Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские и приключения » Скарб Загорскай камяніцы
Скарб Загорскай камяніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скарб Загорскай камяніцы

Электронная книга - «Скарб Загорскай камяніцы». Краткое содержание книги:

Ішоў тысяча дзевяцьсот трыццаць трэці год. Мікола і Алесь — галоўныя героі новай аповесці пісьменніка, пасяляюцца на былым кулацкім хутары Гурэцкага Вось там, у асноўным, разгортваюцца прыгодніцкія падзеі. Аб барацьбе з ворагамі маладой Савецкай рэспублікі і расказваецца ў гэтай кнізе. На рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва аповесць адзначана прэміяй.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 36
Перейти на страницу:

— Давай возьмем сала! — узгарэўся Алесь.

— Што ты! Яны ж здагадаюцца, што ў капліцы нехта быў… Лепш раскажам усё Тупіку…

І яны пайшлі, зачыніўшы капліцу, як і было…

…— От якая мая хвіласохвія, — пачуўся з адчыненых дзвярэй хаты Міронаў голас. Ён нібы абудзіў хлопцаў ад успамінаў.— Каб і дзеці мае, і ўнукі не рвалі жылы на зямельцы, а каб знак ад іхняй працы быў! Дапраўдачкі…

— Добрая ў твайго бацькі хвіласохвія, — засмяяўся Мікола. — Каб не дужа перапрацаваўся…

— Неблагая, — згадзіўся Алесь. — Толькі от глядзі — зараз той філосаф спаць пагоніць, — паказаў ён на бацьку, які паволі набліжаўся.

— Не пагоніць. Мірон, калі пад'есць, лагаднее…

— Гэта — калі добра пад'есць, з мясам ці салам… Мірон і праўда не гнаў хлопцаў спаць. Толькі калі

ўбачыў, што сюды сунецца і малы Пятрок, сыкнуў на яго, і той, як мыш, шмыгануў назад у хату.

Падышоў, сеў на калоду з Міколавага боку, дастаў капшук, паперу і доўга моўчкі круціў цыгарку.

— Вам-то ўжо, дапраўдачкі, будзе лягчэй жыць, — папыхваючы цыгаркай, вёў тую застольную гаворку Мірон. — Што яно будзе — не ведаю, але косы ды сохі згінуць. От пабачыце. Не праца гэта, а наша пагібель…

— А як жа на паплавах, дзядзька Мірон, касіць будуць машыны, калі там касцы ў лапцях і то грузнуць? — нечакана, мусіць, і для Мірона спытаў Мікола. — Без косаў там не абысціся…

Мірон падумаў колькі хвілін, пахітаў галавою, як бы прыкідваючы, што ж на гэта адказаць. Потым махнуў рукою, сказаў упэўнена:

— Абыдземся і без паплавоў! Кароў туды будзем ганяць на пашу.

— А дзе ж на зіму тым каровам сена браць? — уставіў слова і Алесь.

— Сеяць будзем на добрай зямлі, касілкай убіраць, касілкай, — паўтарыў ён цвёрда. — Жыць тым, што было і што ёсць — лепш зусім не жыць. Такая мая хвіласохвія. От пабачыце, жэўжыкі, што ўсё-ўсё перайначыцца. Возьмем, да прыкладу, не палоску зямлі, а бязмежны абсяг…

Колькі ў той вечар дзіваў-цудаў нагаварыў ім дзядзька Мірон! Хлопцы слухалі і нямала дзівіліся — адкуль у яго, забітага горам чалавека, столькі веры ў будучае, у светлае і шчаслівае жыццё! Ён гаварыў, безумоўна, так, як думалася яму, як хацелася жыць, як хацелася змяніць жыццё на лепшае…

Слухаць Мірона ім было прыемна. І яны верылі кожнаму яго слову, бо амаль тое ж чыталі ў сваёй піянерскай газеце, тое ж чулі і ад настаўнікаў…

Цемень і цішыня спакваля насунуліся на хутар, толькі далёка на рацэ чулася раўнамернае тахканне буксіра. Эх, як шкадавалі хлопцы, што буксір праходзіць так позна! Удзень яны беглі б паўз той буксір і прасілі: «Параход! Дай цукерак!» І адтуль, з буксіра, паляцелі б на бераг дзве-тры цукеркі ў каляровых паперках. І пасля хлопцы добрую гадзіну шукалі б тыя цукеркі ў высокай траве паплавоў. Ах, якія яны былі смачныя, тыя «параходавы» цукеркі!..

Цяпер ноч, цемра… Нават хутара Красоўскага не відно. Там ужо, напэўна, спяць. А ці ўсе? Ці не чакае там Іван Ваўчок начнога госця Ігната? І пра што яны будуць гаварыць? Гэта ж так цікава. І так неабходна ведаць хлопцам. Яны ж цяпер не абы-хто, а разведчыкі самога Тупіка.

— Тата, мы пойдзем спаць… на сена, — гаворыць Алесь і ўстае. Устае і Мікола.

— Ідзіце, — гаворыць ім Мірон і задумваецца. І ўжо хочацца ведаць — пра што ён думае? Якая новая «хвіласохвія» прыйшла яму ў галаву.

Хлопцы быццам бы ідуць у прыбудоўку, дзе цяпер Міроніха складае сена, а самі, адышоўшыся, крута змяняюць напрамак і ўжо бягуць у бок рэчкі…

Зацкаваны звер

Зыгмусь сядзеў ля агню і думаў цяжкую думу: ці правільна ён зрабіў, прыйшоўшы сюды, дзе кожны чалавек, сустрэўшы яго, адразу пазнае. А можа, ужо даўно пазналі яго? Дадумаўся — прыкінуцца сляпым жабраком. Дзівак! З такой паходкай, як у яго, цяжка маскіравацца.

