Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 221
Перейти на страницу:

Валодзька ляжаў на баку і абедзвюма рукамі заціскаў на жываце полы армячка. Бацька адарваў яго здранцвелыя рукі, расхінуў армячок і жахнуўся. 3 акрываўленай раны, нібы жывыя, палезлі, хутка пахнучы ў ягоных руках, тоненькія дзіцячыя кішкі. Ціхенька якочучы, хлопчык машынальна падбіраў іх пад скрываўленую зрэбную сарочку і плакаў ад болю і бяды, якой ужо не было рады…

Ён прывёз яго ў зямлянку яшчэ жывога, Валодзька нешта гаварыў яшчэ, клікаў маму, пасля сціх і ляжаў да ранку маўклівы, толькі чуць патузваючы рукой ці нагой. Якраз на світанні ён зусім сціх…

8

Вузкай лесавой дарожкай яны перайшлі край бору, мінулі стары, зарослы дробным маладняком расцяроб і павярнулі ўлева. Неўзабаве Грыбаед вывеў іх на край жытняга поля. Падзеленыя нізенькімі, нядбайна абаранымі межамі, некалькі нівак буяла някепскім жытцом, між даспяваўшых каліў якога ззялі густыя россыпы васількоў, белыя галоўкі рамонкаў. Грыбаед узышоў на шырэйшую між ніваў мяжу, і яны пайшлі па ёй, шморгаючы нагамі ў шорсткай межавой траве.

Ляўчук чакаў убачыць якія будынкі ці, можа, коміны на саламяных стрэхах — звыклыя адзнакі вёскі, — але ён толькі пазнаў яе колішнія тут сляды — некалькі высокіх дрэў, што воддаль стаялі за жытам. Вёскі не было. Падышоўшы бліжэй, яны ўбачылі за ўрослымі ў пустазелле платамі абкураныя рэшткі печаў, дзе-нідзе недагарэлыя, абвугленыя вуглы, раскочанае бярвенне ў зарослых травой падворках. Ад многіх будынкаў засталося толькі каменне падмуркаў. Шмат якія дрэвы паблізу ад пажарышчаў стаялі ссохлыя, з чорным, без лісця галлём. Высокая ліпа па-над калодзежам недарэчна зелянела адным сваім бокам — другі быў спалены і далёка тапырыў счарнелыя галіны. На затаптаных гародах валяліся пабітыя дзежкі, палкі, збуцвелыя шэрыя транты. Мабыць, вёску спалілі вясной, калі яшчэ не засявалі гародаў, азіміна расла ў полі сама, а ярыны не было нідзе. Поле каля гародаў ляжала аблогам, на ім густа разросся асот і пырнік.

— Куды гэта ты нас прывёў? — спыніўся Ляўчук. — Дзе тваё жытло?

— Чакай, чакай! Хадзі сюды!

Грыбаед цягавіта скіраваў кудысь ускрай вёскі, яны перайшлі неглыбокі раўчук ля кустоўя, вылезшы з якога, адразу ўбачылі маленькае, у два будынкі гуменца на пагорачку каля алешніку.

— Ну во! Бачылі? Там яна нешта збірала. Ці зёлкі якія, ці што.

— Так, ціха. Пабудзьце тут, — адхінуў старога Ляўчук, а сам хутка пайшоў да гумна.

3 алешнічку выбягала, некалі мабыць, гразкая, а цяпер няблага ўсохлая дарожка, якая, трохі не дайшоўшы да гумна, паварочвала ў бок былой вёскі. Свежых слядоў на ёй не было, але гэтая дарожка не спадабалася Леўчуку, і ён, перш чым перайсці яе, ажно спыніўся, агледзеўся. 3 дзвюх будынін гумна бліжэй да дарогі стаяла паветка з рэштаю жытняй саломы ў адным канцы. Далей быў стары скасабочаны ток з прадранай страхой, у дзірках якой, бы рабрыны на худобе, тырчалі латы. Ляўчук зводдаль абышоў крушню на рагу тока, зараснік густога малінніку пры сцяне і апынуўся з таго боку, дзе былі дзверы. Дзверы былі прычынены, і паблізу нікога не было відаць. Толькі на вяршаліне яблыні-дзічкі, што расла ўскрай жыта, ціха пагойдваўся стары вялікі крумкач, які, схіліўшы голаў, насцярожана пазіраў на яго. Ляўчук махнуў рукой, але крумкач нават не цепнуў вокам, і толькі калі Ляўчук ірвануў з пляча аўтамат, той лена ўзмахнуў крыллем і нехаця паляцеў у бок вёскі.

Нідзе нікога не ўбачыўшы, Ляўчук ціхенька прыадчыніў адну палавінку дзвярэй. У таку стаяў прыцемак, пахла гнілой саломай і пылам; праз дзверы над яго галавой адна за адной з ціхім піскам прашмыгнулі дзве ластаўкі, мабыць, у падстрэшшы былі іхнія гнёзды. Ляўчук шырэй адчыніў дзверы і пераступіў падваротню.

Не, мусіць, Грыбаед не памыліўся, калі казаў пра жанчыну — сапраўды, у гэтым таку жылі.

Збоч ад дзвярэй, пад сцяной, на зляжалым ахапку саломы была разаслана старэнькая коўдра, ляжалі нейкія лахманы ля сцяны, тут жа стаяла кадка з вадой і над ёй на сцяне вісеў кажушок. Ляўчук агледзеў чыста падмецены земляны дол, на краі якога роўна стаялі скураныя атопкі — абрэзкі ад зношаных ботаў. Цёмныя сцены скрозь свіціліся шчылінамі паміж бярвення. Злева ад увахода былі яшчэ адны нізенькія дзверы, мабыць, у асець; там жа, коса прыхінутыя да сцяны, стаялі драбіны.

Ляўчук пастаяў, разважыў і ціха падаў свой голас:

— Гэй! Ёсць хто жывы?

Ніхто яму не азваўся, мабыць, у таку не было нікога. Але рана ці позна хтось павінен жа сюды завітаць, калі тут жыве, падумаў Ляўчук і выйшаў на панадворак. Грыбаед з Клавай напружана пазіралі на яго з кустоў.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)