Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза 20 века » Цені забытых продкаў
Цені забытых продкаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цені забытых продкаў

Электронная книга - «Цені забытых продкаў». Краткое содержание книги:

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі сакрэтамі чарадзея, праз якія ўмацоўвае сваю гаспадарку і вядзе актыўнае змаганне з прыродай як з варожай яму сілай. Ён спакушае жонку Івана Палагну; ён заўсёды перамагае, уносячы ў жыццё пачатак грубай актыўнай сілы. Простая паэтычная натура — Іван Палійчук — гіне. У пісьменніка сумнае, трохі песімістычнае пачуццё ад таго, што яму даводзіцца канстатаваць перамогу грубай сілы ў жыцці. Грубая, сурова-фантастычная казка як бы робіцца рэчаіснасцю, а простая паэтычная непасрэднасць — легендай. Такая асноўная канцэпцыя аповесці, напісанай напярэдадні смерці Кацюбінскага, калі здароўе яго было ўжо моцна падточана хваробай, што не магло не ўнесці песімістычных нотак у гэту аповесць. Над гэтым творам, напісаным хутчэй у рамантыка-сімвалічных, чым у імпрэсіянісцкіх тонах, Кацюбінскі доўга працаваў. Глыбокае, працяглае аздабленне твораў увогуле было вельмі характэрна для Кацюбінскага. Ён прад’яўляў да сябе як пісьменніку вялікія патрабаванні. «„Пачуццё незадаволенасці сабой у мяне вельмі развіта, казаў неаднойчы Кацюбінскі» — расказвае ў сваіх успамінах пра яго М. Горкі. Не раз здаралася, што яго твор ужо набіраўся, а ён усё яшчэ пасылаў тыя ці іншыя змены тэксту, што адносяцца да стылю, да асобных фраз, слоў. Гэтым тлумачыцца незвычайнасць кампазіцыі яго твораў, сіметрыя іх асобных частак. У творчасці сваім Кацюбінскі шырока скарыстаў сімволіку народнай мовы. Міхайла Кацюбінскі увайшоў ва ўкраінскую літаратуру як адзін з лепшых стылістаў, майстроў украінскай прозы.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 23
Перейти на страницу:

Дзіўна Івану, што такія прыгожыя горы, такія вясёлыя, а стварыў іх чорт.

— Расказвай, братка, далей, — просіць Іван, а Мікола зноў пачынае:

— Нячысцік быў здатны да ўсяго, што надумае — зробіць. А Бог, калі што хацеў мець, мусіў выпрошваць у яго або красці. Нарабіў нячысцік авечак, змайстраваў сабе скрыпку і грае, а авечкі пасуцца. Пабачыў Бог ды і ўкраў усё гэта ў яго, і ўжо абодва пасуць. Што ёсць на свеце — хітрасці, штукенцыі ўсялякія, то ўсё ад яго, ад сатаны. Дзе што толькі ёсць — воз, конь, музыка, млын або хата, — усё прыдумаў ён… А Бог адно толькі краў ды даваў людзям. Вось як…

Раз нячысцік змёрз ды, каб пагрэцца, прыдумаў вогнішча. Прыйшоў Бог да вогнішча і глядзіць на агонь. А той ужо ведае, чаго ён. «Усё ты, кажа, у мяне пакраў, а гэтага не дам». Але глядзіць нячысцік, а Бог ужо вогнішча кладзе. Так яму стала прыкра, што ён узяў ды плюнуў у божае вогнішча. А з той сліны і падняўся над агнём дым. Першае вогнішча было без дыму, чыстае, а з таго часу курыць…

Доўга Мікола апавядае, а калі незнарок згадае чорта, Іван хрысціць грудзі пад кашуляй. Мікола ж тады плюе, каб нячысцік не меў над ім сілы…

