Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 147
Перейти на страницу:

— Ну вось, — уздыхнуў ксёндз, зноў сядаючы побач. — А той не ўсміхнуліся дзеці. І маёй таксама. І невядома нават, дзе над ёю плакаць.

Сташка набліжалася. Жыховіч пацёр далонямі скроні:

— Цяпер давядзецца адказваць перад начальнымі. За бясчынства ў храме. Але я не мог дапусціць, каб у храме, як у краме. Як у разбойніцкім прытоне. Ведаеце, што Шоў сказаў пра Леніна? Недзе на мяжы дваццатых і трыццатых.

— Не. Не памятаю нешта.

— Ён сказаў: «…калі толькі гэты эксперымент у галіне грамадскага ўладкавання не ўдасца, тады цывілізацыя пацерпіць крах, як пацярпелі крах шматлікія цывілізацыі, што папярэднічалі нашай».

— Але…

— Адказнасць адчуваеце? Ну вось. І самазаспакойвацца рана, пакуль ёсць Майданакі, гінуць людзі, швэндаюцца па свеце і чыняць зло прамыя нашчадкі гэтай вось пачвары. Будзем мірыцца, дазволім ім засмечваць зямлю і неба — шэлег тады цана і цывілізацыі і нам. Нам, калі мы хаця на хвіліну дазволім жаху смерці кіраваць нашым жыццём. І таму я…

— Я сказаў бы пра ваш учынак іначай: «Святая веліч, святая нецярпімасць аднаго апаганшчыка праху».

Ён зноў пачаў бязладна і дужа ціха:

— Людзям вельмі патрэбна чыстае паветра. Трэба, каб лёгка дыхаць. Вельмі трэба чыстае паветра. Вельмі чыстае паветра.

Сташка падышла да нас.

— Чаго не йдзецё?

— Не хачу. Не жадаю я на ўсё гэта глядзець. Гэта больш не мая справа.

— Ускрылі тую… ніжнюю камору, — сказала яна. — Такога я нідзе не бачыла. Хіба што ў эрмітажнай «залатой каморы». Чаго там толькі няма?! Кубкі, зброя каштоўнейшая, місы залатыя і срэбныя, манеты скрынямі, пярсцёнкі, бранзалеты, ажаролкі, зліткі і срэбныя і залатыя з каменнямі, кнігі, чашы для прычашчэння, дзіскасы, манстранцыі, кандэлябры, рэлікварыі, іконы дзівоснай работы і абклады — дзіва. Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь — у вачах рабіць. І дзесяткі каўчэгаў залатых: дакументы і, відаць, паперы на княскую годнасць і запавет тых Альшанскіх.

— Пляваў я на гэта, — працадзіў я.

— І я. Як успомню тых «вартавых» — плакаць мне хочацца. Ці варта было іх саміх усё тое, што яны вартавалі?

— А што ў новым замураванні?

— Не ведаю. Мабыць, нарабаванае камандай Розенберга (зноў жа каштоўнасці, карціны, іншае такое). І, відаць, тое, што апошні Альшанскі разам з немцамі тады закапаў, дый не вярнуўся.

— Дык, можа, і паперы ягоныя там? — спытаў ксёндз.

— Можа, і там. І, вядома, архіў.

— Ну, гэтым будзем займацца не мы, — сказаў я. — І, магчыма, нават не Шчука.

Ксёндз гнутка, нібы ніводнай костачкі ў ягоным целе не заставалася, устаў.

— Бывайце, — сказаў ён. — Ты заўтра едзеш, Косміч?

— Мабыць, так.

— А вы, Станіслава?

— Ну, мне яшчэ тут работы і работы.

— Та-ак… То не губляйце адзін аднаго. Згубленага не знойдзеш. Хто ўжо хто, а я ведаю. А з вамі да заўтра, Антоне.

І, абыходзячы касцёл, павольна пайшоў у бок, плябаніі. Страшэнна самотны на гэтым пустынным касцельным двары.

— Мы не будзем губляць адзін аднаго? — спытала яна.

— Не будзем, калі ты ўжо так. Сапраўды, нічога няма лягчэй, як згубіць.

Мы не глядзелі ні ў бок касцёла, ні ў бок замкавых прысад. Мы глядзелі на поўдзень, дзе ўздымаліся адзін за адным — і ўсё вышэй і вышэй — зялёныя, сонечныя, як самое жыццё, узгоркі.

Раздзел Х

Бывай!

Не думаю, каб калі-небудзь яшчэ міліцыю з Альшан праводзілі такім скопам і такім лікаваннем. Хіба што тады, калі разгромлена была пасля вайны банда Боўбеля, а сам ён, як лічылі, загінуў.

Дорага абышлася потым людзям гэтая «загібель». Але хто ж мог бачыць у сціплым Ганчаронку тую поскудзь. Шчука быў адзін з нешматлікіх, хто выслізнуў з ягоных кіпцюроў, дый то не бачыў «пагрозу наваколля» ў вочы.

Цяпер уся наша «кампанія» стаяла каля нашага «рафіка» і абменьвалася апошнімі цікавымі заўвагамі наконт нядаўняга і даўняга агульнага мінулага.

Археолагі ў поўным складзе, цвярозы, як шкельца, Вячорка, Мультан са сваімі малымі. Гэты, як заўсёды, балбатаў нешта ўдзячным слухачам.

— Дык я і кажу. Кундаль мой прызвычаіўся, каб яму здароўе, рыбу лавіць. І дахаты насіць.

— Гэ, дзеду, — торгаў яго Стах, — ведаем мы, як ён яе ловіць. Ты ўжо не фаліся.

— А як? Як?

— З куканаў ва ўсіх суседскіх рыбакоў здымае, — сцвярджаў бязлітасны Стах.

— Ну, скажаш. Мо і Васілька сведка?

— Та-а. Ён і яйкі крадзе. Я ж нічога нікому не кажу.

Вячорка брахаў сваё:

— У мяне суседа пры немцах стараста дужа часта на лупцоўку пасылаў. За бабу помсціў. То той нашыў сабе на азадак, на порткі спадыспаду, кажушаную латку. Портак не здымалі, бо параўнанне не на карысць старасту было.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)