Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 263
Перейти на страницу:

А пакуль я ўваходжу ў новы лагер, у інвалідскі Абезь. Яшчэ я не ведаю аб смерці мае любімай наймалодшай Людмілы, не ведаю яшчэ, напэўна (толькі са сноў), што сядзіць у польскай вязніцы сын мой і яму цяжка... У Абезі выбеглі супраць нас калекі, розныя гарбуночкі, старушачкі. Тут ёсць карпусы хворых туберкулёзнікаў, ёсць болей за 40 хворых псіхічна, у іх агароджаны барак, і там нам уступу няма. Няма тут ні вала, ні каня, як на Інце. Бабкі самыя на сабе возяць і ваду, і вугаль, і прадукты, і ўсе нечыстоты. Найболей тут, як і ўсюды, украінак, яны ўжо сухенькія, пачарнелі, але як жа яны добрыя, ласкавыя да харошых людзей, як жа лютыя й злосныя да недругаў. Яны, здаецца мне, ведаюць усё на зямлі, гэта цярпенне адчыніла ім вочы на ўсе праявы жыцця іх цяпер.

Вось я ў Абезі, але думкамі ўсё яшчэ на Інце. Не магу забыцца, як падышла да мяне вельмі прыгожая расейская дзяўчына Аня Бандарэнка. На работу яна ўсё старалася так завязаць хустачку, каб чубік харошы было відно, бушлат свой падганяла па фігуры. Хацелася ёй падабацца, хоць сасонкам, хоць людзям, якія глядзяць на яе, а можа, сабе самой. Аднойчы прыйшла да мяне моўчкі, доўга стаяла, а пасля папыталася ціхенька: ці я выслухаю яе, ці памагу, ці змагу палюбіць яе, нягледзьячы на тое, што яна расейка? О, як жа смешна! Аня, мілая, харошае дзяўчо, ці ж ёсць, ці ж можа быць тут розніца між вамі ўсімі, такімі беднымі, такімі дарагімі... «Ты як дзіця мне, — кажу, — і будзеш заўсёды кусочкам сэрца майго». Я заплакала, такія пытанні былі не на месцы, у вачох доўга стаялі Стасяле Міляўскайце й Зося Будрыце — літоўскія студэнтачкі, якія лічылі мяне болей сваёй, як мае дзяўчаты. А Шатрыя... Падыдзе часам, калі хаджу адна, і скажа ўсё, аб чым я думаю, так мяне ведала, а другія... А полька Марыя, маладзенькая, высокая, светлая: «Пані Ларыса, ці праўда, што такія, як я, недзе цяпер «адоруюць»[218] перад вобразам Божым у касцёле. Яны, пэўна, як анёлы, і мне так хочацца быць з імі, не буду, пэўна, ужо, вырасту вельмі... А мне так халадно бывае, і тады я плачу, і слёзы змярзаюцца, ці вытрываю 25 лет?» Мілыя вочы ўпіраюцца ў неба, і такі жаль на прыгожым тварыку... А Марыя-беларусачка, савецкая патрыётка, але чысты такі, не лжывы чалавек. Ляціць да мяне з кожнаю светлаю весткай і сама ззяе... А Нуся Зарэцкая, малая ўкраіначка, якая ледзь не плача й пытаецца, ці сапраўды ў Амерыцы так забіваюць неграў, як нам паказвалі ў фільме паводле сцэнарыя нейкай эстонкі? Успакойваю, паясняю, дзіця верыць мне, і ёй лягчэй. Яна ўсё вучыць вершы на памяць, некалі хоча гаварыць іх людзям, і ёй 25 год пакарання: следавацелем у яе быў сын Каўпака[219], а ёй было, мусіць, 18 годзікаў, а можа, і меней... Але былі і іншыя, напрыклад, прыехала нейкая медсястра з Варкуты, уходжаная (на агульных працах не працавала), усё нейчая любоўніца... Прэцца ў нашае таварыства. Вось імяніны пані Тэрэсы. Яна манеўруе словамі, нарэшце чытае цудоўныя вершы — нешта аб белых «пціцах». Мы захопленыя, перасказваю іх Элцы, якая ведае болей як дзве тысячы вершаў, чым часта сагравае мяне на аб’ектах, і яна хахоча! Верш, здаецца, Цютчава[220]... Ну й дрэнь баба!

