Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 147
Перейти на страницу:

Шалёна кінуў позірк на мяне.

— Няма адплаты? Няма адплаты? Хадзем са мной. Пачакай, навалач.

Што гэта было за аблічча?! Аблічча старадаўніх прарокаў. Прыгожае застрашлівай і смертаноснай прыгажосцю, якая ўжо ні на што не пакідала спадзяванняў.

Ён зайшоў у невялічкі пярэдні пакой, уласна адгароджаны куток між унутранымі і вонкавымі дзвярыма Мультанавай вартоўні, і выйшаў адтуль з ломам, які перадаў мне. Сам ён па-ранейшаму трымаў у руках кірку і брудны лантух ці посцілку, скручаную ў нейкі бязладны, хаатычны спосаб.

— Вось. Мяркую, хопіць.

Зялёны паўзмрок — праз лістоту — ліўся ў ніжнія вокны касцёла. І чыстае, нічым не зацененае святло ў верхнія вокны. У снапах гэтага святла скакалі рэдкія пылінкі. У левым нефе маці божая на іконе, мяркуючы па ўсім, пэндзля Ромера, плыла між аблокаў, узняўшы вочы ад грэшнай зямлі, ад усяго, што нарабілі на ёй людзі, і ад надмагільнага помніка князя Альшанскага.

Адзіны прамень з верхняга акна падаў на твар з зеленаватага мармуру і нібы ажыўляў яго. Шырокае мужнае аблічча, пры жыцці, мабыць, нібы з металу кутае, пахмурыя густыя бровы, рассыпаная грыва валасоў.

І гэтая складка ў цвёрда сціснутых вуснах. Цяпер я разумеў, чаму мне не хацелася падчас першай сустрэчы звязвацца з гэтым чалавекам пры жыцці. Бо я ведаў, што ён у гэтым жыцці нарабіў.

І не цвёрдасць была ў гэтым прыкусе, а нялюдская жорсткасць і пэўная сабе да канца здрадлівасць.

Хлуснёю была рука, што ляжала на эфесе мяча.

— Якая на Евангеллі ляжала, — нібы адказваючы маім думкам, сказаў ксёндз.

Я апамятацца не паспеў, як рука Жыховіча маланкападобна ўзвілася ў паветра.

А пасля ён нанёс скрышальны цёс кіркаю па гэтай мармуровай трупна-зеленаватай руцэ. Мармур пырснуў кавалкамі ва ўсе бакі. Я ледзь паспеў перахапіць руку айца Леанарда перад другім цёсам. У аблічча, якое так нагадвала мне штосьці. Аблічча, акрэсленае, адмечанае ў сваёй беспрынцыповасці і бяздушнасці нібы самой эпохай. Дый ці адной ягонай эпохай.

Счарсцвелы, бязлітасны, цмочы твар.

Мне ледзь удалося справіцца з ім. Бо ў сваім узбуджэнні і агрэсіўнасці ён нібы набыў сілу добрых дзесяцёх чалавек. І, мабыць, з дзесяццю мог бы даць сабе рады. Я забыў, як гэты стан завецца медыкамі. Афект? Не, ёсць іншае слова.

Але ўсё ж мне пашанцавала ўтаймаваць гэты выбух несамавітай сілы.

А я падумаў, як працавалі б вось гэтыя яго сялянскія, звыклыя да працы, жылаватыя рукі. Падумаў зусім у духу аднаго з нашых паэтаў.

— Пабойцеся бога, — ускрыкнуў я, дужаючыся з ксяндзом.

Але ён ужо звяў. На месца вулканічнага ўсплёску ненатуральнай сілы прыйшло заспакаенне. Як заўсёды ў такіх выпадках.

— Што вы робіце? — ужо цішэй сказаў я. — Гэта ж каштоўнасць.

— Каштоўнасць не будзе горшая ад невялічкай выбоіны… І нават цікавей будуць на яе глядзець разявакі.

Ён пайшоў у нейкі закутак левага нефа і спыніўся перад абабітай кутым жалезам дзверцай. Дастаў з кішэні вялікі ключ. Адамкнуў дзверы, якія падаліся з лёгкім рыпеннем, адкрыўшы вачам сходы, што збягалі ўніз.

Ён не запрасіў мяне з сабою, але і не гнаў. Таму я таксама стаў спускацца на невялікай адлегласці за ім. Ён крочыў, нібы яго вёў нехта, і ўсё мармытаў:

— Ачысціць… Прэч… Прэч.

З усіх саркафагаў адзін быў з таго ж мармуру, колерам амаль як зеленаваты нефрыт. Крышка на ім была далоні ў дзве таўшчынёй і, відаць, цяжкая. І акурат пад гэтую крышку ксёндз загнаў востры з аднаго канца, нібы заточаны, лом.

— Вось табе і падважнік.

— Паб'яце.

— Нічога. Гэта не жыццё чалавечае разбіць. Памажыце.

Мы наляглі з усёй сілы. Урэшце крышка паддалася і адсунулася сантыметраў на трыццаць-сорак. Я ўсё яшчэ не разумеў, што ён збіраецца рабіць.

— Яшчэ. Яшчэ. Шкада, што не раскалашмаціў хаця б мармуровую морду.

Святло з чатырох невялічкіх акенцаў, што наўкос, зверху ўніз, вялі ў сутарэнне, падала на яго суровы, раптоўна нібы падсохлы твар.

— Я даб'юся, каб яе выкінулі адсюль, гэтую мардасіну, — у яго зноў быў выгляд шалёнага: фанатычны рот і вялізныя, вадка бліскучыя вочы. — І без таго колькі часу паветра паганіў. Слуп веры. Заснавальнік храмаў, фундатар касцёлаў. Антыхрыст!

— Спыніцеся, — толькі тут здагадаўся я. — Не трэба. Гэта ж апаганьванне праху.

— Так, — ён вадзіў сашклянелымі вачыма, — смяротная кара за смяротнасць… Забойства адной душы… з трох. Так, апаганьванне праху. Толькі думаецца мне, што гэта рэдкі выпадак, калі паганец той, хто не апаганіць прах. Такі прах! Не месца тут гэтаму калу. О пане мой, Езус!

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)