Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
- Автор: Короткевич Владимир Семенович
- Год: 1995
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 5-7880-0898-0
- Жанр: Историческая проза
Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
— Добра зробiш, — сказаў Андрэй. — Толькi ты яму не напамiнай. Не любiць. Скажы, што цябе хутка ў падлеткi стрыгчы будуць i ты грахi павiнен акупляць.
— Якiя гэта ў мяне перад iм грахi? — буркнуў Павал.
Андрэй мякка ўсмiхнуўся:
— А грушу ягоную хто латашыў?
Усе засмяялiся.
Ноч ляжала над вогнiшчам, над спакойным недалёкiм Дняпром. Мяккая цеплыня гэтай ночы зрабiла Андрэя гаваркiм, а хлопцаў маўклiвымi. I гэта было зразумела i добра, як шолах лазы, як песня жаб, што гулi ў пустыя бутэлькi па ўсiм абшары затокi. I таму нiкога не здзiвiла, калi ў свеце нарадзiлася пакуль што яшчэ цiхая песня.
Магутны, мяккi, як гэта ноч, тэнар пачаў з нейкiх асаблiва патаемных, глыбокiх таноў. I, здавалася, нiчога прыгажэйшага за гэтую песню не раджала глухая ноч i цiхая плынь Дняпра. А голас лёгка пералiваўся, плакаў i малiў кагось:
Лiлася, лiлася песня, i гэта было падобна на дзiва. I радасна стала ўсiм, калi хлопец выйшаў на бераг i абое пайшлi дахаты, а дзяўчына сказала:
Голас замоўк, але ўсiм здавалася, што ўсё яшчэ адказваюць, адгукаюцца яму i паплавы з шолахам дубоў, i Дняпро, што пялёскаўся ля берага. А Андрэй, не даючы iм апамятацца, заспяваў зноў:
I зноў мякка сарваўся, заплакаў голас:
Песня раптам абарвалася. Алесь убачыў насцярожаныя, утаропленыя ў змрок за вогнiшчам Андрэевы вочы. Хлопец павярнуўся i глянуў туды.
Амаль за яго спiною, кронак у пяцёх ад вогнiшча, узвышаўся чалавек на вараным канi. Менавiта ўзвышаўся, бо конь быў ледзь не ў два разы вышэйшы за гэтых коней, якiх пасвiлi хлопцы. Так, ва ўсякiм разе, здавалася.
Коннiк гэты ўзнiк, як здань, быццам сама цемра спарадзiла яго якраз на тым самым месцы, дзе ён стаяў цяпер. Магчыма, мяккая трава прыглушыла конскую ступу, магчыма, хлопцы, заслухаўшыся, проста не звярнулi ўвагi i палiчылi ступу варанога за тупат сваiх коней…
Конь быў вараны. Пад iльснянай скурай пералiваўся кожны мускул. Цуглi адцягвалi маленькую галаву трохi ўбок, i дзiка бялеў у цемры бялок вока, падобны на аблупленае яйка. А коннiк сядзеў на канi, i дарожны плашч, таксама чорны, падаў з яго плячэй на крыж каня ледзь не па самую рэпiцу хваста. Доўгi чорны плашч. Як абвiслыя вялiзныя крылы.
— Добра спяваеш, хлопчык, — сказаў чалавек, усмiхнуўшыся.
Алесь бадай што перапалохана глядзеў на яго. Больш страшнага твару яму яшчэ нiколi не даводзiлася бачыць. Шырокi i загарэлы ледзь не да гарчычнага адцення, ён увесь быў папаласаваны i зрэзаны страшнымі шнарамi[7], якiя толькi нейкiм дзiвам не закранулi носа i вачэй. Тоўстага гарбатага носа i бязлiтасных блакiтных вачэй пад чорнымi брывамi. Вусы былi таксама чорныя i доўгiя, але нават яны не маглi схаваць ганарыстых, напышлiва падцiснутых вуснаў. А вось чорныя кудлы на галаве нехта густа перавiў сiвым павуцiннем. Павуцiнне ляжала цэлымi жмутамi, чаргуючыся з чорнымi пасмамi, i падала на плечы коннiка, на каўнер карычневага паляўнiчага адзення, калiсьцi багатага, а цяпер пацёртага i там-сям нават запэцканага.
Вышываныя саквы[8], якiя носяць аўчары, былi перакiнуты спераду цераз збялелую ад часу скуру сядла. З адной саквы, ля самай рукi, што сцiскала павады, тырчала дзяржальна пiсталета, вiдаць, вельмi дарагога, панскага.
— Добра спяваеш, хлопчык, — паўтарыў чалавек.
Алесь устаў. Ужо каму iншаму, а яму не выпадае цяпер хаваць вочы толькi таму, што другi сядзiць на панскiм канi.
— Хто вы? — спытаў ён больш цiха.
Чалавек не адказаў. Проста працягнуў руку i кончыкам нагайкi прыўзняў падбароддзе хлопца.
— У зрэб'i, — сказаў ён. — Але гэта не тое.
Памаўчаў i ўладна спытаў:
— Чый?
— Загорскi, — адказаў замест Алеся Андрэй,
— Гм, — усмiхнуўся чалавек, — не вывеўся, значыць, яшчэ звычай. Што ж, Загорскiя, пазней трапiце да д'ябла ў лапы.
I, жорстка ўсмiхнуўшыся, дадаў:
— Не думаў, што ў некаторых хрыбцiна ёсць…
7
Шнар — шрам.
8
Саквы — перамётныя сумы.