Мы рамантуем другую вахту, носім пад падлогу жвір, палажылі дошку й па дошцы цераз вакно — гэта хутчэй і лягчэй. Адыходзячы, дошку нехта адкінуў на драты. Ноччу пярэпалах, будзьяць нас, строяць, правяраюць спярша брыгаду, пасля ўвесьь лагер. Жарты — працавалі так блізка дроту і была дошка там, і была Геніюш там, во як хто пералез? Назаўтра яўляецца да мяне слаўная «дэкламатарка», прысела й пачала казаць: «Вось каб гэта ўцячы так праз дрот, зайсці ў Інту ў нейкую хату, там забіць людзей, забраць ад іх адзенне й пашпарты і ўцякаць на волю...» Слухала я, слухала й кажу: «Заткніся, баба, і йдзі, скуль прыйшла! Метады, аб якіх гаворыш, вартыя цябе й тых, якія цябе паслалі, надта па-свояму вы ўсё абдумалі, спеце спакойна, мы выйдзем і так і перажывем яшчэ ўсіх стукачоў...»

На аб’екце правяраюць канвояў, нейкі маёр доўга ўсё круціцца ля нас, а пасля пытаецца ў мяне, ці пазнаю, якое ён нацыі? А скуль я магу ведаць? «Я комі, — кажа, — бачыце, якія мы цяпер сталі, а якія былі!» — «Так, — кажу, — былі вы аленяводамі, людзьмі, і край ваш быў мілы вам і, можа, людзям, а цяпер вы адзіны страшны лагер, і вы куды горшыя, як былі, вы дзікія цяпер нелюдзі, якія прададуць за грошы ці муку любога няшчаснага, які б падумаў згэтуль уцячы...» Ён замоўк і адышоў... А мы часта іх бачылі, комі, надта нечаму яны не любілі, калі ім сказаць «зыране». Ездзілі яны ў маліцах, такіх скураных балахонах да зямлі, і доўгімі пугамі паганялі аленяў. Былі там і дзяўчаты ў белых вышытых шапках, з косамі. Найчасцей ездзілі гурбой і крывіліся, убачыўшы нас, адварочваліся з агідай. Так ужо іх звучылі. Ну, а яны для нас былі дзікай экзотыкай. Нейк вывелі нас многа брыгад на Інту. Працуем, а начальства так і круціцца ля нас. «Вот сделали преступление, и работать надо», — кажа мне нейкі тып у афіцэрскім шынялі да пят. «Нічога, — кажу, — калясо гісторыі круціцца, сяння мы, заўтра вы...» Ён і скочыў: «Вы знаете, что делают американцы, напалмом Корею жгут». — «Я не знаю, что где-то делают, я вижу, что здесь жгут морозом и мерзлотой миллионы людей, и это не лучше...» Загадаў мне павярнуцца плячыма, запісаў нумар. Прозвішчаў тады ў нас не пыталіся. Хлопцы нешта робяць ля шурфоў каля нашай зоны, выкручваецца там і Слаўка Прыстаўка здалёк. Кінулі мы запіскі і іх забралі, а там мой верш! Які ж перапалох! Наехала начальства, мяне ў БУР. «Вот что она наделала, контрреволюция!» А там было пра тое, што ў нас у траўні цвет вішнёвы асыпаецца гэтак, як снег тут у гэтую пору, і як бы добра было быць цяпер у роднай Беларусі і т.п. Я там добра прагаладалася, але нехта ім перавёў, відавочна, верш, і паглядалі на мяне ўжо без лаянак, моўчкі...

вернуться

218

Adorować (польск.) — пакланяцца, кленчыць.

вернуться

219

Каўпак Сідар Арцёмавіч (1887–1967) — украінскі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Украіне падчас Другой сусветнай вайны.

вернуться

220

Цютчаў Фёдар Іванавіч (1803–1873) — расійскі паэт і дзяржаўны дзеяч.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)