Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 180
Перейти на страницу:

Аляксей Карпюк

БЕЛАЯ ДАМА

Аповесці

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Белая Дама: Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 447 с.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

РЭКВІЕМ

Аповесць

Раздзел першы

1.

Як звычайна, сабраўся я на работу, ды пазванілі . з абкома — прыйсці туды.

Мікіта Іванавіч Паляшчук з арганізацыйнага аддзела сустрэў мяне з таямнічай усмешкай:

— Заходзь, заходзь, зараз пачуеш!

Па яго твары відаць — чалавеку не церпіцца сказаць прыемную навіну. Я насцярожана прысеў.

— Прыехаў пасол з ПНР узнагароджваць трынаццаць партызан, што дзейнічалі ў вайну на польскай тэрыторыі. Табе, ведаеш, што належыць? Залаты крыж ордэна «Віртуці мілітары».

Падзеі дваццацігадовай даўнасці паспелі грунтоўна легчы на самы спод маёй душы. На іх нагрувасціліся такія напластаванні, што ў першую хвіліну вестка мяне не вельмі і ўзрадавала. Хутчэй — здзівіла:

«А і праўда, быў я некалі партызанам, нават камандаваў цэлым атрадам, толькі ж усё гэта адбывалася так даўно!..»

— Мне-е?!.— не верылася аніяк.

— Табе, табе.

— Здрасце, калі ўспомнілі!..

Гаварыў я так, аднак свет паступова для мяне пачынаў харашэць, набіраць сэнсу і чароўнасці.

— Нябось здаволены, прызнайся? — не даваў мне апамятацца Паляшчук.

— Гм... Успомніў! Пару гадоў таму бралі ў мяне весткі для ўзнагароды і казалі, што ўказ аб'явяць у час юбілею Польшчы! Нядаўна ў ПНР быў юбілей.

— Так ці інакш — узнагародзілі! Віншую! А цяпер, Аляксей, прасуй парадны касцюм і кашулю, наводзь глянец на туфлі і вечарам прыходзь у Палац тэкстыльшчыкаў.

— Ясна.

— Тады — дзейнічай!

К чалавеку я адчуў цёплую ўдзячнасць і гатоў быў яго цалаваць. Я зусім не хацеў з ім развітвацца, жадаў падзяліцца радасцю.

— Мікіта Іванавіч, ты ж таксама дыслацыраваўся апошні час вайны ў польскай Белавежы і твая брыгада, здаецца, адзін час там стаяла?!.

— Я пешкай быў.

— Не прыбядняйся!..

— Ладна, бяжы!.. Прабач, у мяне клопатаў столькі!.. Усё прадугледзець, сустрэча — на ўзроўні паслоў, этыкет трэ захоўваць, бы на Асамблеі ААН, і не дай бог хто яго парушыць — галаву знясе начальства! Будзь здароў!

Паляшчук бесцырымонна выправадзіў мяне з кабінета.

Ліха на яго, хоць бы падзяліцца з кім падзеяй гэткай, абдумаць і абмеркаваць услых!

Пад вечар я быў ужо ў абласной бібліятэцы. Пакапаўся ў польскіх часопісах, разведаў усё пра свой ордэн. Нават прыгледзеўся да яго каляровай фатаграфіі. I ўсміхнуўся сам да сябе: «Лепей позна, чым ніколі!..»

2.

I вось тая ўрачыстая мінута.

Поўная зала, як кажуць, прадстаўнікоў грамадскасці, а на самай справе — добрая палова сяброў ды знаёмых. На сцэне, за батарэяй вазончыкаў з вогненна-чырвонымі гваздзікамі,— даўзёрны стол прэзідыума, на ім тры флажкі: чырвоны, чырвона-зялёны і бела-чырвоны. Асляпляльны свет юпітэраў. Нацэленыя кінакамеры на трыногах — няўклюдныя апараты тэлебачання. Каля іх з навушнікамі завіхаюцца заклапочаныя барадатыя аператары.

Шыкоўна апранутая публіка, ахопленая азартам чакання.

Запрашальныя білеты па ўстановах і прадпрыемствах раздалі ў апошнюю мінуту, не аб'явіўшы нават толкам, у чым справа. Людзі зразумелі адно: будзе цікава, бо прыехалі аж два паслы, наш — з Варшавы і польскі — з Масквы. У горадзе такога яшчэ, бадай, ніколі не бывала. Позіркі соцень людзей з цікавасцю і напружанай увагай імкнуліся на сцэну, за кулісы, адкуль, ім здавалася,— вось-вось вылеціць нешта надта цікавае.

Ніхто і не здагадваўся, што вінаваўцы ўсёй гэтай заварухі даўно ўжо ў зале.

Тыя, каго выклікалі для ўзнагароды, сядзелі па адным у розных радах. Я іх пазнаў па тварах — разгубленых, вінаватых і перапалоханых.

Бедныя, слаўныя хлопцы!

У прэзідыуме нарэшце з'явіліся людзі, і зала заапладзіравала. Нехта сказаў у мікрафон пару слоў. Гарнізонны аркестр ускінуў трубы, якія аж гарэлі жывым золатам, і ўрачыста ды голасна, бы на гарадской плошчы, прагрымелі ўсе тры гімны.

Пасля кароткай інфармацыі ў прэзідыум паклікалі партызана Косцю Будніка.

Ад хвалявання і яскравага святла кумекаў я вельмі памалу. Ужо чалавек, спатыкаючыся на гладкім ходніку, прайшоў залу, узабраўся па прыступках на сцэну, ужо пасол — дабрадушны і пажылы пан з банцікам сівых вусікаў — прымацоўваў да грудзей ветэрану ўзнагароду, толькі тады я і звярнуў увагу на знаёмае прозвішча. Але ж вядомы мне Буднік быў вялізнага росту, а на сцэну выйшаў самы звычайны чалавек.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)