Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 136
Перейти на страницу:

Гэты вечар у тэатры, размовы, здагадкі, чуткі і спадзяванні перавярнулі ўсю душу, далі сілу і веру, што пачынаецца іншае жыццё ў нашага адданага, непахіснага і незласлівага народа. Можа, нешта зменіцца і ў мяне. Але я яшчэ не ўяўляў, куды вынесе лёс, што чакае заўтра, дзе мой прытулак, хто сустрэне, хто адштурхне. Марыў аб адным — усім астатнім жыццём давесці, што заўсёды быў адданы свайму народу і Радзіме, ні ўчынкам, ні думкаю ніколі не здрадзіў ідэалам, у якія паверыў з маленства, якім быў адданы і верны ў бядзе і пакутах.

Я марыў пасяліцца ў ціхім раённым мястэчку, пры рэчцы і лесе, вучыць дзяцей дабру і сумленню, любові да пявучага роднага слова, адкрываць скарбы людскога розуму і духу.

Праз два дні з такімі марамі начным цягніком выехаў у Мінск. Толькі за Вязьмаю змарыў сон. Пад хісткі грукат колаў сніліся за хвалістымі сумётамі мая хата, наўкол, як прывід, заінелая тайга, над срэбна-блакітным прасторам — вялікі месяц і буйныя зоры. Я адчуў цёплае дыханне прытуленага да грудзей маленькага сына і пачуў яго настойлівы галасок: «Тата, дастань Месяц».

Прахапіўся і ўспомніў, што там даўно ўжо развіднела, над хатамі гайдаюцца белыя слупкі дыму, а наўкол — такія сінія снягі. Аля з Таняю спяшаюцца ў школу. Хто ж ім праб’е ў сумётах сцежку?.. Калі зноў будзем разам? I расла трывога: «Куды еду, дзе прыхіну галаву, каму я патрэбен?»

За акном шарэла світанне. На адхонах сям-там яшчэ ляжалі лапікі пачарнелага снегу. Відаць, будзе ранняя вясна. Што яна мне прынясе? Адлігу ці зноў сцюжу?

Замільгалі назвы беларускіх станцый. Ад хвалявання хадзіў і хадзіў па праходзе вагона — думаў, строіў планы то светлыя, то змрочныя. Але колькі ні плануй, жыццё ўсё вырашае пасвойму і нечакана выносіць зусім на іншы бераг.

Вынесла яно і мяне ў свет, пра які я і не адважваўся марыць.

Я пражыў доўгае, складанае, пакутнае і цікавае жыццё, аж не верыцца, што ўсё перажытае было са мною. А было, і нічога забыць нельга. Я дзяліў горкую долю свайго народа і шчаслівы, што цяпер магу паспавядацца за сябе і сваіх незваротных сяброў.

Красавік 1987 — сакавік 1988 гг.

РАЗВІТАННЕ

Адказаў няма на пытанні,

Hi — важных i мудрых высноў...

Настала пара развітання

З надзеяй сустрэцца ізноў.

САМ САБЕ
Я і ў няволі вольны быў, Бо верыў, што збавенне прыйдзе,— Каго хацеў, таго лтобіў, A ненавісных ненавідзеў.
Ішоў у замець след у след, Як ходзяць толькі лесарубы, I быў ca мной уласны свет Круты, бязлітасны i грубы.
Так існаваў я з году ў год, Складаў то оды, то праклёны, То быў мой свет, як чорны лёд, А то — блакітны i зялёны.
Сабе не здраджваў я нідзе, Бо верыў, што збавенне будзе, Не для мяне, дык для людзей, Што мараць кожны дзень аб цудзе.
Я не чарсцвеў i не грубеў, Не прыстасоўваўся ніколі, Бо верны толькі сам сабе I у няволі, i на волі.
СПОВЕДЗЬ
Можа, гэта апошняе лета Каля ціхай празрыстай вады, Можа, ў жніўні ці ў студзені Лета I мяне паглыне назаўжды.
Застануцца пажоўклыя кніжкі, Што, магчыма, ніхто не чытаў, Што маўчаць, як пустыя кілішкі Ці як звон, што званіць перастаў.
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)