Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 264
Перейти на страницу:
х х х

Багуслаў цырымонна пакланіўся і з непадробнай цікавасцю паглядзеў на юнака, што, таксама адмераўшы старанна ўзважаны паклон, пільна яго разглядаў. Курфюрст Фрыдрых Вільгельм быў яго аднагодкам, але з-за любові да п’яных афіцэрскіх вячорак у таварыстве найбліжэйшага прыяцеля фон Бургсдорфа ўжо меў трохі лішняй вагі і паўнаватае чырвонае аблічча, якое рабіла яго значна старэйшым. Не прыгажун — занадта цяжкай была яго безбародая ніжняя сківіца з характэрнай ямкай, і вялікі гарбаты нос таксама не мог служыць узорам антычнай прыгажосці. Але разумныя карыя вочы, густыя цёмна-русыя валасы, якія маглі скласці канкурэнцыю найлепшым французскім парыкам, і ветлая ўсмешка рабілі твар прыемным. Усмешка гуляла на ягоных тонкіх вуснах нават нягледзячы на некаторую насцярожанасць, бо, на думку Фрыдрыха Вільгельма, занадта прыгожы твар сваяка не надта заслугоўваў даверу.

— Меіп lieber… Cousin, — трохі няўпэўнена сказаў ён, заблытаўшыся ў складаных падліках шматлікіх адгалінаванняў сямейнага дрэва. Гагенцолерны вылучаліся даўгалеццем, бурнай шлюбнай палітыкай і мноствам нашчадкаў, таму, па трапным назіранні нейкага вандроўніка, у Германіі прынцаў было больш, чым іх падданых. — Спадзяюся, я магу так зваць вашу княжацкую міласць?

Гэтыя дыпламатычныя рэверансы выклікалі ў Багуслава шчырую ўсмешку.

— Чаму б і не? — сказаў ён. — У рэшце рэшт, родны прадзед вашай высокасці быў зводным братам маёй маці… Але паколькі стрыечнае сваяцтва — гэта стрыечнае сваяцтва, я буду лічыць за гонар тытулавацца для вашай высокасці… проста Багуславам.

Курфюрст гучна зарагатаў.

— Фрыц, — ужо без усялякіх хітрыкаў назваўся ён і, падышоўшы да Радзівіла, моцна абняў.

Цяжкаватая мова Фрыдрыха Вільгельма і яго трохі няўпэўненыя манеры чалавека, які прывык да пастаянных нягод і цяжкасцей, сведчылі пра тое, што малады ўладар яшчэ не да канца прывык да высокага становішча. Дыпламатычны досвед яму дало жабрацкае жыццё — такое неадпаведнае для славалюбівага спадкаемца спустошаных Трыццацігадовай вайной Брандэнбурга і Прусіі. Падчас вучобы ў Лейдэне і Арнхейме, на якую яму са скарбу адпускалі вартыя жалю 6000 талераў на год, Фрыц навучыўся жыць з ласкі багатых сваякоў і так зачараваў Клеўскі магістрат, што той узяў на сябе выдаткі на харчаванне свайго будучага валадара і яго двара. Але тут, у Кёнігсбергу, купцы і багатыя гараджане прывыклі больш давяраць звону манет, а не салодкім словам. Таму, зірнуўшы на залішне простую чорную адзежу курфюрста, якую не вельмі ўпрыгожваў залаты ланцуг з белым Брандэнбургскім крыжам, Багуслаў у думках парадаваўся, што таксама носіць жалобу.

«Трэба будзе паслаць яму добры падарунак», — сказаў ён сабе і пайшоў цалаваць рукі і раздаваць спачуванні аўдавелай курфюрстыне Лізавеце Карлоце і яе юным дачкам — Луізе Карлоце і Гедвізе Сафіі.

Спадабацца нямецкім сваякам было нескладана — дастаткова было быць Багуславам Радзівілам. Каб заваяваць прыхільнасць жанчын, князю спатрэбілася некалькі кампліментаў, а Фрыдрых Вільгельм, які меў патрэбу ў дапамозе кузэна для падтрымання добрых адносін з Варшавай, сам аж са скуры лез, каб зрабіць на яго добрае ўражанне. Да здзіўлення абодвух юнакоў, аказалася, што яны маюць шмат супольнага — і выдатны розум, і моцны характар, і бязмежнае славалюбства.

— Не буду хаваць ад цябе, князь, што гэтая вайна ўжо зрабіла мяне амаль жабраком і цалкам знішчыць, калі я не ўжыву неадкладных мер, — з грубаватай шчырасцю казаў Фрыдрых Вільгельм, калі яны з Багуславам засталіся адны. — Сам жа бачыш, што пакінуў сваю берлінскую рэзідэнцыю і хаваюся ад галечы тут, у Кёнігсбергу, дзе яшчэ можна атрымаць пазыкі ў мясцовых купцоў і бурмістра. Але яны патрабуюць роспуску войска і не раскрыюць свае кашалькі, пакуль не атрымаюць ад мяне гарантый выканання сваіх патрабаванняў.

— Хочуць распусціць войска цяпер, у час вайны? — здзівіўся Радзівіл.

— Так. Мая маці таксама падтрымлівае іх, сцвярджаючы, што гэта спадабаецца шведам…

Фрыц закусіў губу, зразумеўшы, што сказаў лішняе, і, каб схаваць збянтэжанасць, стаў падліваць віна сабе і госцю.

— Затое цябе, мой дарагі кузэн, любяць жанчыны, — парадаваў яго Багуслаў, вырашыўшы пакінуць слізкую размову, каб не засмучаць сваяка яшчэ больш. — Цудоўныя вочы Луізы Пфальцскай не раз напаўняліся слязьмі пасля таго, як ты вярнуўся дадому.

— І табе на жанчын грэх скардзіцца, — удзячна азваўся курфюрст. — Вось мая малодшая сястра з цябе вачэй не зводзіць.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)