Споведзь
- Автор: Граховский Сергей Иванович
- Год: 1990
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00818-5
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:
На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
Перейти на страницу:
СВЕЧКА
Завея пазрывала правады,
Скавала сцюжа лужыны i рэчку.
У хаце змрок, але такой бяды,
Магу нарэшце запаліць i свечку.
I запаліў. Яна трашчыць паволі,
Дрыжыць на шыбе i сцяне прамень,
I чорным прывідам гайдаецца на столі
Мой адзінокі i зламаны цепь.
I раптам наплываюць успаміны:
У нашым непрыкметным гарадку
Раса з пялёсткаў хмельнага язміну
Асыпалася на тваю шчаку.
Калі ты помніш першую сустрэчу,
Напэўна, ўспамінаеш i мяне,
Калі здалося, што ружовы вечар
Для нас ужо ніколі не міне.
Быў i працяг: патухла свечка ў змроку,
Я на плячы адчуў тваю руку,
Але ўначы бяда таемным крокам
Прайшлася i па пашым гарадку.
Палалі шчокі, на губах гарчыла,
Дрыжала свечка у тваёй руцэ,
Калі з табою гора разлучыла,
Скацілася расінка па шчацэ.
Не верыла ты ў тую пагалоску,
Што загула ў вушах i ў правадах.
I доўга не сцірала кроплі воску,
Што застывалі на маіх слядах.
Век дажываем з незагойным болем,
Спазнаўшы столькі гора на вяку,
I ведаем, што больш ужо ніколі
Нам не сустрэцца ў ціхім гарадку.
Завея замятае ўсе дарогі.
Няма з кім сумаваць i гаварыць…
Усё міне, i радасць, i трывогі,
Як толькі паша свечка дагарыць.
РЭТРАГРАДЫ
I сягоння дужа рады
Маладыя рэтраграды,
Паўтараючы азы,
Націскаць на тармазы.
Час застольны, час застойны
I спакойны, i прыстойны,
Бо выгодамі багаты,—
Ўспамінаюць бюракраты.
«Дэмакратыя ж — разлад!
Лепш за ўсё вярнуць назад
Незабыўныя парадкі,
Калі, пляскаючы ў ладкі,
Набівалі мазалі
Чытачы «Малой зямлі».
Усё цяпер ідзе не ў лад —
Не выконваюць загад».
Кіньце вы свае загады,
Маладыя рэтраграды,
Бо працуе не на вас
I народ, i новы час.
ПРАРОЧЫЯ СНЫ
Не обратил ли Бог
мудрость мира сего в безумие?
Перейти на страницу: