Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 73
Перейти на страницу:

— Наш хан нікога не прымае, — з пачуццём уласнай годнасці сказаў Бердыбігей Гурахмалі.

— Добра, можа быць і не прымае, але ж ён есць?

Бердыбігей Гурахмалі зірнуў на чужаземца і, вырашыўшы, што той яго падначвае, прамовіў:

— Ну вядома ж, есць. Без ежы чалавек памірае.

— Значыць, яму могуць перадаць пачастунак ад прадстаўнікоў суседніх краін.

Бердыбігей Гурахмалі трохі задумаўся, а затым сказаў:

— Могуць.

— А цяпер уявіце, што хан Ісмірай загадае прынесці сабе на абед наш пачасту нак — гэтага вугра з чароўным смакам. А пасля яго асабісты дэгустатар паспрабуе і пераканаецца, што страва не атручаная...

— А вугор сапраўды не атручаны? — з падазрэннем спытаў Бердыбігей Гурахмалі.

— Можаце самі ўпэўніцца. Вугор насамрэч не атручаны, але калі вы яго паспрабуеце, тады вы памрэце.

— Гэта чаму ж?

— Скажыце, ваш Вялікі Хан дазваляе вам. як вас клічуць, прабачце?

— Бердыбігей Гурахмалі, — разгублена прамовіў начальнік прыстані.

— Няўжо Вялікі Хан дазваляе персанальна вам, начальніку прыстані горада Гняздо Рыб, Бердыбігею Гурахмалі, каштаваць яго, ханскія, стравы?

— Не, вядома, не. — Бердыбігей Гурахмалі раптам узмакрэў і пачаў аглядацца па баках.

— А што Вялікі Хан зробіць з тым, хто без дазволу пакаштуе ягоную страву?

Бердыбігей Гурахмалі збялеў, потым пабарвавеў, потым зноў збялеў, дакладней,

у яго збялела толькі галава, а шыя засталася чырвонай.

— Вось вы адчуваеце правільна, што зрабіў бы Вялікі Хан з такім чалавекам — адсёк бы яму галаву.

— Мы-гы, — выціснуў з сябе ў знак згоды Бердыбігей Гурахмалі.

— А цяпер падумайце, — працягваў Палямон, — што будзе, калі Вялікі Хан альбо яго асабісты дэгустатар пакаштуе наш падарунак, а замест чароўнага смаку будзе поўная гадасць? Што ён зробіць, па-вашаму?

— Што-што? — кроў зноў прыліла да галавы начальніка прыстані.

Ён адчуў сябе значна лепш і нават, ухмыльнуўшыся, сказаў:

— Загадае адсекчы галаву паслам рыбакоў. А ўсіх рыбакоў і сінеазёрскіх, і светлаазёрскіх, і жоўтарэчанскіх загадае патапіць. Вось як паступіць наш Вялікі Хан, — ганарліва сказаў Бердыбігей Гурахмалі і з пафасам дадаў: «Няхай жыве наш Вялікі і Мудры Хан Ісмірай!»

— Няхай жыве Вялікі і Мудры Хан Ісмірай! — гыркнулі ахоўнікі прыстані.

Тут жа гыркнулі ўсе, хто гэта гырканне пачуў.

Апошнімі, па знаку Палямона, гучна ўсклікнулі: «Няхай Жыве Вялікі і Мудры Хан Ісмірай», — Халямон, Панцелямон, Алеолла, Арцін і сам Палямон.

— Заўважце, — амаль без паўзы працягваў Палямон, — усе гавораць: «Вялікі і Мудры Хан Ісмірай».

Над бухтай зноў пранеслася: «Жыве Вялікі і Мудры Хан Ісмірай!»

— Вось менавіта. Мудры. А мудры кіраўнік, не разабраўшыся, не стане галовы секчы і караблі тапіць. Ён захоча даведацца, па чыёй віне чароўны смак ператварыўся ў гідкі. І хто ж будзе ў гэтым вінаваты?

— Хто? — залыпаў вачамі Бердыбігей Гурахмалі.

— Як хто? — здзівіўся Палямон. — Хіба вы не разумееце?

— Не.

— Будзе вінаваты той, хто затрымаў ханскую страву. Бо яна з кожнай хвілінай псуецца.

— І хто яе затрымаў?

— Вы, дарагі і высокашаноўны Бердыбігей Гурахмалі, — ветліва пакланіўся Палямон.

— Дык я яшчэ яе не затрымаў! — усклікнуў начальнік прыстані, пачынаючы разумець, што да чаго.

— Дык вы яе затрымліваеце!

— Ай-ай-ай! — закруціў галавой Бердыбігей Гурахмалі, — што ж рабіць? Хто з вас паслы да Вялікага Хана?

— Вось гэты хлопец і гэтая дзяўчына. Іх завуць Арцін і Алеолла, запомніце, — сказаў Палямон.

— Ай-ай-ай! — забегаў начальнік прыстані, — хутчэй сыходзьце, мае дарагія Арцін і Алеолла, з ладдзі! Каня мне, каня! — закрычаў ён.

Ніхто з вартаўнікоў нават не паварухнуўся.

— Чаго вы стаіце? — рыкаў на ахоўнікаў Бердыбігей Гурахмалі. — Бяжыце за канём! Мігам!

— Выбачайце, — сказаў адзін з вартаўнікоў, — нашага казённага каня вы з раніцы адправілі адвезці сушаныя дулі купцу Фарэнбеку. А купец жыве з іншага боку мыса.

— Конь пакуль не вярнуўся, — дадаў другі вартаўнік.

— Што ж рабіць! Што ж рабіць? — пыхкаў Бердыбігей Гурахмалі.

— Спадар начальнік прыстані. — пачаў першы ахоўнік.

— Ну-у! — надрыўна прароў Бердыбігей Гурахмалі, ад роспачы заломваючы сабе рукі.

— У стадоле застаўся казённы ішак, — працягнуў першы ахоўнік.

Бердыбігей Гурахмалі вытарашчыў вочы і яшчэ гучней закрычаў:

— Ішака мне, ішака!

Ахоўнікі перазірнуліся і, што ёсць духу, пусціліся да дзяржаўнай стадолы.

Начальнік прыстані аддыхаўся і вярнуўся да ладдзі Палямона. Менавіта ў гэты момант Арцін спускаўся на прыстань па перакінутай праз борт дошцы. Юнак сабраў свае рэчы ў паходную торбу. Туды ж паклаў і ільняны мяшок з вугром.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)