Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 164
Перейти на страницу:

Сашка Волгін нявесела засмяяўся:

— Горш за ўсё, што гэта праўда, Алесь.

— Вось так і жывём.

— Нічога, брат, нядоўга.

— Ты што робіш?

— У мяне, браце, рускі сектар. Найболей афіцэры. Ёсць і студэнты.

— Многа?

— Пакуль што нямнога. Пяцьдзесят два чалавекі[53]. Будзе больш.

— Гэта, брат, яшчэ большая радасць… Гэта ўжо не мы адны, а саюз. Сапраўды, суцешыў, брат. Гэта ж хаўрусам і ў пекле добра.

— Стаіць адно пытанне, — сказаў Кастусь. — Што будзем рабіць далей? Колькі можна чакаць! Вось вы, з Магілёўшчыны, якое ў вас становішча з сялянскай справай?

Алесь не адразу зразумеў, што гэта да яго. Устаў.

— Становішча дрэннае. Па губерні дзвесце восемдзесят сем тысяч сялян у закладзе… Дазвольце запытаць астатніх.

— Пытай, — сказаў Кастусь.

Яны трымаліся, як незнаёмыя.

— Вы, здаецца, віцяблянін? — спытаў Алесь у высокага бялявага хлопца. — Мяркуючы па гаворцы…

— Віцяблянін.

— Колькі закладзеных на Віцебшчыне?

— У нас дзвесце дзесяць тысяч.

— Я з Міншчыны, — сказаў хударлявы белавалосы юнак. — У нас закладзеных дзвесце восемдаесят восем тысяч.

Чарнявы, падобны да іспанца малады чалавек рэзка бліснуў вугальнымі зрэнкамі.

— Я з Гародні. У нас сто дзевяноста сем тысяч душ у закладзе.

Алесь абвёў вачыма ўсіх.

— Вільняніна ў нас няма, але і там не лепей. I вы яшчэ пытаеце, што нам рабіць?

Кастусь ухвальна схіліў галаву.

— Каля мільёна сялян здраджана сваімі так званымі гаспадарамі, якія павінны клапаціцца аб іх. Гаспадары самі паднялі рукі, самі ўзялі ад дзяржавы грошы за гэтых людзей. Цаною іхняй крыві і іхніх пакут прыдбалі сабе магчымасць раскашавацца. I тым самым страцілі права на чалавечыя да сябе адносіны. I калі яны самі аддаюць народ ва ўладу катаў, не могуць быць гаспадарамі — мы павінны адабраць у іх гэтае права. — Вочы Алеся былі змрочныя і рашучыя. — Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы маёмаслі, а цмокаў — расстрэльваць. — Сеў.

— Правільна, — сказаў Кастусь. — Хай прадстаўнікі маскоўскага зямляцтва выкажуць свае меркаванні аб тэрмінах і метадах паўстання. Аб ходзе паўстання. Потым мы звядзем іх у адно з думкамі іншых зямляцтваў і арганізацый.

Людзі думалі.

Пасля звароту на Прыдняпроўе Алесь усутыч узяўся за вярбоўку людзей. Справа пайшла нечакана лёгка. Дрэнна паддаваліся агітацыі, бадай, адны сяляне. Дый сярод іх, з дапамогаю Кагутоў, удалося навербаваць нешта каля трох соцень людзей цвёрдай згоды. Маладыя дваране з небагатых лёгка і ахвотна ішлі на агітацыю. Ужо цяпер, калі б трэба было паўставаць неадкладна, Прыдняпроўе, у зоне дзеяння Алеся, магло б выставіць каля трохсот кос і шасці соцень багнетаў. А яшчэ ў паўночнай частцы губерні павінен быў дзейнічаць Людвік Звяждоўскі ("белыя" прабілі на пасаду свайго, не ведаючы, што гэты свой за апошні час вельмі моцна "пачырванеў").

Словам, баяцца тут не было чаго. Хіба што здрады. Але і яна дзякуючы сістэме "дзесятак" не магла зачапіць шырока.

Алесь ведаў: да прызначанага імі тэрміну паўстання аставалася яшчэ тры гады. Лета шэсцьдзесят трэцяга. За гэты час можна было шмат чаго зрабіць. А калі рэформа расчаруе людзей — тыя, якім ён даў зямлю ўжо цяпер, таксама возьмуцца за косы. Да чэрвеня перавод сялян у вольны стан быў амаль скончаны. Тысячы былых яго мужыкоў былі вольныя: дадатковы парахавы зарад.

Гэты год быў светлы год. Здавалася, што пачынаецца зноў "вясна народаў". Свежы вецер лунаў над светам. У Амерыцы паўночныя фермеры са стрэльбамі ішлі на рабаўласнікаў, і хоць даводзілася ім цяжка, людзі спадзяваліся на іх і верылі іхняй мужнасці.

вернуться

53

Восенню наступнага года з разрозненых груп і асоб у Пецярбургу ўзнікла арганізацыя "Зямля і воля", якая дзейнічала ў паўстанні побач з беларусамі, літоўцамі і палякамі. Хоць яна была нешматлікая, але мела вялікае значэнне як пачатак дэмакратычнага руху.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)