Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Задарожжа
Задарожжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Задарожжа

Электронная книга - «Задарожжа». Краткое содержание книги:

Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразія, кавалер ордэна Знак Пашаны і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі Гаспадары Вялікага Княства, куды ўвайшлі раманы Залатая жрыца Ашвінаў, Вяшчун Гедзіміна, Альгердава дзіда, а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці Прадыслава і рамана За морам Хвалынскім. Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:

Станіславу Шушкевічу

першаму кіраўніку незалежнай Беларусі,

ў дзень 70-годдзя

Станіслаў Станіслававіч, Ваша асоба I праз столькі гадоў напамінам смыліць Тым, хто марыць пра СССР тупалоба, Хто хацеў бы закрэсліць навек Віскулі.
Станіслаў Станіслававіч, Ваша сумленне Не дае супакою ні ўдзень, ні ўначы Тым, хто хоча паставіць нас на калені I заказнічак сталінскі тут зберагчы.
Станіслаў Станіслававіч, Вашае слова Не дае баязліўцам забыцца ані, Што жыве, не зацуглена невукам мова, Што Пагоня імчыць на гарачым кані.
Станіслаў Станіслававіч, у пацярусе Духу, У подлай знямозе быцця Выстайце - дзеля святой Беларусі, Выстайце дзеля святла і жыцця!
15.12. 2004 г.

АДТУЛЬ, З ВЕЧНАСЦІ...

ПЕРШАЯ ЭМІГРАЦЫЯ

(Выгнанне полацкіх князёў у Візантыю,

год 1129)

Над Дзвіной — як чорны покрыў ранне. Гора смокча сэрцы, як змяя. З Полацка з'язджае на выгнанне Ўся вялікакняская сям'я.
Усьмавы пантофлік з прошвай сіняй На назе дзявочае прамок. Слухае манашка Ефрасіння Бацькі пасівелага папрок:
„Ты бясплоднае абрала ложа, Брат твой ад самоты занямог. Без унукаў я. Хто нам паможа?" Коратка яна сказала:"Бог".
Уздыхнуў. Ладдзю панесла плынню. З далечы усе — як мурашы. . З ветрам даняслося: "Ефрасіння! Прадыслава! Полацк беражы!"
Не ўстаюць з каленяў, плачуць людзі... Шмыгнуў некуды з даносам віж... Юная ігумення, хто будзе Несці за цябе і гэты крыж?
Не, твая рашучасць не растане, Мужнасць не патопіцца ў слязах... Візантыя! Клетка залатая Вольным птушкам — полацкім князям!
I гады, і жыцці, як атаву, Косяць Часу вострыя нажы, А яна ўсё чуе: „Прадыслава! Ефрасіння! Полацк зберажы!"

БАЛАДА ПРА ДУБРОЎКУ

19.05.97г. Вечарына Галіны Дзягілевай

Здалёку крывіцкае племя Ішло і шукала зямлі. Спалохаўшы пудкіх аленяў, Тут коні стамлёна ляглі. Рашылі, ўсё - досыць вандроўкі, Устане тут Менск на вякі. „Не трэба, — сказала Дуброўка,— Крывёй тут сцякуць берагі. Я слаўлю жанчыну - багіню, Я ёй бранзалет аддала, Як з далечы грознай і сіняй Упала ля Менкі страла. О, як шалясціць яе крылле! Калчан, як цымбалы, пяе! Марэна - Мара мне адкрыла, Што тут — уладанні яе!" Гудзела ад кпінаў паляна, I смех адбіваўся ад струн: „Усё, што належыць, зарана Жрацам адкрывае Пярун! Мацней ён за смерці ўладарку, Ахвяры яму аддамо. Замоўкні, вяшчуння-вядзьмарка, Што будзе — то прыдзе само!" I вось заспявалі сякеры, I вежы ўвысь папаўзлі. Гараць на ахвярніку веры Таўстыя сухія камлі. Нямала часінаў мінула, Прышла тая злая пара: На горад абрынула сечу Уладальніца смерці — Мара. Усё, што нажытае, гіне, I снег парудзеў ад крыві. I толькі Дуброўцы багіня Ускрыкнула зверху:"Жыві! Сядзі вартаўніцай на Менцы, Аплач гэты горад як след! Не слухалі слабшых ды меншых, А ты аддала бранзалет!"

ПТУШКА СВАБОДЫ

Я абрус памінальны паслала на светлым тым полі, Дзе жаўнеры Касцюшкі палеглі на вечны спачын. Шапатнула трава, і вятрыска пацвердзіў "За волю!" I прарос скрозь тканіну спакойны і мудры палын.
Засцяліла я стольнікам слуцкую тую дарогу, Дзе у сэрцаў пялёсткі ўгрызаліся кулі - чмялі. "За свабоду!" - пранесліся словы паўстанцаў над логам, I пакутніцкім цернам скрозь цяжкі абрус прараслі.
Я пайшла ў Курапаты, дзе шэрымі клубамі болю Вочы выеў туман у бярозы пахіла - крывой. Там на крохкай бяросце нязгасныя словы "За волю!" Набрынялі гарачай – яшчэ ўсё гарачай - крывёй.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)