Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Па слядах Купалы і Коласа
Па слядах Купалы і Коласа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Па слядах Купалы і Коласа

Электронная книга - «Па слядах Купалы і Коласа». Краткое содержание книги:

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 33
Перейти на страницу:

Гэты нумар часопіса надрукаваў урывак з аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”, якая была выдадзена асобнай кніжкай у Мінску ў 1934 годзе. Урывак мая назву “На Прыпяці”.

Травенска-чэрвенскі нумар “Беларускага летапісу” за 1937 год адкрываецца артыкулам брата Якуба Коласа М.Міцкевічам “Крыніца пэсымізму ў творчасьці Якуба Коласа”, прысвечаны 30-годдзю паэтычнай творчасці песняра. З яго вынікае, што песімізм у творах Якуба Коласа пачынаецца з рускамоўных вершаў. “Калі чытаеш тыя вершы (яны цяпер перахоўваюцца ў Беларускім Музэі ў Вільні), мімаволі будзіцца жаласьць да аўтара, як да чалавека бяздольнага, няшчаснага”, — піша брат Міцкевіч. Але Якуб Колас ачысціўся і вызваліўся ад песімізму толькі тады, калі адышоў ад чужой школы і стаў вялікім песняром беларускага народа. Менавіта тады, калі літаратар знайшоў красу ў сваім родным — беларускім, калі здабыў веру ў творчыя сілы свайго народа — адразу знік песімізм. “І тады і сам ён, і яго героі на пытаньне: жыцьцё ці сьмерць? — адказалі: жыцьцё!”, — завяршае артыкул М.Міцкевіч.

У кожным нумары пад рубрыкай “Наша хроніка” часопіс друкаваў навіны з розных куткоў Заходняй Беларусі. У красавіку 1937 года, напрыклад, часопіс паведамляў, што моладзь вёскі Новая Весь на Наваградчыне наладзіла адно беларускае мерапрыемства з дэкламацыяй вершаў. Хацелі хлопцы і дзяўчаты таксама арганізаваць і вечар, прысвечаны Якубу Коласу, і папрасілі школьную залу, але дырэктар школы не дазволіў пакарыстацца памяшканнем. З’яўлялася на старонках “Беларускага летапісу” і шэраг іншых інфармацый з жыцця Якуба Коласа.

***
Доўгай дарога не бывае: Яна — бясконцая — Да маці, да роднай хаты, да Янкі Купалы
Дзве паездкі ў Беласток

Упершыню Народны паэт Беларусі Янка Купала наведаў Беласток у кастрычніку-лістападзе 1939 года.

8 кастрычніка 1939 года, разам з групай беларускіх пісьменнікаў — Якубам Коласам, Змітраком Бядулям, Міхасём Клімковічам, Янкам Маўрам, Макарам Паслядовічам і іншымі літаратарамі, Янка Купала выехаў з Мінска ў Беласток. Спачатку пісьменнікі па дарозе наведалі Стоўбцы і Ваўкавыск, а потым завіталі ў Беласток. Магчыма, літаратары ехалі на сваіх машынах — Якуб Колас на сваёй, а Янка Купала — на ўласным “Шаўрале”. З сабой яны вязлі і некаторых пісьменнікаў.

Першая літаратурная сустрэча ў Беластоку адбылася ў тэатры “Апалон”. На сустрэчы выступілі Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, а таксама Янка Купала, які прачытаў некалькі вершаў з цыкла “На заходнебеларускія матывы”. Пра гэту сустрэчу ў Беларусі пісалі газеты “Звязда”, “Савецкая Беларусь” і “ЛіМ”. Тады Янка Купала з радасцю чытаў свае натхнёныя радкі:

Накарміліся панскаю ласкай, Горкіх слёз напіліся дасыта. Што здавалася ўчора йшчэ казкай, Прыйшло сёння у сонцы спавітым. Расплываліся ў небе туманы, Разганяў вецер ссохшае лісце. Салавейка спяваў над курганам, Неяк быццам спяваў галасісцей. Ішлі гоманы нівай наспелай, Гарады адклікаючы й вёскі. Белавежская пушча шумела, І шумеў цёмны лес Аўгустоўскі…

Другая сустрэча з жыхарамі Беластока адбылася на сходзе настаўнікаў. Народны паэт цікавіўся жыццём працоўных і інтэлігенцыі Заходняй Беларусі, сам адказваў на розныя пытанні беларускіх настаўнікаў Беласточчыны. А 28-30 кастрычніка Янка Купала, як дэлегат, удзельнічаў у рабоце Народнага сходу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Калі Янка Купала ў зале пасяджэнняў Народнага сходу Заходняй Беларусі з’явіўся перад дэлегатамі, як бацька перад сынамі, прыгадваў Валянцін Таўлай, то доўгі, працяглы гул стаяў ў зале, стаяў доўга і не сунімаўся. Сапраўды, у 1920-х — 1930-х гадах у кожнай заходнебеларускай вёсцы, горадзе, у кожным гуртку ТБШ, бібліятэцы-чытальні і ў звычайнай сялянскай хаце можна было ўбачыць партрэты Янкі Купалы. Асабліва быў папалярным партрэт Янкі Купалы, выдадзены літаграфаваным спосабам у Вільні ў 1927 годзе. Гэты партрэт сярод беларусаў Заходняй Беларусі быў настолькі папулярным, што Максім Танк увёў яго, як пераканаўчую мастацкую дэталь у верш “Шэрыя хаты, платы і вароты” і ўключыў у зборнік “Журавінавы цвет” (.). Гэты верш — аб прыгнечанай долі селяніна, пазіраючы на якую, “у рамках сумуе Купала”.

Імя Янкі Купалы можна сустрэць было і ў прыватных гутарках, на вечарынках, у палітычных артыкулах і карэспандэнцыях з вёсак. Друк нацыянальна-вызваленчага руху стракацеў радкамі і строфамі Янкі Купалы, асабліва ў допісах з месц. Імя Янкі Купалы, як пісаў Валянцін Таўлай у артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа”, а таксама радкі і асобныя строфы паэта часта з’яўляліся на сценах астрогаў, куды траплялі беларускія хлопцы, якія, кажучы словамі Максіма Танка, “аб’язджалі без білетаў далёкія старонкі”. Творы Янкі Купалы, якія ў памяці прыносіліся за краты асуджанымі беларусамі, былі для ўсіх палітзняволеных, вялікай маральнай падтрымкай.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)