Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 136
Перейти на страницу:

Першая думка — сесці ў таксі, але страшна — колькі гэта можа каштаваць? Кожная ж капейка на ўліку, а калі яе яшчэ заробіш?

Пачаў дабірацца на аўтобусах і тралейбусах, надакучаць роспытамі. А на мяне глядзелі падазрона. Па маім выцертым, у асцюках, доўгім паліце, злінялай шапцы і тоўстых мокрых валёнках, відаць, здагадваліся, адкуль я выскачыў, і маглі паклікаць міліцыю.

Дабраўся-такі на Марасейку, а там ужо рукою падаць да Лучнікавага завулка. Стары дом з брудным абшарпаным пад’ездам, дзверы, абабітыя дзіраваю цыратаю з касмыкамі чорнай ваты, на вушаку, як гузікі ў гармоніку, белыя кнопкі электрычных званкоў. Знайшоў патрэбны, далікатна націснуў і доўга стаяў. За дзвярыма пачуліся галасы, нехта некага гукаў, ляснулі засаўкі. Дзверы адчыніла невысокая сіваватая жанчына, падобная на Вікторыю Сяргееўну, і ўпусціла ў доўгі цемнаваты калідор з нейкімі куфрамі, скрынкамі, падвешанымі на сценах бляшанымі ваннамі і веласіпедам пад столлю. «Вікця, прымай госця». З суседняга пакоя выйшла мілая Вікторыя Сяргееўна і прадставіла сваю старэйшую сястру Людмілу, «карагандзінку са стажам». Пакуль сёстры сядзелі ў лагерах і ссылках, іх выракліся мужы (не ў прыклад многім жонкам), але ў абедзвюх выраслі слаўныя сыны, шчыра адданыя мацяркам. Яны ўтрымалі гэтую «камуналку» і збераглі ўсё, што маглі зберагчы, — сумленне і добрую душу.

Я адчуваў сябе няёмка і скавана. I не дзіва, каб не здзічэць за столькі гадоў. Ступаў на дыбачках, каб нікога не патрывожыць, каб шматлікія суседзі не ўпікалі маіх гаспадынь «заезджым домам». Па калідоры і ў кухні шасталі і гучна гаварылі жанчыны ў доўгіх злінялых халатах, з папяровымі папільёткамі ў валасах, нешта варылі і смажылі на сваіх керагазах і прымусах. Я цярпліва чакаў, калі яны схлынуць, каб прайсці да ўмывальніка.

Праз некалькі гадзін, бачачы непадробную шчырасць і нязмушаную ўвагу мілых сясцёр і іх сыноў, я адчуў сябе смялей і вальней.

Мне хацелася пахадзіць па Маскве, пастаяць у доўгай чарзе да Маўзалея Леніна, наведаць Траццякоўку, з’ездзіць у Хамоўнікі, падыхаць паветрам Талстога, пабыць у кватэры Чэхава, пакланіцца Пушкіну. Вікторыя Сяргееўна збіралася пайсці разам, але я адмовіўся, каб не кампраметаваць сваім таежным выглядам, а схлусіў, што хачу самастойна паблукаць па сталіцы.

Увечары толькі і гаворкі было пра партыйны з’езд. Усе чакалі вялікіх змен, асцярожна гаварылі пра нейкія новыя ацэнкі ролі Сталіна, хоць усё яшчэ азіраліся, баючыся яго і мёртвага. Але ўсюды адчуваўся ўздым, раскаванасць, болей было ўсмешак і светлых абліччаў.

На другі дзень Вікторыя Сяргееўна сказала, што ўвечары ідзём у МХАТ на «Крамлёўскія куранты». Я ніколі не быў у гэтым славутым тэатры і чакаў вечара, як малое дзіця навагодняй ёлкі. Білеты ёй дастала Жамчужына. Я адпрасаваў сваю адзіную белую кашулю і стракаценькі гальштук, навёў на штаны стрэлачкі, мне падабралі чаравікі сына Людмілы Сяргееўны. Каб не вельмі кідацца ў вочы, у тэатр мы прыехалі незадоўга да пачатку спектакля. У гардэробе і вузкіх калідорах я аж зажмурыўся ад бляску генеральскіх пагонаў, гузікаў, ордэнаў і лампасаў, ад Зорак Герояў, ад кідкіх жаночых убораў. Амаль усе былі з ордэнскімі планкамі і дэпутацкімі значкамі, галаву п’янілі пахі тонкіх духоў. Куды я трапіў? Тузануў за вуха, ці не сон гэта. Я ціснуўся да сцяны, каб нікому не замінаць, глядзеў на шчаслівых людзей, а яны, як даўнія знаёмыя, стаялі купкамі, гучна гаварылі, жартавалі, смяяліся. Каб не кідацца ў вочы, я папрасіў маіх спадарожніц паказаць нашы месцы. Яны былі на першым ярусе балкона, па правую руку ад сцэны. Пад намі была ўся зала. Пасля трэцяга званка па праходзе ішла невысокая жанчына ў чорным плацці з расшытым бісерам рыдыкюлем, белыя кароткія валасы зачэсаны назад. У зале загрымела авацыя. Жанчына спынілася каля першага рада, павярнулася да публікі, пакланілася на ўсе бакі і села. Авацыя працягвалася. Па зале прашалясцела: «Кніпер-Чэхава». Фантастыка! Я бачу тую самую Вольгу Леанардаўну, якая да апошняй яго хвіліны была з вялікім Чэхавым, ведала Талстога, Шаляпіна, Горкага, Станіслаўскага, Левітана і Купрына, Андрэева і Буніна. I вось яна некаму ўсміхаецца, ківае прыгожай галавой, папраўляе срабрыстыя валасы.

Пачалі цямнець люстры. Сэрца замірае ад хвалявання: вось-вось рассунецца заслона з чайкаю і пачнецца цуд. Але зноў воплескі скаланулі залу. Усе ўсталі, усталі і мы, не ведаючы чаго. Якраз насупраць нас ва ўрадавую ложу ўваходзілі Хрушчоў, Булганін, Мікаян, Суслаў і некалькі незнаёмых у цывільным. Я толькі цяпер зразумеў, што трапіў на спектакль для дэлегатаў Дваццатага з’езда партыі. Пасля ўсяго перажытага апынуцца ў адной зале з кіраўнікамі партыі і дзяржавы, з лепшымі людзьмі краіны здавалася неверагодным, а часам нерэальным. З’яўленне Барыса Смірнова ў ролі Леніна сустрэў шквал апладысментаў. Ён быў такі жывы, такі натуральны, велічны і просты і поўнасцю супадаў з маім уяўленнем Правадыра ад самага дзяцінства. Увага гледачоў раздвойвалася паміж сцэнаю і ўрадаваю ложаю. Хрушчоў ажыўлена ўсміхаўся, глядзеў у розныя бакі. Калі ў кабінеце Леніна з’явілася магутная постаць Барыса Ліванава ў ролі інжынера Забеліна з клуначкам пад пахаю, Мікаян пакратаў Мікіту Сяргеевіча за плячо, звярнуў увагу на сцэну і весела засмяяўся, потым частаваў суседзяў, відаць, цукеркамі з круглай бляшаначкі. Я ў той вечар яшчэ не ведаў усяе праўды, якую сказала партыя на гэтым пераломным з’ездзе, але на памяць міжволі прыходзілі мае сябры па агульных пакутах, паплечнікі і напарнікі на лесасеках і бесперапынных пагрузках. Дзе яны, маладыя, сумленныя, адданыя народу і роднай зямлі? Хто знойдзе іх магілы ў вечнай мерзлаце?

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)