Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 136
Перейти на страницу:

Красавік 1987 — сакавік 1988 гг.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Паспавядаўся,

I стала лягчэй,

Не перад Богам,

А прад ЧАЛАВЕКАМ,

Каб зніклі

Кашмары трывожных начэй

I страх перад нашым

Заблытаным векам.

ГІСТОРЫЯ

Прыйдзе новы —

а мудры — гісторык…

Я. Купала
Ламаем галаву: як i чаму У нас ускрэслі Грозны i Скуратаў I за турмою ставілі турму, Каб ліодзі неба бачылі з-за кратаў.
На дыбу Грозны ворагаў валок, Баярам сек свавольныя галовы, Саджаў сваіх халопаў на калок I падкарочваў языкі за слова.
Цераз стагоддзі ў грыдніцу ўступіў Люцейшы кат у мяккіх ботах I ціха i таемна затапіў Крывёй сумленных тундру i балота.
Адданыя заплечнікі яго Лічылі геніем, надзеяй свету, Ды ўсе пападалі да аднаго Над кулямі аслеплых пісталетаў.
А мы маўчалі… Не маўчалі, не — Спявалі гімны ў будзень i у святы I гінулі ў калымскай старане, Не ведаючы ўсе злачынствы ката.
Цвярозым розумам ніяк не зразумець, Навошта і ў каго была патрэба Мільёны лепшых выпраўляць на смерць, Што аж стагналі i Зямля i Неба.
Свяціліся палацы на касцях, На вечнай мерзлаце раслі кварталы, Нявольнікі вялі на Поўнач шлях, А ix сляды завея замятала.
Знікалі за адваламі яны, Хоць i не быў ніводзін вінаваты, Затое атрымалі ардэны «За поспехі» бязлітасныя каты.
Што ж адбывалася? — Ніяк не зразумець. Радзіма — гонар наш i гора наша. А як нам жыць? Пра што нам пець? Сумленная Гісторыя адкажа.
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Сябрам-паэтам

Мы як умелі, так хлусілі Пра новы ўзлёт увышыню I па рэдакцыях насілі Сваю дзяжурную хлусню.
Нягоднікам складалі гімны, Зладзеяў славілі ў свой час, А шлях ужо крывава-дымны Быў наканованы для нас.
Сурова дом глядзеў пахмуры, I енкі чуліся часцей, A ўверсе маці на скульптуры Пяшчотна гладзіла дзяцей.
I нас сяржанты абдымалі, Заткнуўшы кляпамі раты, Наводліў білі i ламалі Суставы, рэбры i хрыбты.
I кідалі ізноў за краты, Саджалі голых на калкі, А ноччу везлі ў Курапаты Трэніраваныя стралкі.
Тупыя каты толькі ноччу Жыццё укарачалі нам… А як цяпер глядзяць у вочы Яны i дочкам, i сынам?
З нас мала хто прыйшоў дадому З бясконцай лютае зімы, I не адзін паэт вядомы Замоўк на трасах Калымы.
Ад крыўды я дасюль нямею, Што не гудуць па ix званы I што сказаць пра ўсё не ўмею Так, як сказаць маглі яны.
Данос дарэмна нехта строчыць, Каб зноў заткнулі кляпам рот. Не-е! Праўда нам адкрыла вочы I выпрастала ў поўны рост.
Звароту больш ужо не будзе У той, даўно пракляты год, Калі людзьмі пастануць людзі, Народам стане наш народ,
Калі замучаных мільёнаў, Што толькі вызваліла смерць, На чорным мармуры імёны I ў сэрцах будуць палымнець.
МАЙМУ СУДДЗЮ
Васіль Сымоныч Карпік, Ну, як жывецца вам? Ці атрымалі карпа I балычка з тых крам, Што ў тупіках схаваны, Без шыльдаў i вітрын Для важных i абраных Чыноў i велічынь? Вас кормяць за заслугі, За тое, што з турмы Загналі нават друга У шахты Калымы. Наркома i салдата, Мужчын, дзяцей i баб, Hi ў чым не вінаватых, Пагналі на этап. Яны з апошпяй сілы, Дзе толькі мох расце, Дайшлі ўсе да магілы У вечнай мерзлаце. Акружаных «увагай» У той пякельны год Заместа саркафагаў Скаваў крыштальны лёд. А вы ізноў судзілі Сумленных без віны,— Начальству дагадзілі, Каб гінулі яны У сцюжу на навале, У змроку нематы, На Волга-Дон канале, У шахтах Варкуты. А вы, нічым не мечаны, Звычайны едачок, Скажыце, чалавечынай Не пахне балычок? I не хавайце вочы, Відаць, хто вы такі… Скажыце, вас уночы Не будзяць мерцвякі?
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)