Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 180
Перейти на страницу:

Неўзабаве негр з'явіўся з вярблюдам. Апусціў яго на калені, узваліў Анюту паміж махнатымі гарбамі, яшчэ і прывязаў да гарбоў вяроўкаю ды павёў вярблюда туды, дзе пачыналіся горы.

I ўсё. Больш Ані не было, яна ўжо не паўторыцца ў сваіх дзецях,— ланцужок яе роду абарваўся назаўсёды.

З тае пары Кацярына засталася на чужбіне адная-адзінот-кая. Не было ўжо каму яе выслухаць, падбадзёрыць, пашкада-ваць ці падказаць. Не стала жывой душы, перад якой можна было выплакацца, каму аддаць частку сваіх турбот, з кім па-дзяліцца надзеяй ды параіцца. Цяпер толькі сын заставаўся ў яе сэрцы і пан Бог з Прачыстай Дзевай Марыяй на высокім Небе.

Раздзел другі

Першае ўпамінанне пра галернікаў

Далей у паперах Кацярыны ішло апісанне чалавека, якога, на яе думку, Мацер Божая паслала ёй на ратунак, і жанчына стала насіць новае прозвішча.

Стэфан Валковіч — з-пад Аўгустова. Ад яе Путрышак — дзень вярхом скакаць. На Падолі туркі яго моцна пасеклі. Ворагі думалі, атрымаюць вялікі выкуп. Маладога гяўра выхадзілі ды з ясырам адправілі ў атаманскую імперыю.

На няшчасце, Ян Казімір Ваза не толькі не меў звычкі адказваць на чые небудзь прывітанні. Заняты дынастычнымі клопатамі ў Швецыі, пыхлівец у Кароне мала аб чым кла-паціўся. Паводле Кацярыны, сабака быў яму мілейшы, чым па-ляк ды літовец, чыім лічыўся каралём, а вояў з палону выкуп-ляць і не думаў. Нават сваім рыцарам не плаціў жолду. Кара-леўскія эмісары ездзілі па краіне, выпрошвалі ў шляхты сярэб-раныя талеркі, залатыя келіхі, пакідалі квіты, а нажабраванае гэтак дабро хутчэй адпраўлялі ў манетны двор на пераплаў. Але і атрыманыя такім чынам грошы, кароль умудрыўся спляжыць да апошняга шэлега. Блізкіх жа сяброў, якія замест караля маглі б паклапаціцца аб палонных, Стэфан не меў.

Туркі ўбачылі, што вылечанага гяўра выкупляць ніхто не збіраецца, прадалі яго ў Аравію галернікам. Перад гэтым, вядома, прапанавалі прыняць іслам.

— Бо толькі мусульмане — людзі чаго-небудзь вартыя! — аб'явіў Стэфану ўладальнік нявольнікаў.

З пыхлівай важнасцю цурбанаваты турак з султанчыкамі паўліных пёрак на белым турбане, з сівізной, якая праступала нават і скрозь чырвоную фарбу на барадзе, з белай павязкай хаджы, якая гаварыла, што хадзіў у Меку, дадаў:

— Ну, вырашай! Алах стварыў воя ісламу — лепшае з яго тварэнняў, можаш і ты стаць не абы-якой апорай зялёнага сцяга і множыць славу яго!

Каторыя з палонных на такую прапанову паддаліся, з тых адразу і пута знімалі. Адзін з такіх Кацярыне прызнаваўся, што яму хтосьці бытта дзень і ноч на вуха зараз шэпча — «адрокся ты ад Бога, прадаў сваю веру, будзь жа пракляты навек!» Чалавек шукаў цяпер смерці.

Але Стэфан быў горды ды цвёрды. Такія якасці ўмеюць захаваць толькі людзі, што зрасліся з родным асяроддзем ды глыбока перакананыя ў вялікай яго вартасці. Таму вера ў Магамета для яго здалася раўназначнай з прыняццем прапановы пакланяцца багіне Ізыдзе і богу Азірысу.

У адказ турку ён далікатна прызнаўся:

— Не магу схіліць карак, эфэндзі. Не магу палюбіць тое, што нівэчыў. Не магу пачаць цяпер нішчыць усё, чаму пакланяўся. У гэтым мой Бог.

Да размовы прыслухоўваўся шэйх. Ён здзівіўся:

— Ты, гяўр, выходзіць, да сваіх спадзяешся вярнуцца? А як? Мо спадзяешся, забіць янычара ды ўцячы? Глупства надумаў. Паслухай прытчу:

Падарожнічаў аднойчы Прарок, і ахоўнікі яго адсталі. Калі Магамет стаміўся, зняў зброю, павесіў на дрэва, а сам прылёг на траву ў цяньку. З кустоў выскачыў курд і зняў з сука яго меч. Наском бота прыпадняў Магамету галаву, спытаўся:

— Хто мне забароніць забіць Цябе?

— Бог,— адказаў той спакойна.

I раптам з'явіўся архангел Гаўрыіл. Ен лёгкім кіўком паваліў курда, з паганых рук вырваў зброю, прыставіў яму вастрыё да горла, а нагу апусціў на грудзі ды спытаўся:

— Хто мне забароніць забіць цябе?

— Ніхто,— пакорна вымавіў курд ды прыняў іслам.

— Так і з табой будзе, гяўр. Скорышся і станеш больш за другіх біць агідных ерэтыкаў і смярдзючых сабак славян. Мы людзі розных краін, але станем адной веры. Пастарайся заслужыць міласць Алаха, бярыся нішчыць з намі няверных! У нашага султана вялізнае войска, пад зялёным сцягам яно змагаецца па-львінаму, месца ў ім знойдзецца і для цябе!

Стэфан яму адказаў:

— Эфендзі, я не з такіх. I нічога са мной не зробіш. Можаш мяне нават забіць, але не адбярэш у мяне душы.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)