытачоў, што яшчэ засталіся».

«А­а, дык ты ў літаратурным плане?»

«Я ва ўсіх планах. Калі табе сапраўды балюча, не станеш жа ты гарлапаніць на ўвесь свет: ах, які боль я адчуваю, як мне моцна баліць! — а ў нас так і робіцца. Можна казаць — па блату спалілі немцы хату, і разам з тым начамі не спаць, бо сэрца крывёю абліваецца за тую хату няшчасную, а можна трубадурыць на ўсю Іванаўскую — людзі, беражыце мір ва ўсім свеце, малю вас, заклінаю! Чорта з два зберагуць, павер. Слова трэба любіць, ашчаджаць — як ваду ў пустэльні, не крыўдзіць, бо крыўды яно не даруе…»

«Скажы гэта нашым беларусам», — іранічна прамовіў Церашкоў.

«Вось якраз беларусы тут мала пры чым. Калі хочаш ведаць, мову губіць зусім не народ, які нібыта не хоча на ёй размаўляць, нават не чыноўнікі, а гэтыя ўсіх масцей трубадуры з пісьменніцкімі кніжачкамі ў кішэнях, для якіх мастацтва хутчэй арыфметыка, падлік — чым часцей паўтараць, як шаман заклінанне, «Беларусь», «беларусы» і гэ­дэ — тым лепш, тым верш, па­іхняму, больш патрыятычны, чым часцей «хам — храм — Бог» — тым больш ён «хрысціянскі», чым больш у творах усёй гэтай шчымліва­няўцешна­несціхана­балючай пахучасці, тым больш ён, па­іхняму, «лірычны!..»

Упершыню за вечар Трухан бачыў сур ёзнага Ведрыча.

6

Яшчарка ўжо не плавала ў пляшцы, а ляжала пад вуглом, хвастом дастаючы дна, а галавой вытыркаючыся на паверхню. Нэлі раз за разам паглядвала на гадзіннік. Ведрыч падняўся.

«Ну што, — сказаў, пазяхаючы. — У Францыі ёсць харошы звычай: пасядзець крыху, спірту выпіць, яечняй з цыбулінай закусіць — і па дамах».

Нічога Нэлі не адказала на гэта. Значыць, і праўда час быў развітвацца. Нацягваючы кажух у пярэдняй, Ведрыч бурчэў нібыта сам сабе пад нос, але так, каб чуў Церашкоў, які стаяў побач і сам не апранаўся, канечне.

«Шэнціць некаторым… І жонкі, і дзеці, і палюбоўніцы…Усё аднаму! А нам куды з Труханам? Упрочкі, на мароз, на вецер…»

Церашкоў рабіў выгляд, што не чуе. Але, як толькі зачыніліся за імі дзверы, з якой зайздрасцю ён паглядзеў ім услед! З якой радасцю ён пайшоў, пабег бы зараз разам з імі!

Ды нельга было. Трэба дацягваць ролю да канца. А як ты хацеў? — нічога за так, за дарам не даецца, за ўсё трэба плаціць… Захацелася свежай незнаёмай дзяўчынкі? — калі ласка, вунь яна чакае, ідзі… І малі Бога, каб і з ёю ўсё скончылася так, як з іншымі — без вялікіх наступстваў, бо малыя будуць абавязкова, хочаш таго, ці не. Шэнціла яму дасюль, трэба прызнаць, захінаў сваім выратавальным крылом анёл­ахоўнік, без асаблівых скандалаў, без шантажу, тым больш — цьфу­цьфу­цьфу — без рук на сябе накладання абыходзілася; мо таму, што і ён, Церашкоў, асцярожна і правільна паводзіў сябе, заўсёды быў — прынамсі, стараўся быць — шчырым перад чарговай пасіяй, да таннай хлусні не апускаўся, адразу папярэджваў, што жанаты і разводзіцца не збіраецца…

Ён заўсёды выконваў толькі пасіўную ролю — не ён шукаў, а яго знаходзілі, яму на шыю чапляліся з юру скручаныя ўчарашнія школьніцы, і самі ініцыіравалі паэтапна ўсе неабходныя прыступкі — аж да самай верхняй, «пасцельнай», і пры гэтым яшчэ самі перконвалі, што ніякіх прэтэнзій да яго няма і быць не можа, нічога нас потым не звяжа…

Цікава, што ведаеш, што нельга гэтага рабіць, а робіш, а пападаешся, а кожны новы раз думаеш — вось яна, не такая, з гэтаю ўжо іменна будзе інакш, лягчэй, прасцей… Нічога падобнага! Тыя ж разборкі ў фінале, тыя ж слёзы, ды папрокі, ды нязменнае «сама вінавата»… Нібы перадаюць яны адна адной адзін і той жа зачытаны сцэнарый, дзе не толькі рэплікі аднолькавыя, а і набраныя курсівам і заключаныя ў дужкі аўтарскія тлумачэнні­рэмаркі — як трэба у тым ці іншым выпадку паводзіцца.

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)