Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 33
Перейти на страницу:

Такім чынам, Беларуская Рэспубліка была спляжана молатам (бальшавіцкай Расіяй) на кавадле (Польскай Рэспублікі), што яны і замацавалі 18 сакавіка 1921 г. Так атрымалася шасціпавятовая Беларусь. Як адзначае Я. Юхо, хоць яна і аб'яўлялася незалежнай, аднак фактычна і юрыдычна з'яўлялася аўтаномнай вобласцю ў складзе РСФСР, аб чым сведчыць і пастанова ІІІ з'езда Кампартыі Беларусі (лістапад 1920 г.), у якой аб прававым становішчы рэспублікі запісана: «Белоруссия, являясь Социалистической Советской Республикой, одновременно является составной частью РСФСР, и все органы в области общих мероприятий должны быть подчинены соответствующим комиссариатам РСФСР, однако они должны иметь определенную свободу в области разрешения вопросов местной жизни». Праўда, падпісаўшы прэлімінарны[17] дагавор з Польшчай, Масква пайшла на фармальныя саступкі і, як ужо было сказана, 16 студзеня 1921 г. заключыла з савецкім Менскам дагавор, у якім прызнаваўся суверэнітэт Савецкай Беларусі, што было пацверджана пры стварэнні СССР.

У Рызе быў скончаны першапачатковы этап станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці. Так атрымалася, што ў гэты перыяд найбольшымі «ворагамі беларушчыны» (Янка Купала) праявілі сябе бальшавікі (напачатку зусім не хаваючы гэтага, — як бы не апраўдвалі іх пасля палітыкі і гісторыкі). Але менавіта яны былі вымушаны не толькі прызнаць нацыянальныя памкненні беларускага народа, але і арганізаваць яму хоць намінальную суверэннасць, кіруючыся, натуральна, меркантыльнымі інтарэсамі — не выпусціць гэты народ са сваёй палітычнай арбіты. Як гаркава-іранічна сказаў быў той жа Янка Купала, «далі шэсць паветаў, дзякуй й за гэта».

А варыянтаў вырашэння «беларускага пытання» на пачатак 1920-х гг. існавала шмат. Беларускі гісторык Т. Процька выдзяляе шэсць мадэлей: «Антибелорусская модель автономных областей (через Облиспокомзап), национальная автономия (через Белнацком), независимая советская социалистическая республика (БССР, первое объявление), независимая социалистическая республика-буфер (ССРБ) и образцовая коммунистическая республика БССР». Між іншым, напэўна, варта дадаць, што да гэтага часу дэактуалізаваліся такія мадэлі эвентуальнага развіцця беларускай дзяржаўнасці, як пратэктарат Германіі або Польшчы, федэрацыя з апошняй, літоўска-беларуская дзяржава (па-савецку ЛітБел), пражэкт В. Ластоўскага часоў Першай сусветнай вайны ў выглядзе адроджанага ВКЛ, а таксама задума А. Луцкевіча стварэння Чарнаморска-Балтыйскай канфедэрацыі ў складзе Літвы, Беларусі, Украіны, Польшы (як самастойнымі суб'ектамі) і — самае галоўнае — адсутнасць беларускай дзяржаўнасці ў якой бы там ні было форме. Такім чынам, добры тузін.

Сёння відавочна, што палітыка бальшавікоў была яўным фарысействам стасоўна праблемы самывызначэння беларускага народа з самага пачатку яе ўзнікнення — з часоў Першай сусветнай вайны. Як адзначае беларускі гісторык У. Снапкоўскі, «міждзяржаўныя адносіны паміж РСФСР і ССРБ складваліся на падставе «рэвалюцыйнай мэтазгоднасці» і сацыялістычнага права. Дакладнага вызначэння гэтым тэрмінам не было».

Можна канстатаваць, што вынік вырашэння беларускага пытання ў выглядзе ССРБ не адпавядаў мэтам ні бальшавікоў, прасякнутых ідэяй сусветнай рэвалюцыі, ні адроджанай Польшчы з яе ідэаламі межаў 1772 г., ні, тым больш, незалежніцкім памкненням нацыянальных беларускіх сіл, згуртаваных вакол ідэі БНР. Як слушна заўважае М. Сташкевіч, «масштаб действия классовых и социальных сил, логика политической борьбы предопределили поражение тех, кто пытался реализовать идею БНР. В этом противостоянии и родилась белорусская государственность на советской основе». Але даследчык у сваім тлумачэнні правалу нацыянальных незалежнікаў праз іх слабасць у параўнанні з класава-сацыяльнымі сіламі, не дадае, што савецкі варыянт паўстаў не з жадання тых класава-сацыяльных сіл (бальшавікоў), а з логікі палітычнай барацьбы, у якой згаданыя сілы беларускую дзяржаўнасць выкарыстоўвалі цалкам у сваіх інтарэсах, зусім не звяртаючы ўвагі на ўласна гэтую дзяржаўнасць. Праўда, М. Сташкевіч усё ж прыводзіць меркаванне, якое чытачу-аналітыку здольнае падказаць, што стварыць хаця б нібыта незалежную Савецкую Беларусь бальшавікоў падштурхнулі непадуладныя ім акалічнасці.

вернуться

17

Прэлімінарны — (ад лац. prae - перш, і limen, liminis - пачатак, мяжа) папярэдні — Polochanin72

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)