Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза 20 века » Цені забытых продкаў
Цені забытых продкаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цені забытых продкаў

Электронная книга - «Цені забытых продкаў». Краткое содержание книги:

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі сакрэтамі чарадзея, праз якія ўмацоўвае сваю гаспадарку і вядзе актыўнае змаганне з прыродай як з варожай яму сілай. Ён спакушае жонку Івана Палагну; ён заўсёды перамагае, уносячы ў жыццё пачатак грубай актыўнай сілы. Простая паэтычная натура — Іван Палійчук — гіне. У пісьменніка сумнае, трохі песімістычнае пачуццё ад таго, што яму даводзіцца канстатаваць перамогу грубай сілы ў жыцці. Грубая, сурова-фантастычная казка як бы робіцца рэчаіснасцю, а простая паэтычная непасрэднасць — легендай. Такая асноўная канцэпцыя аповесці, напісанай напярэдадні смерці Кацюбінскага, калі здароўе яго было ўжо моцна падточана хваробай, што не магло не ўнесці песімістычных нотак у гэту аповесць. Над гэтым творам, напісаным хутчэй у рамантыка-сімвалічных, чым у імпрэсіянісцкіх тонах, Кацюбінскі доўга працаваў. Глыбокае, працяглае аздабленне твораў увогуле было вельмі характэрна для Кацюбінскага. Ён прад’яўляў да сябе як пісьменніку вялікія патрабаванні. «„Пачуццё незадаволенасці сабой у мяне вельмі развіта, казаў неаднойчы Кацюбінскі» — расказвае ў сваіх успамінах пра яго М. Горкі. Не раз здаралася, што яго твор ужо набіраўся, а ён усё яшчэ пасылаў тыя ці іншыя змены тэксту, што адносяцца да стылю, да асобных фраз, слоў. Гэтым тлумачыцца незвычайнасць кампазіцыі яго твораў, сіметрыя іх асобных частак. У творчасці сваім Кацюбінскі шырока скарыстаў сімволіку народнай мовы. Міхайла Кацюбінскі увайшоў ва ўкраінскую літаратуру як адзін з лепшых стылістаў, майстроў украінскай прозы.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 23
Перейти на страницу:

— Ну і суседзяў даў нам Бог! — скардзілася яна мужу. — Зайшла сёння зранку ў хлеў Хіма, глянула на ягнят ды як плясне ў ладкі: «Авой! Якія яны файныя!» Ну, маеш, думаю сабе. Не паспела тая за парог, а двое ягнят закруціліся на месцы — ды ўжо і па іх… Скулу табе ў бок, ведзьма!..

— А я іду гэта з ночы, — расказваў Іван, — паўз яе хату і гляджу — качаецца штосьці круглае, не раўнуючы як клубок. Дый свеціцца так, нібы зорка. Стаю я і дзіўлюся, а яно па царынцы, праз жэрдкі ды проста ў Хіміны дзверы… Каб так здароў быў!.. Калі б здагадаўся ды зняў свае порткі, можа б, імі ведзьму злавіў, а так прапала…

З другога боку, на самым блізкім узгорку, суседам быў Юра. Пра яго людзі казалі, што ён богападобны. Ён быў, як Бог, усёмагутны і ўсяведны, той градаўнік і знахар. У сваіх дужых руках трымаў сілы нябесныя і зямныя, смерць і жыццё, здароўе скаціны і чалавека, яго баяліся, і ў ім мелі патрэбу ўсе.

Здаралася, што і Іван звяртаўся да яго, але кожны раз, сустракаючы пагляд чорных пякучых знахарскіх вачэй, непрыкметна сплёўваў: «Соль табе ў вочы…»

Аднак найгорш дакучала ім Хіма. Старая ліслівая баба, заўжды такая прыветлівая, яна вечарамі перакідвалася ў белага сабаку ды швэндалася па суседскіх загарадках. Не раз Іван шпурляў тапаром па ёй, кідаў віламі і праганяў.