* * *

Занядужаў Мікола, і Іван замест яго пільнуе вогнішча. Супраць агню, на лаве, спіць старшы аўчар, а там, у кутку, дзе неспакойна мітусяцца цені ад дзежак, стогне хворы. У чорным катле кіпіць вар, дым збіраецца ўгары пад дахам і вылятае праз гонту. Часам нячысцік дыхне ў дзірку, і тады дым з сілаю бухае ды грызе вочы, але гэта добра, бо няможна заснуць. А сон налягае. Каб адагнаць яго, Іван узіраецца ў жывы агонь. Ён павінен сцерагчы агонь, гэтую паланінскую душу, бо хто ведае, што б сталася, каб не збярог! Вясёлыя вугалі ўсміхаюцца Івану з-пад цяжару дроў і раптам чэзнуць. Перад вачыма ўжо плывуць зялёныя плямы, расплываюцца ў царынкі, у яловы лес. Па царынцы ступаюць белыя Марыччыны ногі. Яна кідае ў пракос граблі і выстаўляе яму рукі. І ў той момант, калі Іван вось-вось адчуе мяккае Марыччына цела на сваіх грудзях, з лесу выходзіць з ровам мядзведзь, а белыя авечкі кідаюцца ўбок і аддзяляюць яго ад Марычкі. «Ху, ліха з табой!.. Няўжо заснуў?» Жар з вогнішча лыпае вокам, аўчар храпе, а пад чорным покрывам рухлівых ценяў стогне Мікола.

Ці не пара варыць кулешу на сняданак аўчарам?

Іван выходзіць са стаі.

Цішыня і холад абнімаюць яго. Дзесьці ў загарадцы дыхае скацінка, збіліся воўнаю авечкі, ледзь пабліскваюць каля пастухоўскіх буданоў раскладзеныя звечара агні. Аўчаркі абступілі Івана, выцягваюць зляжалае цела, грабуцца і труцца каля ног. Чорныя горы запаланілі даліны, як вялізазная атара. Яны вякуюць у такой цішыні, што чуюць нават дыханне скаціны. А над імі разаслалася неба, гэтая нябесная паланіна, дзе пасуцца зоркі, быццам белыя авечкі. Ці ёсць яшчэ што на свеце, апрача гэтых дзвюх паланін? Адна паслалася долам, другая ўгары, а між імі, як маленькая кропка, чарнее пастух.

А можа, няма нічога? Можа, ноч затапіла ўжо горы, можа, ссунуліся горы, раздушылі ўсё жывое і толькі адно Іванава сэрца глуха стукоча пад кажушком у бясконца мёртвых прасторах? Самота, як зубны боль, пачынае смактаць яго сэрца. Штосьці вялікае, варожае душыць яго — гэта акамянелая цішыня, абыякавы спакой, гэты сон небыцця. Нецярпенне грукае яму ў галаву, горла перахоплівае неспакой — і, сцепануўшыся раптам, ён з крыкам, галёканнем і стогнам кідаецца на паланіну, каб сярод гвалту аўчарак дзіка гырклівам клубком паламаць цішыню, разбіць ноч на друзачкі, нібы каменем шыбу. Гоў-оў-оў! — адгукаюцца збуджаныя горы… Га-га-га… — паўтараюць трывожна далёкія вяршыні, і зноў замкнулася разбітая цішыня.

Аўчаркі вяртаюцца назад, скаляць зубы і віляюць хвастамі.

Але зрабілася яшчэ самотней. Захацелася сонца, вясёлага шуму ракі, цёплага хатняга духу, размовы. Жаль агарнуў сэрца, салодкая туга. Згадкі пачалі яго захлістваць і хвалявацца перад вачамі. І раптам пачуў ён ціхае: «Іва-ась!» Нехта яго клікаў. О! Зноў: «Іва-ась!..»

Марычка? Адкуль яна ўзялася? Прыйшла на паланіну? Уночы? Заблудзілася і кліча? Ці, можа, яму падалося? Не, яна тут. Сэрца калоціцца ў Іванавых грудзях, але ён яшчэ вагаецца. Куды ісці? І зноўку, трэці раз, далятае да яго аднекуль: «Іва-ась!..» Марычка… яна… напэўна… Ён бяжыць напрасткі, без сцежкі, туды, адкуль пачуўся голас, але апынуўся перад прорваю, якую не пераскочыш. Стаіць і заглядае ў чорны правал. І тады яму становіцца зразумела: гэта яго кліча маўка. І, хрысцячы грудзі ды спалохана азіраючыся, ён вяртаецца да жытла.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)