Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136
Перейти на страницу:
ДЗВЕ МАМЫ

Ваўчыца

Знайшлі ваўчынае лагло. Брахаў сабака як наняты, Хоць i ваўчыцы не было, Вішчалі толькі ваўчаняты.
Ix скідалі ў каляны мех, Перавярнулі ўсю бярлогу. Паехалі. I свежы снег Замёў да раніцы дарогу.
A ў поўнач у канцы сяла, За хатай пад вярбой пахілай, Завея лютая гула I жаласна ваўчыца выла.
Стагнала нема поч у ноч Ад болю, стомы i марозу, I падалі з гарачых воч На ледзяную сцежку слёзы.
Ад сцюжы заінела поўсць, Як абручы, тырчалі скабы, У горле клекатала злосць, Скрываўленыя нылі лапы.
Нацятая, нібы струна, Паўзла туды, дзе ваўчаняты, Ды ўдарыла святло з акна, I выбег паляўнічы з хаты.
Пераляцеўшы цераз плот, Імчалася ў хмызняк ваўчыца, Але жакан i буйны шрот Яе дагналі за крыніцай.
Яна ляжала да пары, Пакуль не адгула віхура... I доўга у глухім двары На плоце вымярзала шкура.

Вясёлая мама

Вялізная колькасць сірот пры жывых бацьках

(па статыстыцы — 100 тысяч штогод,

95 працэнтаў ад агульнай колькасці сірот).

«Литературная Россия», 1988. № 6

У лесе на аўтобусным прьшынку Забыла маці сонную дзяўчынку I з'ехала сама у белы свет. Завеяў пыл яе няцвёрды след.
Дзяўчынка недзе доўгімі начамі У дзіцячым доме цягнецца да мамы. Ёй часам хлусяць добрыя суседзі: «Не плач. Яна вось-вось прыедзе».
Чакае. Але мамы ўсё няма. Мінула восень, адгула зіма, I за вясною прашумела лета. Ей хлусядь: «Мабыць, не дастаць білета,
А можа, захварэла не на жарты, Таму чакай, а бедаваць не варта». Дачка чакае, як дзівоснай явы, I спіць спакойна на руках Дзяржавы.
А мама недзе у бязладдзі шэрым Гуляе зноў з чарговым кавалерам, А потым хлапчука або дзяўчынку Забудзе на глухім лясным прыпынку.
Няўжо i праўда — варта павучыцца Такой вясёлай маме у ваўчыцы.
КЛОПАТ
Стварылі нам усе умовы, Каб адвучыць ад роднай мовы. Мы паступова ўсе нямеем — Hi думаць, ні спяваць не ўмеем На мове Коласа з Купалам, Бо пераконваюць з запалам Зацятыя функцыянеры, Што можна лёгка жыць без веры У запаветы Скарыны, Бо мы — Бязродныя сыны, Што i адной хапае мовы. Навошта ж нам тлуміць галовы? А дзе, якія ў нас вытокі, Не варта лішняе марокі, Бо ёсць адзін дэвіз: «Наперад!» Але баліць душа, як верад, Што робім, крок, а два — назад I не выконваем загад. А нам патрэбны не загады, А больш увагі i спагады, Душы i чыстага сумлення, Ад чынадралаў вызвалення, Каб беды ўсе перамаглі Сыны Савецкае зямлі.
ДЭМАКРАТЫЯ

З. С. Пазняку

Намаўчаліся з кляпам у роце, Зацягнулі папружкі тужэй. Чынадрал на ранейшай рабоце Марыць, як бы ўтрымацца даўжэй.
Бюракратаў ад сёл да сталіцы Не адзін распладзіўся мільён, А да ix i сілком не прабіцца Пфаз глухі сакратарак заслон.
Нехта ганьбу з паклёпамі строчыць, I складае даносы ў тамы, I атрутаю пырскае ў вочы, Каб нічога не ўбачылі мы.
Ix нямала яшчэ на пасадах, Бо наўкол сваякі i радня, Задаволеных, сытых i радых, Што вяртушкамі верцяць штодня.
За галоснасць, за праўду з сумленнем Даражэй анічога няма. паставім хлусню на калені — Дэмакратыя ўкленчыць сама.
ІНЕРЦЫЯ
Усё ты ведаеш, усё ты разумееш, Што можна, а што нельга i чаму, Ты слова кожнае прасееш i правееш, Бо ўсё табе вядома аднаму.
Не тая опера, у п'есе многа солі, A ў вершы аптымізму не стае. Адказныя інструкцыі на столі Запісаны, як ісціны твае.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)