Сувязей у яго, лічы, ніякіх. З былой банды Скуратовіча азваўся толькі Ігнат. А хто ж абрабаваў магазін у Загацці? Ну, быў Крывы Панас. Гэта не Ігнат, гэты бабыль каго хочаш за грошы прадасць. Іван Ваўчок таксама не рыбіна — дробязь. Яму патрэбны тыя, хто абрабаваў магазін. Вінтоўку ж от нехта забраў! Хто? Дзе ён, той нехта?.. Вось яшчэ чаго не хапае — зброі. Голымі рукамі Тупіку і тым, хто пусціў на вецер яго, Зыгмусеў, маёнтак, не адпомсціш…

Зыгмусь прыгадаў, як страляў з нагана ў Тупіка, страляў адзіным патронам. Другога не было. І прамахнуўся. Цяпер той наган, як непатрэбная цацка. А патронаў у аборы было шмат. З вінтоўкі можна было зрабіць абрэз…

Непадалёку ў хмызняку кігікнула кнігаўка. Гэта Ігнат. Зыгмусь азваўся качкай. Гэта ён рабіў цудоўна: складзе рукі лодачкай і трубіць між вялікіх пальцаў, трубіць трывожна, гучна, бы сапраўдная качка. Гэтаму майстэрству навучыў яго бацька, калі яны хадзілі на паляванне на свае паплавы да ракі. Свае лугі! Як гэта балюча ўспамінаць! «Цяпер, вунь, на тых лугах ставяць стагі мужыкі, быдла. Ставяць сабе… От пайсці б ды папаліць тыя стагі…»

Падышоў Ігнат, прысеў побач, моўчкі пачаў падкідаць адгарэлыя канцы ў агонь.

— Ну, цо чуваць, цо новэго? — не стрываў, спытаў Зыгмусь, і асветлены зыркім полымем твар яго насцярожана застыў у чаканні.

— Ніц! — са злосцю адказаў Ігнат. — Нічога новага не чутно. Усё старое, як свет…

— А чэго пан злуецца?

— А тэго! Гаварыў бы як людзі, а то цокаеш, бы ты не гэткі ж беларус, як і я… І гэткі ж пан!

— Я естам поляк! — у сваю чаргу зазлаваў Зыгмусь.

— А-а, — махнуў рукою Ігнат, і малы, востры тварык яго скрывіўся ў пагардлівай усмешцы. — Ты такі ж паляк, як я француз. Шляхта недабітая — от хто ты естам…

«Гэты хам гаворыць праўду… і не баіцца. А раз не баіцца, то свой. Чужы падлізваўся б, дагаджаў… Але ж так вось, запанібрата… я не раўня яму, былому батраку…» — думалася Зыгмусю. Ён даўно пабойваўся Ігната, яшчэ з таго часу, калі той, як Скуратовіча акружылі вайскоўцы ды чэкісты, смелым манеўрам вывеў яго з акружэння. Тады, бадай, ім толькі і пашэнціла выратавацца…

Яшчэ ўспомнілася, як у самы крытычны момант гэты Ігнат схапіў Скуратовіча загрудкі і крыкнуў у твар: «Настася твая навяла на след, баба! З-за цябе гінем!»

Колькі ні думаў Зыгмусь, ніяк не мог дайсці да розуму — чаму гэта Ігната, які быў разам з ім у бандзе Скуратовіча, на волі, чаму яго не судзілі? Працуе сабе ў калгасе і нікога не баіцца. Казаў — змяніў прозвішча. А твар хіба зменіш? Можа ж нехта і пазнаць, ездзіў жа ён са Скуратовічам па вёсках. Тады, як судзілі Зыгмуся, Ігнат недзе знік, казалі, уцёк з-пад стражы. Дык чаго ж зноў сюды прыцёгся? Ці не за тым жа золатам? А можа, ён правакатар, гэты Ігнат? Можа, прадаўся на міласць новай улады і служыць ёй? Ой, колькі цяжкіх думак у Зыгмуся, колькі нявырашаных пытанняў!

— А што гэты Ваўчок — надзейны чалавек? — спытаў Зыгмусь, узняўшы аброслы худы твар.

— Жмот, — коратка кінуў Ігнат. — Я яму заўчора амаль цэлы вэнджаны кумпяк прыцёг, дык ён, жмінда, большую палову сабе пакінуў. Гэта мне, кажа, за тое, што маўчу, што нашу ў капліцу рознае рыззё ды ежу. Рызыкую… От і думай цяпера, як тут давяраць. Не заплоціш яму як след, то можа перакінуцца да таго, хто больш дасць… — Ігнат паглядзеў на Зыгмуся сумным позіркам. — Ты б не цягнуў, кінуў бы ўжо сабаку тую костку, якую абяцаў.

— Многа ён хоча! — зарагатаў, паказаўшы рэдкія жоўтыя ад махоркі зубы, той. — Золата яму пашкодзіць.

— А нам? За золата можна дастаць зброю. І я, здаецца, ведаю — дзе яе дастаць.

— Пакуль бацькава золата ў зямлі, вы, упэўнены, будзеце памагаць мне. І я сумняваюся, цо… — Ён усміхнуўся, паправіўся: — Што вы гэтак жа верна будзеце мне служыць тады, калі я тое золата дастану ды падзялю…

«Хітры, гад, кемлівы, — падумаў Ігнат. — Трэба будзе нацкаваць Ваўчка… Гуляць у жмуркі з гэтым Зыгмусем вельмі непрыемная і небяспечная рэч. Можа і пранюхаць — хто я на самай справе. Або наробіць яшчэ якой бяды, дык і я буду вінаваты, што не перасцярог… Адно ясна — да абрабаванага магазіна ён не мае ніякага дачынення».

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)