Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Што-о вы, цётку Марыся, выдумваеце, хібо ж мы не глядзім? Шчэ як даглядаем, ісціны бог, чаму вы не верыце?!
Тады што з ім такое?
Сам хачу разабрацца, дальбух!
Мо сумно яму там — нуда заядае?
Напэўно, сумнавато...
То прыдумайце ўдвух з Паўлам які занятак яму, хібо ж так гэто зрабіць вам ужэ цяжко?
I не просто!
А нашто чапаць было ды везці — чортведама куды? Нашто патрэбно было гэто вам рабіць? Нашто з гнязда выдзіралі? Нашто адгэтуль выкарчоўвалі? Калупаўса б тут сабе да апошняй сваёй гадзіны на бацькавай сядзібе, радуваўса б сонейкам і дажджам, сваім бытаваннем, ніякай нуды не ведаючы, і ўсе мы спокуй мелі б!
Так яно выйшло...
Выйшло-дышло! Бачыце, захацеласа яго жонцы на бліскучай машыне паегдзіць, думаеш, не ведаю прычыны? Дурань, уся вёска пра гэто гаворыць! Во што ты, пляменнічак, навычаўпляў! I чалавека — роднаго бацьку — пад самы корань секануў, і сябе ў людскіх вачах на смех выставіў! Дзыгаў, дзыгаў, дадзыгаўса, а цяпер — радуйса!
Ат, людзі могуць гаварыць што хочаш! Якраз мая Кіра была супроць, цётку Марыся. I зара не маю ні дня ні ночы з-за гэтай машыны спакою — грызе і грызе, а хай яго халера!
Дак — чаму?
Узялі, б-бляха, а цяпер таго не вернеш! Вінавата ўздыхнуўшы, Уладзік хвіліну падумаў.
О, прыдумаў ужэ, як бацьку забавіць — кожную раніцу пачнем з ім бегаць!
Што, што-о, бе-егаць?!
А вы, цётку Марыся, мабыць, і не ведаеце, што гэто такое! Вам, мабыць, Франак ваш і не гаворыць! Цяпер у нас пайшла мода такая — і старыя, бы наш бацько, і маладзейшыя, бабы і мужыкі — на світанні апранаюць спартыўныя касцюмы, адпаведны абутак ды кепкі і па вуліцах лётаюць!
Яна пляснула рукамі:
Падурэ-элі хібо?!
Што-о вы! Інжынеры, і ўрачы, і генаралы-адстаўнікі, і звычайныя людзі!.. Ашчэ якія ўсе здаволеныя бегаюць — бабы і мужыкі, хлопцы і дзеўкі! Раніцой выруліш на асфальт машыну — так і глядзі, каб не наехаць на катораго гаўрыка, так і цікуй — ляцяць, бы зайцы! Зімой і летам і ў любую пагоду! А мно-ого! Ну, а наш бацько шчэ такі жвавы — ледзь мяне не абгоніць!
Ашчэ што выдумай!
Ісціны бог, цётку Марыся! Нават дзісь куплю ва універмазе яму і сабе па пары красовак, спартыўных касцюмаў, яны цяпер усюды е навалам,— дзякуй, што падсказалі! Б-бляха, і як гэто я сам не здагадаўса?!
Купі, купі! Во-во!
Чаму не верыце?
Пляменнік у сваячніцы адчуў сябе ўжо колішнім хлопчыкам, які зайшоў да любімай цёткі перад вялікаднем па валачонае[59] ды выхваляецца, што ён ужо вялікі — унь, можна нават дацягнуцца рукой да цвіка, на якім вешаюць шапку.
Уладзік, Уладзік, бойса ж ты бога, што ты мне тут намало-оў, падумай!
Нічого, цётку, і не мялю, я — праўду...
Ага!.. Табе ж — пад сорак! О-ой, майму Франаку — трыццаць, а вы абодва яшчэ дурні яловыя, бачу — як дзве кроплі вады! Бытто галовы ў вас мохам напіханы, шчэ і — сівым! Паслухала б цябе нашая Нінка!.. Бо-ожа, бо-ожа, які цяпер свет настаў — як вы дзяцей сваіх настаўляць будзеце і ў людзі выводзіць, дайце ж вы ве-еры абодва! Мацер божая, багаро-одзіца святая, Ісусе Хрысце, каб аж такое сталаму мужыку магло калісь у дум прыйсці — Лаўрэну бегаць!
А што?
На танцы ўздумай куды яшчэ яго павесці, бо некалі файно так факстрот і польку танцаваў!
Ну-у, цётку Марыся, гэтаго ўжэ не-е... Хоць, а хто яго ведае, наш бацько — самі ж памятаеце — у каблук, кажуць, даваць любіў калісь надто!..
А ты, бачу, шчэ і туды завядзеш! Шчэ прыдумаеш яму паланэз і венгерку танцаваць, бо табе што?!
Але ж трэ штосьці рабіць!
Трэ?! Ты, баламуце, для бацькі лепш сотак да вясны паста-райса выпісаць у сваго начальства сколькі-небудзь, калі можаш! Калі самому не ўдасца, хай твая Кіра на сябе выпіша яму зямлю! Вам жа, гарадскім, таксамо нябось агароды выдзяляюць цяпер, і Лаўрэн сабе будзе на сотках цэлы дзень грэбацца памаленьку — вясной, летам і восенню! Ды і зімой знойдзе на іх сабе занятак, ён — такі, добро яго ведаю! Вясной садочак на іх пасадзіць, трускавачкі, пчолак завядзе, а снег выпадзе — зайцоў ад яблынь ганяць стане, і то добро! А ты старому — бегаць! Бойса ж ты, пляменнічак, бога, не выдумляй чаго не след і не смяшы людзей!
59
Святочны падарунак.