Рабая карова на вачах сохла і ўсё менш і менш давала малака. Палагна ведала, чыя гэта работа. Яна падпільноўвала, замаўляла, па колькі разоў на вечар бегала да кароў, уставала нават ноччу. Раз нарабіла такога гвалту, што Іван бег у загарадку, як дурны, і мусіў адганяць ад парога вялікую жабу, што намагалася пералезці ў хлеў. Але жаба раптам недзе знікла, а з-за плота скрыпеў ужо Хімін галасок:

— Добры вечар, суседзечкі любыя… хе-хе…

Бессаромніца!

Чаго яна толькі не вырабляла, тая прыроджаная ведзьма! Рабілася палатном, што прыцемкам бялела пад лесам, поўзала вужом або кацілася ўзгоркамі празрыстым клубком. Співала, нарэшце, месяц, каб было цёмна, як ішла да чужой скаціны. Не адзін бажыўся, што бачыў, як яна церніцу доіць: загоніць у яе чатыры калкі, няйначай саскі, — і надоіць поўную даёнку.

Колькі клопату было ў Івана! Ён не меў нават калі апамятацца. Гаспадарка вымагала вечнай працы, жыццё скаціны так цесна спляталася з яго асабістым жыццём, што выцясняла ўсялякія іншыя думкі. Але часамі, неспадзявана зусім, калі ён падымаў вочы на зялёныя царынкі, дзе спачывала ў копах сена, або на глыбокі задуменны лес, адтуль далятаў да яго даўно забыты голас:

Мяне ўспомні, мой міленькі, Хоць разок адзіны, А я цябе прыгадаю Сем раз на гадзіну.

Тады ён кідаў работу і кудысьці знікаў.

Фанабэрыстая Палагна, што звыкла шэсць дзён на тыдзень рабіць і толькі ў свята адпачывала, выхваляючыся фацэтнымі строямі, злосна папракала яго за прымхі. Але ён гневаўся:

— Заткніся! Глядзі сваё і не лезь у маё…

Ён сам злаваўся на сябе: «Нашто гэта?» — і вінавата ішоў да жывёлы.

Прыносіў ёй хлеба ці драбок солі. З даверлівым рыканнем цягнулася да яго рыжуня або сівуня, высоўвала цёплы чырвоны язык і разам з соллю лізала рукі. Волкія бліскучыя вочы прыязна глядзелі на яго, а цёплы дух малочнага вымя і свежага гною зноў вяртаў страчаны спакой і раўнавагу.

У кашары яго аблівала цэлае мора авечак, такіх маленькіх, круглых. Яны ведалі гаспадара свайго, гэтыя бараны і авечкі, і з радасным бляяннем ціснуліся да яго ног. Ён запускаў пальцы ў пухнатую воўну або з бацькоўскім пачуццём браў на рукі ягня — і дух паланіны веяў тады над ім ды клікаў у горы. Рабілася спакойна і добра на сэрцы.

У гэтым была Іванава радасць.

Ці любіў ён Палагну? Такая думка ніколі не лезла яму ў галаву. Ён гаспадар, яна гаспадыня, і хоць дзяцей у іх не было, затое была скаціна — чаго ж яшчэ больш? На добрай гаспадарцы Палагна раздабрэла, стала поўная і чырвоная, курыла люльку, як Іванава маці, насіла пышныя шаўковыя хусткі, а на валлястай шыі ў яе блішчала столькі караляў, што жанчыны аж лопаліся ад зайздрасці. Яны ездзілі разам у горад або на фэст. Палагна сама сядлала свайго каня і закладвала чырвоны пастол у стрэмя так горда, нібы ўсе горы належалі толькі ёй. На фэстах былі людзі і далёкія роды, пенілася піва, лілася гарэлка, зляталіся ўсялякія навіны з далёкіх гор. Іван абнімаў маладзіц, Палагну цалавалі чужыя мужыкі — якое тут дзіва! — і задаволеныя, што файна так прабавілі час, яны вярталіся зноў да штодзённых турбот.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)