Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 263
Перейти на страницу:

Мы на аб’екце чысцім снег, а побач за загародаю нашыя з 3-га ОЛПа. Мы ачысцім пляц, зробім вытарфоўку, а яны будуць строіць па нас. Хлопцы пазналі мяне. Не працуюць, выйдуць, пастануць і ўсё глядзяць. Канвой раве на іх, страляе, а яны крычаць: «Не бойся, мама, ён не смее ў працоўнай зоне забіць нас». А я лекачу ўся, баюся за іх. Ляцяць запіскі... «Мама, мы шчаслівыя, што мы маім сям’ю, нам лягчэй. Вось другія крадуць, нізка падаюць маральна. Учора адзін напаў на канвоя ў страі, яго падстрэлілі, гэта ён здурэў з гора, з адзіноты, а мы трымаімся, маці...» і г.д. Запіска была пісаная лацінкай, такая цёплая, добрая, я схавала яе. Лоўкія пальцы шманалак абмацалі і яе. Кузняцова, загадчыца БУРу, строгая, страшная. Прыдуркі перад ёю становяцца на калені, калі правіняцца, яна не дароўвае. Выклікае мяне, што ж, я-то прасіць не буду, дый гутарыць, як захачу... «Ну, что?» — пытаецца. Маўчу. «Что делать?» — кажа. «Што ж, — кажу, — парушыла рэжым, давайце кару!» Худы зацяты твар усміхаецца. «Слухайце, Геніюш, а каб вы напiсалі жалабу, можа, вас пусцілі б дамоў?» — «Начальніца, а многа вы каго пусцілі? Людзі пішуць і пішуць, а што атрымоўваюць?» — «Гэта яны, а вось паспрабуйце вы...» Так яна мяне й адпусціла. Ніхто не мог паверыць, што яна магла так зрабіць. Яна сказала мне, што ёй перавялі змест запіскі. Нас з таго месца работы забралі.

А лекаркі былі злыя, асабліва нейкая Глафіра. Вывіхнула я нагу, і нага спухла, у войлак не ўлазіць, ну й далі мне бюлецень. Што ж, трэба прадоўжваць бюлецень, нага не адыходзіць. Глафіра дурэе: «Я бачыла, як вы стройна йдзеце па зоне, вы не хворая». — «А я заўсёды стройная і ўпаду толькі раз, каб болей не ўстаць, а пакуль нагі ў войлак не ўсаджу, вы дасце мне той бюлецень!» Сядзіць такая качарга за марлячкамі ў санчасці, мае сабе яшчэ днявальную й горшая, куды горшая яшчэ за надзоркаў... А тую Кузняцову, кажуць, што пару разоў прадалі прыдуркі, і яна мсцілася пасля на людзях, я, відно, крыху ёй вярнула давера.

Адзін раз чысцілі снег ля зоны, ля дратоў. Людзей расставілі. У мяне была гара снегу, і, калі ўсе разышліся і ў зону не было відна, падышоў канвой, сказаў, што ён з Магілёўшчыны й мяне ведае. Пасля схапіў лапату й пачаў хутка адкідаць снег. Спацеў. Пачуў, што падыходзіць другі канвой, і адышоў памалу...

Быў велькі этап. Усіх маладзенькіх кудысьці адвозілі, маіх дзяўчат. Былі гэта пераважна літоўкі, украінкі й між імі такая мілая Лена, Эліце, літовачка. Ёй было 19 лет. Забралі яе й мужа Ігнася, якога яна вельмі кахала й толькі пра яго й гутарыла. Мілае дзіця было збітае на следстве, і найгорай было лётаць, казала. «Як лётаць, дарагая Эліце?» — я пыталася. «А вось ставіць следавацель табурэтку на табурэтку й так аж да столі, а наверх саджае мяне, а пасля вырве апошнюю пры зямлі, і я лячу...» Пасля мы сустрэліся. «О, пані Ларыса, — казалі яны, — нас завязлі ў лес, дзе сосны пад неба, далі пілку, сякеру й норму, і хоць плач, але мы пасля налаўчыліся, толькі раней быў там лагер блатных мужчын, якія ніколі не выконвалі сваіх нормаў, і мы мусялі выканаць за іх недароблены план бясплатна. Нас замучылі, і мы ўжо зусім дайшлі, але нехта данёс гэта вышэйшаму начальству, і нас выратавалі. Што яны з намі чаўплі, што чаўплі...» — з вялікіх вачэй прыгожай Эліце толькі ліліся слёзы...

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)