Белая Дама: Аповесці
- Автор: Карпюк Аляксей
- Год: 1992
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00685-9
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:
Абыходзіў раніцой і вечарам Мустафа іхнія рады і з вядра кожнаму галерніку піхаў у зубы па кавалку ежы.
Яшчэ клаў на лаву па некалькі апельсінаў ці мандарынаў, тады даваў запіць сняданне ці вячэру віном.
Праца галерніка цяжкая. Хто выбіваўся з сілы, таму боц-ман піхаў па два кавалкі. Калі ж не дапамагала, з чалавекам не цырымоніліся. Аслабеламу адразу здымалі ланцугі, дроцікам пратыкалі жывот, бралі за рукі ногі ды змаху з палуоы — плюх у ваду! — а на месца бракованага прыводзілі з ніжняга трума ды закоўвалі ў тыя самыя кайданы нявольніка свежага.
Каб валасы не лезлі нікому ў вочы, не тамавалі рухаў, ад ілба да патыліцы галава была ў кожнага перахопленая сырамятным раменьчыкам.
Яшчэ час ад часу каля іх з'яўляўся з квачом той самы карнавухі Мустафа. Усе тады раменьчыкі знімалі, а ён мазаў галернікам калматыя галовы і злямчаныя бароды нафтай. Тыцкаў тым самым квачом пад пахі. Бо сачыў, каб яго каманда не разводзіла вошай.
Такія ў турка і былі клопаты пра няшчасных. Адкуль у Стэфана бралася сіла, цярплівасць, каб у веслярах на галерах пратрымацца аж чатыры гады, Кацярына не ведала.
Напэўна, значную палёгку яму прыносілі яе аб'едкі, фінікі ці кавалкі дыняў, якія ёй удавалася крадком піхнуць яму ў рот. Тым лягчэй было гэта рабіць, бо гняздо земляка-галерніка знаходзілася акурат супроць люка, праз які вылазіла яна з галоўнага трума.
Часамі, нібы пільна разглядваючы ў клетках папугайчы-каў, пальмавым лістом яна зганяла з яго мух і аваднёў. А то з-пад халата выхоплівала мокрую анучку ды выцірала крадком лоб, твар ды шыю. Зямляк тады цішэў, бянтэжыўся ды кракцеў ад задавальнення. А яна, каб схаваць да яго сімпатыю, насця-рожана азірнуўшыся, тое самае рабіла яшчэ з адным-двума бліжэйшымі галернікамі.
Усе яны мяняліся пры яе з'яўленні.
Так памалу ўвайшла да рыцара ў давер. Тады і папрасіў ён якую-небудзь зброю.
Ноччу, калі яны стаялі на якары, а галернікі, накрыўшы галовы анучкамі, драмалі, Стэфану ў лахманы яна і піхнула свой маленькі кінжал.
— Цудоўна! — надта ўзрадаваўся зямляк. Затым пера-хрысціўся ды кінжал пацалаваў.— Вітай, дружа, мы цяпер дужыя! А спадарыню няхай Усявышні і Светлазарная Дабра-дзейка ўзнагародзіць,— буду маліцца за яе дзень і ноч!
Яшчэ захацеў напільнік. Яна не абяцала, бо адкуль ёй такое дастаць на судне.
Зрэшты, што б ён напільнікам там рабіў? Каб распілаваць жалеза, патрэбен час і адпаведныя ўмовы, а галернікі болей мінуты без пільнага і выбалачанага вока Мустафы ці яго спадручных не заставаліся.
Падслуханае
У той вечар, калі аддала Стэфану зброю, Кацярына, поўная дрыготак ад хвалявання, яшчэ раз прашмыгнула на палубу туды, адкуль магла незаўважанай слухаць шэпт нявольнікаў. Галернікі, накрытыя анучкамі, драмалі не ўсе. Бліжэйшыя да Стэфана ціха абменьваліся думкамі. Былі яны землякамі. Яна ўжо ведала некаторых прозвішчы і людзей пазнавала па голасе.
Якраз прынёманскі Лаўрэн Барысевіч прызнаваўся сябрам:
— Я, спадары, не раз задумваюся, як гэта выходзіць, што кінеш стралу наперад, з найбольшай сілай махнеш яе, а ўпадзе яна зусім недалёка. Нават за пяць крокаў у сцяну не ўваб'еш, як ні напінайся! Затое пакладзі на цеціву, і што? Здавалася б нітка, тоненькі шаўковы шнурочак, а што атрымліваецца? Тую самую стралу ад тае самай рукі так далёка панясе, што не ўбачыш, куды і ўпадзе!
Хтосьці з незнаёмых шэптам пацвердзіў:
— О-о, яшчэ не было такога вока, якое б прасачыла за палётам стралы!
Лаўрэн узрадаваўся, што думку яго падтрымалі, загаварыў галасней:
— Панцыр тады нават прабівае на адлегласць ста крокаў! Адкуль раптам у яе такая моц? Як гэта адбываецца і чаму — аніяк не ўцямлю!
Самы набожны з іх Гуз Мікалай кінуў:
— Боская таямніца.
Хтосьці з пашанай да нябеснай сілы прашаптаў:
— I нам яе не зразумець ва векі вякоў!
— Забабоны! Даруйце, вацьпаны, я надта не люблю калі ўсё зводзяць да іх! Лічыцца, напрыклад, калі ты выязджаеш у паход і твой конь спатыкнецца,— кепскі знак.
— Бо Мацер Божая цябе так папярэджвае,— упарціўся Гуз.
— Дык кінь, вацьпан! — не здаваўся Лаўрэн.— Проста пад ногі каню трапіла груда, якую гняды не заўважыў! Пры чым тут знак. — добры ці кепскі?
— Можа і ад груды спатыкнуцца, чаму не...
— Я не адмаўляю! Вядома, боская сіла існуе — на ёй і свет трымаецца! Але праяўляецца, напэўна, не ў гэтым. Гняды, найхутчэй за ўсё, спатыкнуўся, бо не глядзеў сабе пад ногі! Так і з усім астатнім! I дручок у возе мог паламацца, бо гнілы быў, а не скапуціўся — як кепскі знак. Тут для мяне ўсё ясна! На пры-кладзе ж з цецівой ламаю галаву — у чым тут сакрэт! Чалавеку дадзена многія з'явы зразумець, як жа ўцяміць гэтую?